Знаёмства з беларускімі народнымі цацкамі

22.10.2024

Выхаванцы старшай групы на занятку па адукацыйнай галіне "Дзіця і грамадства" знаёміліся з беларускімі народнымі цацкамі, якія раскрываюць багатую культурную спадчыну, што перадаецца з пакалення ў пакаленне. Кожная цацка не толькі служыць забавай для дзяцей, але і нясе ў сабе глыбокі сэнс, сімвалы і традыцыі беларускага народа. Напрыклад, лялька-мотанка, зробленая з простых матэрыялаў, з’яўляецца ўвасабленнем разумення сямейных каштоўнасцей і абароны. Яна не толькі выконвала ролю цацкі, але і была абярэгам, якія спрыялі шчасцю і дабрабыту ў доме

поделиться в:
Меню раздзела