Маршруты выхаднога дня

Добры дзень, паважаныя наведвальнікі нашай Інтэрнэт-старонкі!

     Дадзеная старонка дапаможа Вам наладзіць сямейны адпачынак з дзецьмі на мясцовасці аграгарадка Янавічы. Мы раскажам аб найбольш цікавых мясцінах, якія можна наведаць, падкажам тэматыку гутарак, якія можна правесці з дзецьмі і гульні, якія можна з імі наладзіць.

 Мы прапануем Вашай увазе серыю маршрутаў пад агульнай назвай “Прырода родных мясцін”.

Рэкамендуемы ўзрост дзіцяці: малодшы  дашкольны ўзрост.

Каштоўнасць аб’екта: аздараўленчая, пазнаваўчая.

Значэнне аб’екта: мясцовае.

Выкарыстанне аб’екта: экскурсія, арганізацыя адпачынку.

ВАЖНА! Звярніце ўвагу дзяцей на правілы паводзін у прыродзе ў час экскурсій.

Прапануем Вашай увазе карту маршрутаў выхаднога дня Клецкага раёна.

Зарашаем у падарожжа! Прапануем вам карту маршрутаў выхаднога дня

 Маршрут выхаднога дня "Родныя мясціны" (брашура)

 

 

Маршрут выхаднога дня "У госці да прыгажуні бярозкі" (буклет)

 

 

 Маршрут выхаднога дня "Свет кнігі - бібліятэка" (брашура)

 Маршрут выхаднога дня "Свет дрэў" (брашура)

 Маршрут выхадного дня "Лугавая прыгажосць" (буклет)

 Маршрут выхаднога дня "Блакітныя вытокі" (брашура)

 Маршрут выхаднога дня "Знакамітая плошча горада Клецка" (брашура)

 Маршрут выхаднога дня "Цудоўны свет раслін" (флаер)

 Маршрут выхаднога дня "Блакітны вагон бяжыць вагаецца, хуткі цягнік набірае ход" (брашура)

 Маршрут выхаднога дня "Вясковы стадыён" (брашура)

 Маршрут выхаднога дня "Смачнае малако" (буклет)

     Па выніках прагулкі дасылайце нам сумесныя фота рэпартажы з месца падзей або відэаролікі і мы размясцім іх на нашым сайце, складайце апавяданні і казкі і дасылайце на электронны адрас sadyanov@kletsk-asveta.gov.by. Мы зможам папулярызаваць ваш вопыт сямейнага выхавання і падзяліцца ўражаннямі аб цікавай, пазнавальнай і вясёлай прагулцы.

     

згарнуць