Работа з педагогамі

Семінар-практыкум "Арганізацыя гульнявой дзейнасці з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці дзяцей"

Семінар-практыкум

“Арганізацыя гульнявой дзейнасці з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці дзяцей”

Мэта: актуалізацыя ведаў педагагічных работнікаў па пытаннях арганізацыі гульнявой дзейнасці выхаванцаў з мэтай фарміравання іх нацыянальнай самасвядомасці.

План правядзення:

  1. Арганізацыя гульнявой дзейнасці выхаванцаў з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці.
  2. Асаблівасці працы педагога па фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці з дапамогай народных рухомых і дыдактычных гульняў.
  3. Практычная частка:

праца з памяткай “Віды гульнявой дзейнасці па  выхаванню нацыянальнай самасвядомасці ў выхаванцаў” (Дадатак 1);

дыдактычныя гульні “Збяры карту Беларусі; сцяг Рэспублікі Беларусь; сцяг і  герб свайго райцэнтра” – неабходна  з частак сабраць цэлую выяву;

дыдактычная гульня “Знайдзі  месца” – неабходна на плане беларускай хаты размеркаваць рэчы хатняга абіходу беларусаў.

  1. Рэфлексія “Мой настрой” – выбраць “смайлік”, які адпавядае настрою, растлумачцыць выбар.

 

Гульнявыя паводзіны – форма пазнання свету. Дзіця гуляе не таму, што трэба, а таму што цікава. Чалавек – частка прыроды, таму гульнявыя паводзіны з’яўляюцца першай формай развіцця чалавека.

Гульня развівае ў чалавека органы пачуццяў, мысленне, логіку, інтэлект, фізіялогію, каардынацыю і г. д.

Функцыі гульнявой дзейнасці.

Гульнявая дзейнасць бывае: 1) дыягнастычная (пачынае развівацца актыўнымі тэмпамі);

2) забаўляльная (уздзеянне на эмацыйную сферу);

3) стымулюючая (у набыцці ведаў, пазнавальных інтарэсаў);

4) адукацыйная (атрыманне разумовага развіцця, атрыманне ведаў);

5) выхаваўчая (выхаванне якасцей асобы: маральная сфера, самастойнасць, культура паводзін);

6) тэрапеўтычная;

7) карэкцыйная.

Значэнне гульні ў развіцці дзяцей дашкольнага ўзросту

Гульня дазваляе дзецям: 1) адпачываць і забаўляцца;

2) фантазіраваць і імправізаваць;

3) самапраяўляцца і развіваць свае здольнасці;

4) самастойна знаходзіць правільнае рашэнне;

5) спаборнічаць і радавацца атрыманым дасягненням.

Выхавальнікам гульня дазваляе: 1) пашырыць і замацаваць у дзяцей вопыт сацыяльных адносін;

2) садзейнічаць творчаму прымяненню вынікаў навучання;

3) фарміраваць у дзяцей камунікатыўныя навыкі, сацыяльныя арыентацыі і нормы паводзін;

4) ствараць умовы для развіцця пазітыўных асобасных якасцяў;

5) удасканальваць уменне міжасобасных ўзаемадзеянняў у разумовых, маральных і эмацыйных планах.

Адной з задач маральнага выхавання з’яўляецца выхаванне любові да радзімы, фарміраванне асноў патрыятызму, грамадзянскасці, нацыянальнай самасвядомасці – гэта суб’ектыўнае адлюстраванне аб’ектыўнага фактару прыналежнасці чалавека да нацыянальнай супольнасці, усведамленне адрозненняў ад іншых народаў. Складанасць вырашэння гэтай задачы звязана перш за ўсё з узростам дзяцей.

Задачы фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў:

  1. Выхаванне ў дзяцей цікавасці і эмацыйна станоўчаых адносін да навакольнага свету, любові да родных і блізкіх людзей, да прыроды, роднага краю, цікавасці да звычаяў і традыцый свайго народа.
  2. Фарміраванне ў дзяцей сістэмы ведаў пра родны край, жаданне іх паглыбляць.
  3. Уцягванне дзяцей у практычную дзейнасць па выкарыстанню і перапрацоўцы атрыманых ведаў, узбагачэнню вопыту дзейсных адносін да навакольнага свету, па фарміраванню імкнення прыносіць карысць людзям.

Фарміраванне нацыянальнага самапазнання прадугледжвае таксама ўзбраенне дзяцей пэўнымі навыкамі і ўменнямі: праяўляць клопат пра родных і блізкіх; добрасумленна выконваць свае абавязкі, выкарыстоўваць свае веды ў творчай дзейнасці і г. д.

Асноўнымі формамі азнаямлення дашкольнікаў з родным краем з’яўляюцца гульні-заняткі, комплексныя заняткі, экскурсіі, мэтавыя прагулкі, ранішнікі, святы.

Найбольш эфектыўнымі метадычнымі прыёмамі, якія выкарыстоўваюцца на занятках, з’яўляюцца: цікавы пачатак; самастойная адзнака дзецьмі падзей, з’яў; гульнявыя прыёмы; пытанні выхавальніка да дзяцей і дзяцей да выхавальніка; стварэнне праблемных сітуацый; апора на асабісты вопыт дзяцей; загадванне загадак; выкарыстанне прыказак і прымавак; выкарыстанне прадуктаў дзіцячай дзейнасці, прадметаў побыту беларусаў і інш.

Сродкі выхавання: беларускі фальклор, дзяржаўная геральдыка, беларускі арнамент, нацыянальнае адзенне, родная прырода, родная мова, традыцыі, абрады, дзіцячая мастацкая літаратура, карціны, альбомы, слайды і інш. Выкарыстоўваюцца дыдактычныя гульні і практыкаванні, віктарыны, сюжэтна-ролевыя гульні. Вялікі ўплыў мае выяўленчая і працоўная дзейнасці дзяцей.

Асаблівасці працы педагога па фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці з дапамогай народных рухомых і дыдактычных гульняў.

Кожны народ мае свае самабытныя гульні, якія адлюстроўваюць характар ​​народа. Гульні беларускага народа вельмі цесна звязаны з бытам, працоўнай дзейнасцю людзей, прыродай, якая іх акружае. У мінулым гульні мелі культавыя функцыі, але з цягам часу страцілі сувязь з абрадамі і ператварыліся ў забаву.

Адметнай асаблівасцю народных гульняў з’яўляецца іх вобразнасць, якая абуджае фантазію дзяцей.

У большасці выпадкаў беларускія народныя гульні – гэта гульні рухомыя. Адны з іх маюць вызначаныя нормы, слоўнае афармленне, што робіць іх драматызаванай дзейнасцю. Іншыя – са строгім размеркаваннем роляў кожнага ўдзельніка, у якіх словы з’яўляюцца сігналам да дзеяння. Ёсць гульні-карагоды ў спалучэнні мелодыі, слоў, рухаў, што садзейнічае выхаванню цікавасці да беларускай народнай творчасці, да роднай мовы.

Беларускія народныя гульні могуць выкарыстоўвацца падчас ранішняй гімнастыкі, фiзкультурных заняткаў, падчас фізкультурнай паўзы і самастойнай дзейнасці дзяцей. Выбар гульні залежыць ад педагагічнай задачы, пастаўленай выхавальнікам, фізічнай падрыхтаванасці дзяцей, стану іх здароўя. Пры тлумачэннi гульні выхавальнік расказвае яе змест, тлумачыць сэнс некаторых слоў, што сустракаюцца ўпершыню (гэта не толькі ўзбагаціць слоўнікавы запас выхаванцаў, але і будзе садзейнічаць іх агульнаму развіццю); паказвае, як неабходна выконваць тыя ці іншыя дзеянні. Потым пры дапамозе пытанняў прапануе дзецям паўтарыць правілы гульні, каб пераканацца, што яны правільна зразумелі яе змест, дапамагчы дзецям зразумець характэрныя рысы кожнага героя, тыя абставіны, у якіх яны дзейнічаюць.

Выхавальнік у гульні павінен бачыць дзеянне кожнага дзіцяці. Бадзёрым тонам, дзейсным удзелам ён падтрымлівае ў дзяцей вясёлы настрой, заахвочвае праяўленні рашучасці, смеласці, знаходлівасці, ініцыятывы, стрымлівае празмерна актыўных дзяцей, падбадзёрвае тых, хто адстае, папярэджвае магчымыя выпадкі некарэктных адносін да менш спрытных дзецей. Для стымулявання ходу гульні ён можа прыняць у ёй удзел, як звычайны гулец, выконваючы яе правілы.

Пры правядзенні гульняў мэтазгодна выкарыстоўваць музыку. Пры наяўнасці музычных інструментаў можна выкарыстоўваць пад гульню пэўную мелодыю, што створыць эмацыянальны настрой.

Адна з мэтаў гэтай працы – падрыхтаваць дзяцей да ўспрымання беларускіх традыцыйна-абрадавых святаў. Гэтая падрыхтоўка будзе адбывацца пры дапамозе народных беларускіх гульняў, вытокі якіх ляжаць у абрадавай паэзіі.

Праца з памяткай.

Віды гульнявой дзейнасці па выхаванню нацыянальнай самасвядомасці ў выхаванцаў.

Пералік беларускіх фальклорных гульняў;

Пералік сязонных народных гульняў;

Дыдактычныя гульні па краязнаўству.         

Кожная гульня ўплывае на выхаванне розуму, характару, волі дзіцяці, развівае яго маральныя якасці, умацоўвае фізічна, стварае пэўны духоўны настрой, цікавасць да народнай творчасці. У тым ліку беларускія народныя абрадавыя гульні, дыдактычныя гульні, якія далучаюць дашкольніка да пашырэння сваіх пазнавальных здольнасцяў у авалоданні беларускай мовай, ствараюць магчымасці спазнаць гісторыю, абрады і традыцыі роднага краю, вучаць дзяцей дзейнічаць у калектыве.

     

Крыніцы:

  1. Вычэбная праграма дашкольнай адукацыі /Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – Мн:НІА; Аверсэв,2019
  2. https://www.maam.ru
  3. https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/

 

Загадчык                                                                           Т.М.Жукоўская

 

згарнуць

Кансультацыя для педагогаў "Маральнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту на нацыянальных традыцыях беларускага народа"

Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці дашкольнай адукацыі аб’яднаны адным значным крытэрыем – яго якасцю, якая непасрэдна залежыць ад прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў. Прафесійнае развіццё педагогаў ўстановы дашкольнай адукацыі – гэта доўгі працэс, мэтай якога з’яўляецца фарміраванне чалавека як майстра сваёй справы. Прафесійная кампетэнтнасць сучаснага педагога з’яўляецца ўмовай эфектыўнай арганізацыі працэса адукацыі і акрэсліваецца сукупнасцю агульначалавечых і спецыфічных прафесійных ўстановак, якія дазваляюць рашаць прафесійныя задачы развіцця асобы дзіцяці.

Патрыятычнае выхаванне складае адну са старонак маральнага выхавання. Ва ўмовах мэтанакіраванага педагагічнага кіраўніцтва працэс фарміравання патрыятычных пачуццяў дзяцей дашкольнага ўзросту становіцца сродкам выхавання жыццёва важных асобасных якасцей.

У сучасных умовах, калі адбываюцца глыбокія змены ў жыцці грамадства, адным з цэнтральных накірункаў  у адукацыйнай рабоце з дзецьмі становіцца патрыятычнае выхаванне. Яно накіравана на фарміраванне і развіццё асобы, якая валодае якасцямі грамадзяніна,  патрыёта Радзімы, здольнай паспяхова выконваць грамадзянскія абавязкі.

Сістэме адукацыі належыць вядучая роля ў грамадзянскім станаўленні падрастаючага пакалення, выхаванню ў дзяцей любові да Радзімы, адданасці сваёй Айчыне.

Установы дашкольнай адукацыі, з’яўляючыся пачатковым звяном сістэмы адукацыі ў нашай краіне, прызначаны фарміраваць у дзяцей першасныя ўяўленні аб навакольным асяроддзі, адносіны да яго, даць магчымасць ім адчуваць сябе з самых малых гадоў грамадзянамі сваёй краіны.

Розныя аспекты патрыятычнага выхавання даследаваліся філосафамі, педагогамі, псіхолагамі (К.Д. Ушынскі, А.М. Радзішчаў, В.Р. Бялінскі, Н.К. Крупская, В.А. Сухамлінскі, Р.І. Жукоўская, Н.Ф. Вінаградава, С.А. Казлова і інш.)

Даследаванні расійскіх і беларускіх вучоных, практыкаў (Н.В.Алешына, Н.Ф. Вінаградава, Л.В. Варанецкая, А.Д. Жарыкаў, Р.І. Жукоўская, С.А. Казлова, Е.М. Карнеева, Л.Е. Ніканава, Э.Г. Суслава, Л.В. Філатава, Н.Ю. Ясева і інш.) указваюць на актуальнасць і неабходнасць работы па патрыятычнаму выхаванню дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Патрыятычнае выхаванне дзяцей з’яўляецца адной з задач сацыяльна-маральнага выхавання і развіцця дзяцей. Гэта складаны працэс, асновай якога з’яўляецца развіццё маральных пачуццяў. На думку С.А. Казловай, патрыятычнае выхаванне – гэта мэтанакіраваны працэс педагагічнага ўздзеяння на асобу дзіцяці  з мэтай узбагачэння яго ведамі аб Радзіме, выхавання  патрыятычных пачуццяў, фарміравання ўменняў і навыкаў маральных паводзін, развіцця патрэбнасці ў дзейнасці на агульную карысць.

Л.Е. Ніканава патрыятычнае выхаванне вызначае як працэс засваення традыцыйнай культуры, фарміраванне адносін да дзяржавы, дзе жыве чалавек.

Мэтай патрыятычнага выхавання з’яўляецца фарміраванне асноў патрыятызму як маральнай якасці асобы, якая ўключае фарміраванне першасных ведаў аб родным краі, адносін да яго, маральных агульначалавечых каштоўнасцей, патрыятычных пачуццяў, пачуцця прыналежнасці да вызначанай культуры,  да сучасных падзей.

Патрыятызм як маральная якасць чалавека – з’яўляецца вынікам мэтанакіраванага выхавання ў дашкольным узросце.  Менавіта дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для далучэння дзіцяці да нацыянальнай культуры. Таму важна пачынаць выхоўваць будучага патрыёта ў гэтым узросце, калі дзіця пачынае інтэнсіўна развівацца ў сацыяльным плане. Дадзены перыяд па сваіх псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання патрыятызму, таму што для дзяцей дашкольнага ўзросту характэрна высокая  ўспрымальнасць, лёгкая навучальнасць, бязмежны давер дарослым.

Дадзеныя даследаванні дазваляюць лічыць патрыятызм якасцю асобы, яго светапоглядам, паводзінамі і дзейнасцю. Патрыятызм – гэта якасць, якая выражаецца ў пачуццях, матывах, патрабаваннях і выніках дзейнасці, адносінах да прыроды, людзей, культуры і сябе.

Патрыятызм як маральная якасць асобы, якая фарміруецца ў дашкольным узросце, уключае:

змястоўны кампанент – валоданне дзецьмі даступным іх ўзросту аб’ёмам уяўленняў і паняццяў аб навакольным асяроддзі: сацыяльным складзе грамадства, жыцці народа, гісторыі, выпрацоўку правільных поглядаў на факты грамадскага жыцця краіны;

эмацыянальна-пабуджальны кампанент – перажыванне асобай станоўчых эмацыянальных адносін да засвоеных ведаў, навакольнага свету, любові да роднай вёскі, краю, гордасці за працоўныя і баявыя поспехі народа, павага да гістарычнага мінулага роднай краіны, захапленне народнай творчасцю, любоў да роднай мовы, прыроды роднага краю, праяўленне інтарэса да звестак аб краіне, імкненне ўдзельнічаць у грамадска карыснай працы;

дзейсны кампанент – рэалізацыя эмацыянальна чулых і асэнсаваных ведаў у дзейнасці (аказанне дапамогі дарослым, праяўленне клопату аб іх, гатоўнасць выканаць заданне дарослага, беражлівыя адносіны да прыроды,  рэчаў, грамадскай маёмасці, уменне адлюстроўваць атрыманыя веды ў творчай дзейнасці, наяўнасць комплекса маральна-валявых якасцей, развіццё якіх забяспечыць дзесныя адносіны да навакольнага асяроддзя.

Задачамі патрыятычнага выхавання дашкольнікаў з’яўляюцца:

Фарміраванне ў дзяцей сістэмы ведаў аб сваёй Радзіме, якая можа быць прадстаўлена наступным чынам: прыродазнаўчыя і геаграфічныя звесткі (геаграфічныя асаблівасці роднага краю, клімату, прыроды, краіны), звесткі аб жыцці свайго народа (асаблівасці быту, працы, культуры, традыцый), сацыяльныя звесткі (веды аб роднай вёсцы, сталіцы, краіне, веды аб назве краіны, яе сталіцы, іншых гарадоў, дзяржаўнай сімволіцы), некаторыя гістарычныя звесткі (аб жыцці народа ў розныя перыяды, аб подзвігах людзей у гады Вялікай Айчыйнай вайны, веды аб гістарычных помніках горада, вуліц).

Выхаванне ў дашкольнікаў інтарэса да навакольнага свету, эмацыянальнай эмпатыі на падзей грамадскага жыцця. Прадугледжвае актывізацыю эмацыянальнай сферы асобы, выхаванне такіх пачуццяў, як любоў да родных і блізкіх людзей, роднага горада, павага да гісторыі народа, захапленне творамі народнай творчасці, любоў да прыроды, ненавісць да ворагаў.

Уключэнне дзяцей у практычную дзейнасць па прымяненні атрыманых ведаў прадугледжвае форміраванне ў дзяцей наступных навыкаў і ўменняў: уменне адлюстраваць назапашаныя веды ў гульні, мастацкай і працоўнай дзейнасці, уменне прыняць удзел ў грамадска накіраванай працы, уменне беражліва адносіцца да прыроды, вынікаў працы іншых, уменне адлюстраваць веды ў мове, зносінах з дарослымі і аднагодкамі.

Рашаючы задачы патрыятычнага выхавання, кожны педагог павінен акрэсліць сваю работу ў суадносінах з мясцовымі ўмовамі і асаблівасцямі дзяцей, улічваючы наступныя прынцыпы:

– “пазітыўны настрой” (адбор ведаў найбольш актуальных для дзяцей дадзенага ўзросту);

– “праз малое да большага” (фарміраванне патрыятычных пачуццяў адбываецца ў наступнай паслядоўнасці: спачатку выхоўваецца любоў да бацькоў, роднага дому, да дзіцячага сада, затым да сяла, да ўсёй краіны);

– непарыўнасць і пераемнасць адукацыйнага працэса;

– дыферэнцыраваны падыход да кожнага дзіцяці, максімальны ўлік яго псіхалагічных асаблівасцей, магчымасцей і інтарэсаў;

– рацыянальнае спалучэнне розных відаў дзейнасці, адэкватны ўзросту баланс інтэлектуальных, эмацыянальных і рухальных нагрузак;

– дзейнасны падыход;

– развіваючы характар навучання, заснаваны на дзіцячай актыўнасці.

Умовай патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту па С.А. Казловай, выступае стварэнне абстаноўкі вакол дзіцяці, якая садзейнічае фарміраванню ведаў аб Радзіме, эмацыянальнаму водгуку і патрэбы ў дзейнасці.

Асоба выхавальніка лічыцца важнай умовай ў працэсе фарміравання вышэйшых маральных пачуццяў. Паколькі дзіця не можа пазнаць навакольны свет іначай, як праз дарослага, дзе дарослы выступае пасрэднікам паміж дзецьмі і грамадствам. Гэта пасрэдніцтва носіць складаны характар. Дарослы вучыць дзіця разумець навакольнае асяроддзе, пэўным чынам адносіцца да яго, вучыць спосабам удзелу ў ім, у даступнай форме знаёміць з маральнымі нормамі, прынцыпамі. Пры гэтым важна, што дарослы з’яўляецца і арганізатарам жыцця дзіцяці, і аб’ектах пазнання, і рэальным носьбітам тых маральных каштоўнасцей, да якіх ў дзяцей фарміруюцца вызначаныя адносіны. Іншымі словамі, дарослы сам выступае ў якасці ўзору паводзін і адносін да рэчаіснасці.  Чым лепшы ўзор, тым вышэй гарантыя дасягнення поспеху ў выхаванні.

Сродкамі выхавання любові да Радзімы з’яўляецца мастацкае слова, музыка, мастацтва, традыцыі, гістарычныя веды, таму што яны дапамагаюць дзецям эмацыянальна ўспрымаць навакольнае асяроддзе. Таксама сродкамі выступаюць дзейнасць (гульня, праца), святы, якія спраўляюцца ў краіне і ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Да метадаў, накіраваных на фарміраванне маральных пачуццяў, уяўленняў, меркаванняў і ацэнак адносяць гутаркі на этычныя тэмы, чытанне мастацкай літаратуры і пераказ, разглядванне і абмеркаванне карцін, прынцып гістарызму рэалізуецца шляхам захавання храналагічнага парадку апісаных з’яў і зводзіцца да двух гістарычных паняццяў: мінулае (даўным-даўно) і сучаснае (у нашыя дні).

Такім чынам, задача ўстановы дашкольнай адукацыі, педагогаў і бацькоў заключаецца ў стварэнні ўмоў, якія забяспечваюць рэалізацыю комплекснага падыходу ў рашэнні задач патрыятычнага выхавання: фарміраванне ведаў, пачуццяў, адносін і патрэбнасцей у дзейнасці, накіраванай на захаванне і памнажэнне багаццяў Радзімы.

Дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі важнай ступенню ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці. Менавіта дашкольны ўзрост – важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца  перадумовы якасцей чалавека – грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве і культуры.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці падрастаючага пакалення – адна з самых актуальных задач нашага часу. За мінулыя гады адбываліся вялікія змены ў адносінах людзей да нашай гісторыі, пераацэнка маральных каштоўнасцей. Нажаль, у наш час матэрыяльныя каштоўнасці дамініруюць над духоўнымі, а ўяўленні аб дабрыні, вялікадушшы ў дзяцей часта бываюць скажонымі.

Работу па выхаванню патрыятызму патрэбна пачынаць з вывучэння нарматыўна-прававой базы і метадычнай літаратуры, якая сёння дазваляе падысці з розных бакоў да пытанняў патрыятычнага выхавання, падабраць формы і метады работы, найбольш адпаведныя канкрэтным умовам работы ў кожнай дашкольнай установе, апіраючыся на асноўныя раздзелы і задачы праграмы дашкольнай адукацыі.

Прызнанне прыярытэту этнакультуры і агульначалавечых каштоўнасцей патрабуе пошуку новых спосабаў і магчымасцей уключэння ў гэту галіну маленькага дзіцяці ў перыяд фарміравання яго асобы.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей ажыццяўляецца ў гульнях, на занятках, у розных відах дзіцячай дзейнасці, формах актыўнага адпачынку. Тэматычнае планаванне спрыяе эфектыўнаму засваенню дзецьмі ведаў аб сваёй сям’і, родным краі, сваёй краіне, аб працы людзей. Без ведання гісторыі свайго роду, суадносін з гісторыяй месца, дзе яно жыве, дзіцяці цяжка адчуць, зразумець сэнс паняцця “Радзіма”. Радзіма, як найвышэйшая духоўная каштоўнасць нацыянальнай самасвядомасці, як прастора духоўнай культуры знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры, музыцы, быце, у абрадах. Яна фарміруе нацыянальна-культурнае аблічча кожнай асобы, надзяляе яе цэласнасцю i сэнсам, спрыяе самавызначэнню i выяўленню яе здольнасцей i магчымасцей.

Азнаямленне з традыцыямі і звычаямі народа і далучэнне да іх –  значная частка  работы  па патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў.

Пры планаванні адукацыйнай працы неабходна ўлічваць тое, што новыя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы патрабуюць новых выхаваўчых тэхналогій, новага падыходу да праблемы выхавання ў цэлым і выхавання патрыятызму ў прыватнасці.

 

Крыніца:

Інтэрнэт-сайт https://sad34lida.schools.by/pages/kansultatsyja-dlja-vyhavalnka-dashkolnaj-adukatsy-maralnae-vyhavanne-dzjatsej-dashkolnaga-zrostu-na-natsyjanalnyh-tradytsyjah-belaruskaga-naroda

 

Загадчык                                                                             Т.М.Жукоўская

 

згарнуць

Кансультацыя для педагогаў "Знаёмства выхаванцаў з малой Радзімай – аснова фарміравання нацыянальнай самасвядомасці"

У сучасных умовах, калі адбываюцца глыбокія змены ў жыцці грамадства, адным з галоўных напрамкаў у педагагічнай працы з дзецьмі становіцца патрыятычнае выхаванне: фарміраванне ў дзіцяці асноў нацыянальнага самасвядомасці, цікавасці да нацыянальнай культуры і традыцый з дапамогай адраджэння страчаных каштоўнасцяў, пагружэння ў вытокі нацыянальнай культуры.

Далучэнне падрастаючага пакалення да нацыянальнай культуры, звычаяў і традыцый роднага краю, да маральна-эстэтычных каштоўнасцей свайго народа павінна ажыццяўляцца на ўсіх ступенях навучання і выхавання, асаблівае значэнне пры гэтым трэба надаваць дашкольнаму ўзросту. Менавіта ў гэтым узросце, у першыя гады жыцця, у працэсе сацыялізацыі асобы адбываецца інтэнсіўнае фарміраванне эмацыянальна-каштоўнасных, станоўчых адносін дзіцяці да культуры, да сваёй роднай мовы, людзей.

Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі ставіць наступныя задачы:

усведамленне сваёй прыналежнасці да грамадства ў цэлым;

выхоўваць патрыятычныя пачуцці, пачуцці любові да роднага краю і гонару за яго, выхоўваць маральныя якасці беларусаў: дабрыню, спагадлівасць, працавітасць, гасціннасць, сумленнасць;

фарміраваць уяўленні аб культурных каштоўнасцях, аб тым, як жывуць людзі ў Рэспубліцы Беларусь, як дапамагаюць адзін аднаму, аб дзяржаўных і народных святах, славутых мясцінах роднага горада, сталіцы рэспублікі, сваёй Радзімы.

Менавіта знаёмства з малой Радзімай, прывіццё любові да роднага краю, яго прыродзе з’яўляецца сродкам фарміравання патрыятычных пачуццяў і развіцця духоўнасці.

 Найважнейшым накірункам педагагічнай дзейнасді з’яўляецца выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту разумення і прыняцця сваёй роднай культуры і культуры іншых народаў, фарміраванне надыянальнай самасвядомасці.

Паняцце нацыянальнай самасвядомасці ў дачыненні да дзяцей дашкольнага ўзросту разглядаецца як неад’емная частка любові да Радзімы і вызначаецца як усведамленне сваёй супольнасці з пэўным народам на аснове ўяўленняў аб яго гісторыі і культуры.

У патрыятычным  выхаванні педагогіка прытрымліваецца прынцыпу – праз малое да вялiкага. Выхаванне станоўчых пачуццяў, павагi да Радзiмы адбываецца паступова. Пачынаць неабходна з выхавання шчырых адносін да сваіх родных – маці, бацькі, бабулі, сястрычкi. У дзіцяцi  неабходна абудзіць адчуванне, што яно не адно, яго любяць, клапоцяцца аб ім і ад яго чакаюць узаемных пачуццяў. З гэтай мэтай у час штодзённых гутарак з дзецьмі, выхавальнікі дашкольнай адукацыі павінны падкрэслiваць клапатлівыя адносіны бацькоў да дзіцяці, звяртаюць увагу на прафесіяналізм, уменні бацькоў, станоўчыя рысы іх характару. Таксама неабходна  падштурхоўваць дзіця да размовы аб яго сям’і, прапанаваць узгадаць, як праводзілі вольны час з маці, у якія гульні любяць гуляць з бацькамі, удакладніць, што ведаюць дзеці аб прафесійнай дзейнасці сваіх бацькоў.

На занятках па адукацыйнай галіне «Дзіця i грамадства» даюцца дзецям першапачатковыя веды пра нашу Радзіму – Беларусь.  Асноўная ўвага звяртаецца на «малую Радзіму» – вёску, горад, дзе жыве дзіця. У адпаведнасці з вучэбнай праграмай у сярэдняй групе дзяцей неабходна знаёмiць з гісторыяй свайго горада, сяла, паходжаннем яго назвы, а таксама назвамi вулiц, тлумачыць, у гонар якіх вядомых людзей, значных падзей яны так называюцца.

Азнаямленне з традыцыямі і звычаямі народа і далучэнне да іх – значная частка работы па патрыятычным выхаванні дашкольнікаў.

На занятках дзяці знаёмяцца з асаблівасцямі жыцця беларускага народа ў мінулым: адзеннем, прыладамі працы, нацыянальнымі стравамі, традыцыйнымі рамёствамі. Наведванне міні-музея «Беларуская хатка»,  дапамагае дзецям даведацца пра хатнія прылады, якімі карысталіся ў мінулыя часы, засвоіць іх назвы і прызначэнне. Для замацавання ведаў і ўзбагачэння мовы выхаванцаў можна скласці свае тэматычныя слоўнікі, выкарыстоўваючы ілюстрацыі ці малюнкі дзяцей («Беларускі посуд», «У вёсцы»). На занятках па адукацыйнай галіне «Выяўленчае мастацтва» і ў нерэгламентаванай дзейнасці дзеці пазнаюць асаблівасці беларускага арнаменту, стварэння выцінанак i г.д.

Актыўны ўдзел у святах  «Купалле», «Каляды» ўзбагачае дзяцей веданнем народных традыцый, гісторыі краіны, узмацняе сувязь пакаленняў.

Але ж недастаткова абмежавацца толькі веданнем гістарычнага мінулага, неабходна, каб і ў сям’і, і ў дзіцячым садзе была створана атмасфера актыўнай зацікаўленасці сучасным жыццём краіны. З дапамогай дарослых дзеці спасцігаюць значэнне і асаблівасці грамадска-палітычных свят, у даходлівай форме атрымліваюць звесткі пра найбольш  значныя падзеі ў краіне і за яе межамі.

Таксама  дзяцей неабходна знаёміць са сцягам, гербам, гімнам Рэспублікі Беларусь, выхоўваць у іх павагу да дзяржаўных сімвалаў. Цікавы матэрыял для адпаведных гутарак змешчаны ў кнізе «Герб і сцяг Беларускай Дзяржавы» (аўтар тэксту Э. М. Скобелеў, пераклаў на беларускую мову В. А. Лукша; Мн., 1997).

У сучаснай педагогіцы ўсё большае распаўсюджванне атрымліваюць паняцці «планетарнае мысленне», «талерантныя адносіны да людзей Зямлi». Таму дзеці ўжо ў дошкольным узросце павінны атрымаць элементарныя веды пра планету Зямля, даведацца, што на ёй жыве вельмі многа людзей розных нацыянальнасцяў, якія адрозніваюцца і знешнім выглядам, і традыцыямі, але кожны народ мае права на iснаванне i галоунае для усiх – захаваць мiр на Зямлi.

Такiм чынам,  выхаваць патрыёта сваёй Радзімы – адказная і складаная задача, вырашэнне якой у дашкольным дзяцінстве толькі пачынаецца. Планамерная, сістэматычная работа, выкарыстанне разнастайных сродкаў выхавання, агульныя намаганні дзіцячага сада і сям’і, адказнасць дарослых за свае словы і ўчынкі могуць даць станоўчыя вынікі і стаць грунтоўным падмуркам для далейшай работы па патрыятычным выхаванні асобы дзіцяці.

 

Крыніца:

Інтэрнэт-сайт http://ds140.jdroo.by/фарміраванне-нацыянальнай-самасвяд/

 

Загадчык                                                                           Т.М.Жукоўская

згарнуць