Для законных прадстаўнікоў
Прыкладны пералік асноўных тавараў
Прыкладны пералік асноўных тавараў (мінімальны набор), якія рэкамендуюцца для набыцця бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) з мэтай наведвання выхаванцамі ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі.
Правы і абавязкі законных прадстаўнікоў
Асноўныя правы законных прадстаўнікоў выхаванцаў
(артыкул 33 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі)
1.Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў у адпаведнасці з дадзеным Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства маюць права на:
1.1.азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
1.2.удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;
1.3.ахову правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў;
1.4.азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;
1.5.атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў.
2.Іншыя правы законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў устанаўліваюцца дадзеным Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.
Асноўныя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў (артыкул 34 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі)
1.Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны: 1.1.забяспечваць ўмовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;
1.2.паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
1.3.выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку навучэнцаў;
2.Іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў устанаўліваюцца дадзеным Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і