Аналіз работы ўстановы адукацыі

2022/2023 навучальны год

Аналіз работы

дзяржаўнай установы адукацыі “Янавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна”

за 2022/2023 навучальны год

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Янавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна” (далей – установа адукацыі) разлічана на 90 месц. У 2022/2023 навучальным годзе функцыянавала дзве групы: другая малодшая (14 выхаванцаў)і старшая (19 выхаванцаў). Усяго наведвала ўстанову адукацыі 33 выхаванцы (2021/2022 навучальны год – 30). Рэжым работы – 10,5 гадзін.

Летнім аздараўленнем было ахоплена на пачатак летняга перыяду – 18 выхаванцаў (2022 – 26. Сярэднеспісачная колькасць выхаванццаў за  летні перыяд склала – 14 выхаванцаў (2022 – 23). 

За летні перыяд ва ўстанову адукацыі прыйшло 3 новыя выхаванцы, якія наведвалі адаптацыйную групу і прагулачную групу. Назіраючы за працэсам адаптацыі, можна адзначыць, што адбывалася паступовае прывыканне дзяцей да дзіцячага сада. Працэс адаптацыі прайшоў лёгка.

Педагагічны калектыў складаецца з 4 педагогаў: загадчык і 3 выхавальнікі дашкольнай адукацыі. На 2022/2023 навучальны год педагагічнымі кадрамі ўстанова адукацыі ўкамплектавана на 75 % (вакансія – музычны кіраўнік 0,25 стаўкі).

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Шамрук М.К. праходзіць перападрыхтоўку кадраў ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры” па спецыяльнасці “Дашкольнае фізічнае выхаванне”.

100% педагогаў маюць вышэйшую адукацыю і адукацыю па накірунку “Педагогіка дзяцінства”. Адзін выхавальнік дашкольнай адукацыі (25%) мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 3 педагогі – першую кваліфікацыйную катэгорыю (75%).

Разам з тым, не вычарпаны рэзерв кваліфікацыйнага ўзроўню. Высокі прафесійны ўзровень дэманстравала пры арганізацыі адукацыйнага працэсу выхавальнік дашкольнай адукацыі Шкуцько А.Г., што дае ёй права прэтэндаваць на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю ў 2023/2024 навучальным годзе.

 Павышэнне кваліфікацыі педагагічных работнікаў ва ўстанове адукацыі арганізавана згодна плану павышэння кваліфікацыі і выканана за бягучы перыяд на 100 %.

Ва ўстанове адукацыі вялікая ўвага надаецца фізкультурна-аздараўленчай рабоце, якая спрыяе ўмацаванню здароўя выхаванцаў, фарміраванню здаровага ладу жыцця.

Па выніках медыцынскага агляду выхаванцаў вызначаны групы здароўя:

 

Навучальны год

Група здароўя

Група па фізічнай культуры

I

II

III

Асноўная

Падрыхтоўчая

ЛФК

2022/2023

2 (6,1 %)

30 (90,9%)

1 (3,0 %)

32 (96,7 %)

1 (3,3 %)

 

2021/2022

4 (13,3%)

25 (83,4%)

1 (3,3 %)

29 (96,7 %)

1 (3,3 %)

 

2020/2021

3 (10,3%)

24 (82,8%)

 

27 (93,1 %)

2 (6,9 %)

 

Пераважае ІІ група здароўя. Назіраецца стабільная адсутнасць выхаванцаў з IV групай здароўя.

Ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца комплексны падыход да арганізацыі здароўезберагальнай прасторы: умацаванне, захаванне здароўя выхаванцаў.

Выхавальнікамі дашкольнай адукацыі праводзіцца шырокі комплекс аздараўленчых мерапрыемстваў, які накіраваны на захаванне наяўнага патэнцыялу здароўя і на своечасовую карэкцыю пры ўзнікненні адхіленняў.

У 2022/2023 навучальным годзе колькасць дзён, прапушчаных адным выхаванцам, складае 0,8 дні (2021/2022 – 1,1, 2020/2021 – 1,1), раённы паказчык – 1,5 дзён. Усяго выпадкаў захворванняў – 5 (за 2021/2022 – 6): вострыя распіраторныя захворванні. Хранічныя захворванні ў выхаванцаў адсутнічаюць.

У параўнанні з мінулым годам застаўся ранейшым паказчык захворванняў дзяцей за летні перыяд,  які складае 0 дзён пропускаў па хваробе на адно дзіця.

У забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання выхаванцаў ва ўстанове адукацыі варта адзначыць са станоўчага боку ўзровень узаемадзеяння супрацоўнікаў за выкананнем патрабаванняў нарматыўных прававых актаў па прафілактыцы дзіцячага траўматызму. Выпадкаў траўматызму ва ўстанове адукацыі не зарэгістравана.

Працэс арганізацыі харчавання ва ўстанове адукацыі засноўваецца на нарматыўных і метадычных дакументах па харчаванні, арганізаваны ў адпаведнасці з прыкладным 10-дзённым меню на працягу ўсяго года і адказвае патрэбам дзіцячага арганізма. Аналізуючы дадзеныя па харчаванні дзяцей дашкольнага ўзросту за 2022/2023 навучальны год, можна адзначыць, што на асноўныя прадукты харчавання нормы выконваюцца ад 90 % да 100 %. Працэнт выканання норм харчавання за 2022 год складае 98,4 % (2021 – 97,6 %), раённы паказчык – 95,7 %. Аднак, выкананне норм у межах 100 % перашкодзіў недахоп некаторых прадуктаў харчавання – кававы напой (97,5 %), дрожджы (0 %), тамат-пюрэ (0 %), птушка (94,5 %), лімонная кіслата (95 %), бабовыя (93,3 %).

Пры аналізе арганізацыі харчавання за летні перыяд можна назіраць выпадкі замены блюд, памяншэнне нормы выхаду па прычыне недахопу на складзе некаторых прадуктаў, што звязана з павелічэннем колькасці дзяцей да запланаваных. У ліпені, жніўні можна было адзначыць аднатыпнасць другога снедання (сокі) па прычыне невыканання заяўкі на садавіну складам упраўлення па адукацыі спорце і турызме Клецкага райвыканкама (адсюль і нізкі працэнт выканання на  садавіну за ліпень 2023 года – 48 % (чэрвень – 90%, жнівень – 88%)).

Педагагічны калектыў у 2022/2023 навучальным годзе працаваў над развіццём у выхаванцаў асноў маральна-патрыятычнага выхавання праз папулярызацыю беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры.

Для рэалізацыі пастаўленых задач праведзены пасяджэнні педагагічных саветаў “Фарміраванне ў выхаванцаў асноў маральна-патрыятычнага выхавання праз папулярызацыю беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры”, “Стан работы па развіццю беларускага маўлення ў выхаванцаў праз асновы маральна-патрыятычнага выхавання”, семінары-практыкумы “Сучасныя падыходы да грамадзянска-патрыятычнага выхавання дашкольнікаў у працэсе мастацка-маўленчай дзейнасці”, “Выхаванне маральна-патрыятычных пачуццяў дашкольнікаў у розных відах дзейнасці”, квэст-гульня “Маральна-патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту”, кансультацыі “Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў на сучасным этапе”, “Як выхаваць у дзяцей любоў да беларускай мовы, мастацкай літаратуры”, “Роля выхавальніка ў фарміраванні маўленчых навыкаў дзяцей”, “Формы і метады работы з дашкольнікамі па патрыятычнаму выхаванню”, адкрытыя прагляды спецыяльна арганізаванай дзейнасці садзейнічалі павышэнню педагагічнага вопыту педагогаў у выкарыстанні сродкаў і метадаў работы з выхаванцамі па маральна-патрыятычным выхаванні дашкольнікаў, папаўненню развіваючага асяроддзя дыдактычнымі гульнямі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні “Прамысловасць Беларусі”, “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”, “Падарожжа па родным краі”, “Беларускія народныя промыслы”, “Беларусь сучасная”, кругі “Сімвалы”.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў летні аздараўленчы перыяд былі створаны ўмовы для мастацка-эстэтычнай і фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці.  

Цікава, змястоўна і эмацыйна прайшло свята, арганізаванае да Дня абароны дзяцей пад назвай “Свята дзяцінства”. Праявіць спрыт, кемлівасць, хуткасць і сілу выхаванцы змаглі ў фізкультурных вольных часах і святах “Мяч і я – сябры!”, “З фізкультурай мы сябруем” і іншыя. Свае мастацкія здольнасці дзеці паказалі ў конкурсах малюнкаў на асфальце “Шчаслівае дзяцінства”, “Фарбы лета”, у выставах малюнкаў і вырабаў з непрыдатнага і прыроднага матэрыялу “Горад майстроў”.

У рамках удзелу ў раённых метадычных аб’яднаннях педагагічным вопытам дзялілася Жукоўская Т.М., Мардас А.Т., Шамрук М.К. аб сістэме грамадзянска-патрыятычнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі; аб ранняй профарыентацыі дзяцей старшага дашкольнага ўзросту як сродку фарміравання каштоўнасных адносін да малой радзімы; аб формах узаемадзеяння з сем’ямі выхаванцаў у рамках бяспечных паводзін дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту; аб асаблівасцях планавання і дазіравання нагрузкі ў час правядзення актыўнага адпачынку з музычным суправаджэннем у рознаўзроставай групе ў адпаведнасці з узростам дзяцей і патрабаваннямі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Вопытам па выхаванні ў выхаванцаў асноў маральна-патрыятычнага выхавання праз розныя віды дзейнасці; па асаблівасцях развіцця звязнага маўлення выхаванцаў з дапамогай  фальклору; па узаемадзеянні ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і па маральна-патрыятычнаму выхаванню дашкольніка выхавальнікі дашкольнай адукацыі дзяліліся на паседжаннях педагагічных саветаў, рэгулярна публікавалі свае распрацоўкі і кансультацыі на сайце ўстановы адукацыі.

Своечасова афармлялася інфармацыйная прастора для педагагічных работнікаў з дапамогай выстаў і размяшчэння карыснай інфармацыі на стэндзе “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі”. Разам з тым, варта звярнуць увагу на недастатковы ўзровень афармлення матэрыялаў эфектыўнага педагагічнага вопыту для друку ў перыядычных выданнях.

Для павышэння навукова-тэарэтычнага ўзроўню педагогаў метадычны вугалок папоўніўся навінкамі вучэбных наглядных дапаможнікаў І.У.Жытко “Пасябруй з матэматыкай” (ад 3 да 4 гадоў), В.М.Мукасей “Дыдактычныя гульні па развіцці элементарных матэматычных уяўленняў у дзяцей” (ад 3 да 4 гадоў), Д.М.Дубініна “Мая родная старонка: краязнаўства і этнаграфія Беларусі”. Працэнт забяспечанасці праграмна-метадычнымі і вучэбнымі дапаможнікамі для педагогаў складае 100 % (2021/2022 – 97,5 %), раённы паказчык – 96,9 %, для выхаванцаў – 100% (2021/2022 – 98,2 %), раённы паказчык – 97,2%.

Як паказалі назіранні за адукацыйным працэсам, шырокае далучэнне да нацыянальнай культуры Беларусі выхаванцы атрымлівалі праз асноўны від дзейнасці – гульню. Спецыфіка гульнявой дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту мае практычнае прымяненне ў працэсе знаёмства з традыцыямі свайго народа.

З мэтай выхавання пачуцця гонару і павагі да роднай мовы, гісторыі, культурных і прамысловых дасягненняў сваёй краіны, выхавання любові да прыроды роднага краю ў групах размяшчаюцца лялькі ў нацыянальных касцюмах, мастацкая літаратура (казкі, песенькі, прымаўкі, прыказкі, паданні, быліны аб волатах), матэрыял аб абаронцах Айчыны, элементы дзяржаўнай сімволікі (сцяг, герб), гістарычная карта Беларусі, настольна-друкаваныя гульні.

Правядзенне тэматычных дзён “Дзень дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь”, “Дзень Перамогі” спрыялі станоўчай рабоце па выхаванню ў выхаванцаў любові да роднага краю.

Працуючы ў рамках рашэння гадавой задачы, педагогі актыўна ўключалі ў адукацыйны працэс законных прадстаўнікоў, далучаючы іх да распрацоўкі гульняў (“Беларускія народныя інструменты”, даміно “Нацыянальная кухня Беларусі”) і папаўненню прадметна-развіваючага асяроддзя груп.

Работа з законнымі прадстаўнікамі працягвалася і ў летні перыяд. На вуліцы аформлены стэнд “Для вас, бацькі”, дзе размяшчалася інфармацыя аб прафілактыцы сонечнага, цеплавога ўдару, прафілактыцы кішэчных інфекцый.

Законныя прадстаўнікі прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да свята Дня Незалежнасці (рыхтавалі касцюмы, інвентар для танцаў (галубы, сцяжкі)).

Адным  з паказчыкаў работы ўстановы дашкольнай адукацыі з’яўляецца ўзровень  падрыхтаванасці  выхаванцаў старшага дашкольнага ўзросту да навучання ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі. Выхаванцы старшага ўзросту  паказалі  добрыя  ўменні:  ва ўменні вызначаць  колькасць складоў у слове (75%), колькасць гукаў (75%), вызначаць галосныя і  зычныя гукі (100%),  падбіраць словы па зададзенаму гуку (75%), ствараць новыя  словы (75%).

Выхаванцы назапасілі сэнсарны досвед, могуць параўноўваць прадметы па велічыні. Выкананню задач у галіне матэматычных уяўленняў і прыроды спрыяла выкарыстанне выхаванцамі сярэдняга ўзросту ВМК “Умней-ка”, а выхаванцамі старшага ўзросту ВМК “Мае першыя ўрокі”. Аднак, выхаванцы малодшага ўзросту пры арыентацыі на сабе блытаюцца ў выдзяленні правага і левага боку цела. Выхаванцы сярэдняга ўзросту Жэня Ш., Аліса Я., Васіліса Ш. лічаць ад 5 да 10 з дапамогай выхавальніка дашкольнай адукацыі. Альберт П. не можа вызначаць і тлумачыць часовую паслядоўнасць змены сутак. Не сфарміравана ўяўленне пра дні тыдня, іх паслядоўнасць, месяцы года, іх паслядоўнасць у Альберта П., Васілісы Ш.

Таму выхавальнікам дашкольнай адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе неабходна актывізаваць работу па фарміраванню ў выхаванцаў элементарных матэматычных ўяўленняў праз спецыяльна арганізаваную і нерэгламентаваную дзейнасць.

З улікам запытаў сям’і развіваюцца новыя формы дашкольнай      адукацыі. Для дзяцей, якія не наведваюць установу адукацыі, на бясплатнай аснове функцыянавалі прагулачная група кароткачасовага знаходжання, якую наведвала 3 выхаванцы (2021/2022 – 6), сезонная пляцоўка – 3 выхаванцы, адаптацыйная група – 4 выхаванцы, што садзейнічала набыццю сацыяльнага вопыту ўзаемаадносін з іншымі дзецьмі і спрыяла лёгкай адаптацыі пры паступленні ва ўстанову адукацыі.

Работа педагагічных работнікаў у перыяд адаптацыі дзяцей да ўстановы адукацыі вялася мэтанакіравана, яе паказчыкі: з 10 выхаванцаў назіралася лёгкая ступень у 3 дзяцей (30%), сярэдняя ступень – у 7 дзяцей (70%).

 Абапіраючыся на запыты законных прадстаўнікоў ва ўстанове адукацыі, былі аранізаваны адукацыйныя паслугі, што дазволіла надаць педагагічнаму працэсу развіваючы характар. У 2022/2023 навучальным годзе на платнай аснове працавала два аб’яднанні па інтарэсах: інтэлектуальнага накірунку “Замежная мова (англійская)” і творчага “Тэхнічнае канструяванне” (у 2021/2022 навучальным годзе – 2). У мэтах забеспячэння індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі адукацыйнага працэсу для дзяцей 5-7 гадоў арганізавана аб’яднанне па інтарэсах на бюджэтнай аснове“Інфарматыка без разеткі”.

Дадатковымі паслугамі ахоплена 100% выхаванцаў ад 4 да 6 гадоў (2021/2022 навучальны год – 100 %).

Вынікамі адукацыйнай паслугі “Тэхнічнае канструяванне” былі  выставы работ выхаванцаў, работа адукацыйных паслуг “Замежная мова (англійская)”, “Інфарматыка без разеткі” транслявалася на сайце ўстановы адукацыі і Тэлеграмканале “Адукацыя Міншчыны”.

Кожны год ва ўстанове адукацыі захоўваецца праблема агульнага недаразвіцця мовы выхаванцаў. У 2022/2023 навучальным годзе на аснове абследавання выхаванцаў, заключэнняў дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” (далей – ЦКРНіР), заяў законных прадстаўнікоў праведзена камплектаванне і залічэнне ў Пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі (далей – ПКПД) 13 выхаванцаў з рознымі моўнымі парушэннямі:

Від парушэння

Колькасць дзяцей

Працэнтны паказчык

Агульнае недаразвіццё маўлення

7

54 %

Сцёртая форма дызартрыі, абумрўленая АНМ

5

38 %

Дыслалія

1

8 %

У сваёй рабоце настаўнік-дэфектолаг ДУА “Янавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” Антановіч А.П. выкарыстоўвала гульнявыя комплексы спецыяльна падабраных заданняў і практыкаванняў, што спрыяла станоўчай дынаміцы ў развіцці маўленчых працэсаў.

Аднак па выніках дэфекталагічнага абследавання на канец навучальнага года ўсім выхаванцам рэкамендавана прадоўжыць карэкцыйныя заняткі ў ПКПД.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі на працягу навучальнага года надавалася ўвага пытанню прафілактыкі сямейнага недабрабыту, сацыяльнага сіроцтва, абароне правоў дзіцяці.

На працягу навучальнага года праведзена 12 запланаваных тэматычных саветаў прафілактыкі. На працягу навучальнага года выяўлена 2 сям’і (пяцёра дзяцей), якія прызнаныя знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы, адна сям’я знята з уліку сацыяльна небяспечнай.

У рамках дадзенай работы праводзіліся з бацькамі прафілактычныя гутаркі “Мы за здаровы лад жыцця ўсёй сям’ёй”, “Увага і падтрымка – неад’емная частка выхавання”, “Не пакідайце дзяцей без нагляду”, “Алкаголь – шкода для сям’і”, праходзіла інфармаванне праз бацькоўскія сходы, інфармацыйныя стэнды аб рабоце дзяржавы, накіраванай на абарону правоў дзяцей, папярэджанне і мінімізацыю сямейнага недабрабыту, сацыяльнага сіроцтва.

 У рамках пераемнасці ўстановы адукацыі і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі быў праведзены бацькоўскі сход з удзелам адміністрацыі школы і настаўніка пачатковых класаў, наладжаны экскурсіі ў школьную бібліятэку, спартыўную залу, кабінет інфарматыкі, замежнай мовы, што спрыяла фарміраванню адзіных падыходаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Якасць адукацыі забяспечваецца ў цесным супрацоўніцтве з сям’ёй. Работа з сям’ёй праводзілася мэтанакіравана, планамерна, сістэматычна і дала вынікі, якія садзейнічалі павышэнню педагагічнай культуры законных прадстаўнікоў і ўстанаўленню адзінства ў выхаванні і навучанні. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі Мардас А.Т., Шамрук М.К., Шкуцько А.Г. дапамагалі законным прадстаўнікам зразумець, як патрэбна прымяняць тэарэтычныя і практычныя рэкамендацыі, якія выкарыстоўваліся ў кансультацыях “Вывучаем беларускую мову разам з выхаванцамі”, “Роля беларускай мастацкай літаратуры ў развіцці дашкольнікаў”, “Роля бацькоў у развіцці беларускага маўлення дзіцяці”; памятках “Як далучыць дзяцей да маральна-патрыятычнага выхавання”, “Як выхаваць у дзіцяці патрыёта”; буклетах “Выхоўваем любоў да Радзімы”, “Выхаванне патрыятычных пачуццяў у сям’і”. Кансультацыйныя матэрыялы педагогі размяшчалі на інфармацыйных стэндах кожнай узроставай групы з выкарыстаннем QR-кода і на сайце ўстановы адукацыі.

Укараненне актыўных формаў узаемадзеяння з сям’ёй спрыяе іх кампетэнтнасці ў пытаннях навучання і выхавання. Анкетаванне бацькоў “Дзіцячы сад вачамі бацькоў” з мэтай выяўлення ўзроўню работы дашкольнай установы за 2022/2023 навучальны год паказала, што ступень задаволенасці работай установы дашкольнай адукацыі складае 100 % (2021/2022 – 100 %) (дадатак 1).

Матэрыяльная база ўстановы адукацыі папаўнялася з наступных крыніц фінансавання: дзейнасці папячыцельскага савета, выканання платных паслуг, збору і здачы макулатуры, спонсарскай дапамогі.

За 2022/2023 навучальны год папячыцельскім саветам была  аказана дапамога ўстанове дашкольнай адукацыі на суму 572 руб. 00 кап. Згодна плану работы і ў рамках раённага агляду-конкурсу “Лепшая гульнявая тэматычная пляцоўка” набыта пясочніца, аб’екты для афармлення тэматычнай пляцоўкі “Метыяпляцоўка”, банэры (3 штукі), стэнды             (4 штукі) для стварэння аптымальных умоў знаходжання выхаванцаў ва ўстанове адукацыі і ўдасканалення якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Сродкі, атрыманыя ад аказання дадатковых платных паслуг, здачы макулатуры складаюць 1539 рублёў 76 капеек.

КСУП “Племянны завод Чырвоная Зорка” аказаў спонсарскую дапамогу ў памеры 3000 руб. 00 капеек, на якія набыты лінолеум у пакой для правядзення заняткаў, спартыўную залу, фарба.

Усяго за 2022/2023 навучальны год матэрыяльная база папоўнілася на суму 5111 руб. 76 кап. У наступным навучальным годзе неабходна прадоўжыць папаўняць прадметна-развіваючае асяроддзе гульнявых пляцовак сучасным абсталяваннем.

Працэнт забяспечанасці развіваючага асяроддзя груп складае 96,2 %, (2021/2022 навучальны год – 95,5 %), раённы паказчык – 93,8 %.

Такім чынам, зыходзячы з аналізу работы і існуючых праблем, калектыў установы адукацыі вызначыў накірункі работы на 2023/2024 навучальны год: актывізаваць работу па фарміраванню ў выхаванцаў элементарных матэматычных ўяўленняў праз спецыяльна арганізаваную і нерэгламентаваную дзейнасць.

 

Загадчык                                                                           Т.М.Жукоўская

згарнуць
Меню раздзела