Тэматычныя дні ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Праграма правядзення тэматычнага дня прысвечанага Дню народнага адзінства

Мэта: фарміраванне ўяўленняў пра дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь (герб, сцяг) і іншых краін і народаў.

Задачы: фарміраваць уменне адрозніваць беларускія нацыянальныя сімвалы ад сімвалаў іншых краін, развіваць патрэбнасць у пазнанні сацыяльнай рэчаіснасці, пашыраць уяўленні пра дзяржаву, выхоўваць павагу да сімвалаў краіны, гонар за яе, любоў да свайго народа

Ранішні прыём

Разглядванне альбома “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”

Мэта: фарміраванне першасных уяўленняў пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь (сцяг, герб) і іншых краін 

Гульні

Гульня “Складзі Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь” (разразныя карцінкі)

Заняткі

Выяўленчае мастацтва.

Маляванне сцяга Рэспублікі Беларусь і іншых краін і народаў (Расія) 

Дзіця і грамадства.

Тэма “Сімвалы дзяржавы”

Выяўленчае мастацтва.

Канструяванне “Сцяг Рэспублікі Беларусь”

Другая палова дня

Чытанне твора Міхаіла Прышвіна “Моя Родина”

Мэта: Фарміраванне ўмення ўважліва слухаць твор, разумець яго змест.

слуханне гімна Рэспублікі Беларусь і іншых краін і народаў (Расія)

 

 

згарнуць

Праграма правядзення тэматычнага дня прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Мэта: фарміраванне ўяўленняў пра дзяржаўныя святы (Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь)

Задачы: пашыраць уяўленні пра дзяржаву, фарміраваць уяўленні пра нацыянальныя культуры народаў суседзяў; развіваць цікавасць да роднага краю, нацыянальнай культуры; выхоўваць культуру талерантнасці, гонар, патрыятызм да свайго народа.

 

Першая палова дня

Від дзейнасці

Форма правядзення

Зносіны

Гутарка “Дзень Незалежнасці”

Мэта: фарміраванне першасных уяўленняў пра дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Гульнявая

дзейнасць

Дыдактычная гульня “Беларусь і нашы суседзі”

Мэта: выхаванне пачуцця павагі да іншых краін і гонару за сваю дзяржаву

Пазнавальная практычная дзейнасць

Разглядванне альбома “Гістарычная спадчына”

Мэта: замацаванне ўяўленняў дзяцей аб Беларусі: прыродных і дзяржаўных сімвалах, людзях, якія праславілі Беларусь, беларускіх народных промыслах, прадметах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, раслінным і жывёльным свеце, прадпрыемствах.

Мастацкая дзейнасць

Музычная гульня “Адгадай мелодыю”

Мэта:развіццё ўяўленняў дзяцей адрозніваць гімн Рэспублікі Беларусь ад іншых мелодый

Спецыяльна

арганізаваная

дзейнасць

Выяўленчае мастацтва.Маляванне.

(калектыўная праца, мелам на асфальце)

Тэма: “Мая Беларусь”

Праграмныя задачы:фарміраваць уменні сумесна з дарослым ствараць кампазіцыю пра Беларусь, развіваць творчыя здольнасці дзяцей; выхоўваць жаданне адлюстроўваць уяўленні пра навакольны свет

 

 

Другая палова дня

Гульнявая дзейнасць

Дыдактычная гульня “Састаў карту Беларусі”

Мэта: замацаванне ўяўленняў пра краіну – Рэспубліку Беларусь

Зносіны

Гульня “Перакладзі”

Мэта: фарміраванне ўмення адрозніваць рускую і беларускую мовы

Мастацкая дзейнасць

Чытанне верша “Зямля з блакітнымі вачамі”

Мэта: фарміраванне ўмення ўважліва слухаць твор, разумець яго змест

 

згарнуць

Праграма правядзення тэматычнага дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусі і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Мэта: фарміраванне ўяўленняў пра дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь (герб, сцяг).

Задачы: фарміраваць уменне адрозніваць беларускія нацыянальныя сімвалы ад сімвалаў іншых краін, развіваць патрэбнасць у пазнанні сацыяльнай рэчаіснасці, пашыраць уяўленні пра дзяржаву (Прэзідэнт, яго прозвішча, імя, імя па бацьку, выхоўваць павагу да сімвалаў краіны, гонар за яе, любоў да свайго народа

Ранішні прыём

Разглядванне альбома “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”

Мэта: фарміраванне першасных уяўленняў пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь (сцяг, герб)

Гульні

Гульня “Складзі Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь” (разразныя карцінкі)

Заняткі

Дзіця і грамадства.

Тэма “Сімвалы дзяржавы”

Выяўленчае мастацтва.

Канструяванне “Сцяг Рэспублікі Беларусь”

Другая палова дня

Гульня-віктарына “Ці ведаем мы герб сваёй краіны?”

Мэта: фарміраванне ўмення правільна называць элементы герба.

Чытанне верша М.Пазнякова “Наш сцяг”

Мэта: Фарміраванне ўмення ўважліва слухаць твор, разумець яго змест.

Мы захапляемся

Колерам белым –

Снег, як узімку

Зямлю ўсю засцеле,

Калі пахкі вэлюем

Сады атуляе,

Колерам белым

Мы волю ўслаўляем.

Любім вясновы

Зялёны колер,

Калі адмыслова

Квітнее ваколле,

А колер чырвоны –

Колер світання.

За поступ наш годны –

Сімвал змагання,

Агню і трывогі,

І кроўнага брацтва,

Цяжкой Перамогі –

Святога багацця.

Таму ў нашым Сцягу

Тры колеры маем.

Сардэчнасць, адвагу,

Мір, працу вітаем.

 

згарнуць

Праграма правядзення тэматычнага дня "Свята Перамогі" (9 Мая)

Мэта: фарміраванне ўяўленняў пра дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусь - Дзень Перамогі

Задачы: фарміраваць элементарныя гістарычныя ўяўленні, развіваць уменне вясці гутарку, славесную творчасць, выхоўваць любоў да Радзімы, павагу да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

Ранішні прыём

Гутарка “Ці  ваяваў мой прадзед?”

Мэта: фарміраванне пачуцця павагі і падзякі ветэранам вайны

Гульні

Гульня “Якім павінен быць салдат”

Мэта: фарміраванне ўмення падбіраць прыметнікі да слова салдат

Ранішняя гімнастыка

Са сцяжкамі (картатэка № 20)

Снеданне

“Саддацкая каша”

Мэта: фарміраванне культуры паводзін за сталом

Гульні. Падрыхтоўка да заняткаў

Гульнявая сітуацыя “На парадзе 9 Мая”

Мэта: развіццё ўмення складаць расказ па змесце ілюстрацыі да свята – Дзень Перамогі

Заняткі

Дзіця і грамадства

Тэма: “День  Перамогі”.

Выяўленчае мастацтва. Маляванне на тэму: “Салдат на пасту”

Прагулка

Эстафета “Салдаты на вучэннях”

Мэта: развіццё хуткасці, спрыту

Другая палова дня

Конкурс “Перавяжы раненага”

Мэта: фарміравання ўмення аказваць дапамогу раненаму.

Чытанне верша В.Віткі “Дзе хаваецца вайна”

Мэта: фарміраванне ўмення ўважліва слухаць твор, разумець яго змест

згарнуць