Кансультацыі і рэкамендацыі для законных прадстаўнікоў
Вынікі асваення выхаванцам ад 5 да 7 гадоў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі
Выхаванец ад 5 да 6 гадоў. Выконвае розныя віды асноўных рухаў (хадзьба, бег, скачкі, лажанне, кіданне), спартыўных практыкаванняў (хадзьба на лыжах, язда на веласіпедзе, плаванне), элементы спартыўных гульняў (баскетбол, футбол, бадмінтон і інш.). Даводзіць пачатую рухальную дзейнасць (спартыўную або рухавую гульню, індывідуальнае рухальнае заданне) да завяршэння, імкнецца не звяртацца па дапамогу дарослых. Ацэньвае рухальнае дзеянне (знаходзіць адрозненне і падабенства ў выкананні практыкавання дваімі дзецьмі; параўноўвае свае дасягненні з ранейшымі ўласнымі вынікамі). Рэалізуе рухальныя навыкі ў цікавых і карысных відах дзейнасці (фізкультурныя забавы, турыстычныя прагулкі і паходы, самастойная рухальная дзейнасць: умее плаваць, катацца на самакаце, веласіпедзе, ролікавых каньках, лыжах і інш.). Выконвае правілы бяспекі пры выкананні фізічных практыкаванняў на фізкультурным занятку і ў самастойнай рухальнай дзейнасці. Слізгае на грудзях і спіне з грабковымі рухамі рук, паварочваецца падчас слізгацення з грудзей на спіну і наадварот; плавае спосабам «кроль» на грудзях і спіне з дапамогай сродкаў, якія падтрымліваюць (ласты, дошкі), і без іх.
Выхаванец ад 6 да 7 гадоў Выконвае розныя віды асноўных рухаў (хадзьба, бег, скачкі, лажанне, кіданне), спартыўных практыкаванняў (хадзьба на лыжах, язда на веласіпедзе, плаванне), элементы спартыўных гульняў (баскетбол, футбол, бадмінтон і інш.). Даводзіць пачатую рухальную дзейнасць (спартыўную або рухавую гульню, індывідуальнае рухальнае заданне) да завяршэння, імкнецца не звяртацца па дапамогу дарослых. Выступае ініцыятарам рухальнай дзейнасці: робіць спробы самастойна адшукаць варыянты рашэння рухальнай задачы, перабудаваць практыкаванне па ўзоры або славесным указанні дарослага, ацэньваць рухі свае і таварышаў, тлумачыць паслядоўнасць сваіх дзеянняў, выконвае іх у розных варыянтах, праяўляе арыгінальнасць пры прыняцці рухальных рашэнняў. Выконвае асноўныя правілы здароўезберагальных, бяспечных паводзін. Плавае спосабам «кроль» на грудзях і спіне без сродкаў, якія дапамагаюць трымацца на вадзе; творча прымяняе рухальны вопыт у гульнях і гульнявых практыкаваннях на вадзе.
САЦЫЯЛЬНА-МАРАЛЬНАЕ І АСОБАСНАЕ РАЗВІЦЦЁ
Адукацыйная галіна «Дзіця і грамадства»
Выхаванец ад 5 да 6 гадоў Называе хатні адрас, імя, імя па бацьку; прозвішча, сваё, дарослых; нумар хатняга тэлефона. Выказвае (вербальна) свае эмацыянальныя станы, перажыванні, пачуцці, учынкі («Я рады», «Я злуюся» і інш.), ацэньвае іх з пазіцыі маральных норм (добра – дрэнна). Усведамляе значэнне сям’і ў жыцці чалавека, расказвае пра сваю сям’ю, дом, сумесны адпачынак і інш., выказвае любоў да бацькоў. Самастойна выконвае гігіенічныя працэдуры, правільна карыстаецца сталовымі прыборамі (лыжкай, відэльцам, нажом), выконвае правілы прыёму ежы і паводзін за сталом. Выконвае правілы захавання і ўмацавання здароўя (выконвае распарадак дня, ужывае прадукты, карысныя для здароўя і інш.). Адрознівае прыметы добрага і дрэннага самаадчування, звяртаецца па дапамогу да дарослага пры дрэнным самаадчуванні, усведамляе важнасць аказання першай дапамогі (пад наглядам дарослага). Выконвае правілы бяспечных паводзін у побыце, на вуліцы, у прыродзе, выконвае правілы дарожнага руху (пераходзіць праезную частку па пешаходным пераходзе і інш.), усведамляе наступствы пры невыкананні правіл паводзін у патэнцыяльна небяспечных для жыцця і здароўя сітуацыях (пры пажары – не хавацца, клікаць дарослых на дапамогу і інш.). Выконвае правілы паводзін, культуры зносін у кампаніі аднагодкаў, наладжвае з імі сяброўскія ўзаемаадносіны: гуляе разам, дапамагае, падпарадкоўваецца агульным інтарэсам і правілам і інш., вырашае канфлікты мірным шляхам (дамаўляецца, просіць прабачэння, звяртаецца да дарослага і інш.), прымяняе спосабы элементарнага самакантролю і самарэгуляцыі ва ўзаемаадносінах з аднагодкамі і дарослымі (паводзіць сябе спакойна, стрымлівае свае негатыўныя намеры). Называе родны горад (пасёлак), краіну, яе сталіцу, іх славутасці, прыродныя сімвалы Беларусі (зубр, бусел, кветка лёну і інш.), разумее іх значэнне. Вызначае геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь на карце, называе, з якімі дзяржавамі мяжуе. Называе дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь (сцяг, герб, гімн), ведае правілы паводзін на цырымоніі падняцця Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, людзей, якія ўславілі Беларусь. Адрознівае і называе беларускія народныя промыслы (ткацтва, ганчарства, саломапляценне, разьба па дрэве), прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі (вырабы з лёну, гліны, саломкі, лазы і інш.), кампаненты нацыянальнага касцюма, стравы народнай кухні. Пазнае і называе прадметы, якія палягчаюць працу дарослых: вылучае іх прыметы, функцыі, прызначэнне. Называе прафесіі людзей (выхавальнік, настаўнік, будаўнік, абутнік, мастак, бібліятэкар і інш.), іх прылады працы, разумее значнасць вынікаў іх працы для сям’і, горада. Называе прадпрыемствы Беларусі па вытворчасці адзення, абутку, мэблі, бытавой тэхнікі і г.д. Прымяняе асноўныя эканамічныя паняцці («грошы», «бюджэт», «кошт» і інш.), устанаўлівае прычынна-выніковыя сувязі паміж паняццямі «праца» – «прадукт» – «грошы», адрознівае грошы па вонкавым выглядзе, па каштоўнасці, па назве. Праяўляе актыўнасць у сумеснай гульні з аднагодкамі, умее арганізаваць гульню, узгадняе гульнявую задуму і выбар ролі з аднагодкамі (лічылка, жэрабя), улічвае свае інтарэсы і інтарэсы партнёра, вырашае канфлікты ў гульні на аснове мірнага пагаднення, дзейнічае ў адпаведнасці з гульнявой задумай і правіламі. Праяўляе самастойнасць у розных відах працоўнай дзейнасці (самаабслугоўванні, гаспадарча-бытавой працы, працы ў прыродзе, ручной працы) цэласна выконвае працоўныя дзеянні, ажыццяўляе самакантроль; адчувае пачуццё задавальнення ад якасці вынікаў сваёй працы, беражліва ставіцца да вынікаў сваёй працы, працы аднагодкаў і дарослых.
Выхаванец ад 6 да 7 гадоў Называе свой адрас, нумары тэлефонаў (хатні, бацькоў, розных службаў). Адрознівае эмацыянальны і фізічны стан іншых людзей (мама адпачывае – нельга шумець, бабулі цяжка несці сумку – трэба дапамагчы і інш.), выказвае турботу і клопат пра блізкіх і аднагодкаў (праяўляе спагаду, эмацыянальную падтрымку і інш.); дае ацэнку знешняму выгляду чалавека і яго асобасным якасцям. Адэкватна ўспрымае сябе ў часе, усведамляе свае магчымасці («Калі я быў маленькі», «Калі я вырасту вялікім»). Усведамляе сваё сацыяльнае «я»: унутраную пазіцыю выхаванца ўстановы дашкольнай адукацыі, эмацыянальна станоўча адносіцца да ролі навучэнца. Праяўляе валявыя намаганні, выконвае сацыяльныя нормы паводзін і правіл у розных відах дзейнасці, ва ўзаемаадносінах з дарослымі і аднагодкамі, правілы бяспечных паводзін і асабістай гігіены. Аналізуе ўзаемасувязь паміж выконваемым дзеяннем і яго карысцю для здароўя (калі чысціць зубы, то яны будуць здаровыя і інш.); свядома і матывавана выкарыстоўвае назапашаны вопыт захавання і ўмацавання здароўя (выконваць распарадак дня, фізічныя практыкаванні і інш.); расказвае пра значэнне фізічных практыкаванняў, загартоўвання, рацыянальнага харчавання для ўмацавання здароўя, пра ўплыў карысных і шкодных звычак на здароўе чалавека. Самастойна выконвае культурна-гігіенічныя працэдуры, правільна карыстаецца сталовымі прыборамі і прыладамі, прытрымліваецца правіл сталовага і гасцявога этыкету (карыстацца сурвэткай, браць ежу маленькімі кавалачкамі, не спяшацца, прыходзіць у госці па запрашэнні, не спазняцца, не браць рэчы без дазволу і інш.). Адрознівае небяспечныя сітуацыі бытавога, сацыяльнага, тэхнічнага і прыроднага характару (не размаўляць, не браць пачастункі ад незнаёмых людзей, не ўключаць газавую пліту, перамяшчацца асцярожна падчас галалёду і інш.). Расказвае, як паводзіць сябе ў патэнцыяльна небяспечных сітуацыях у побыце, на вуліцы, у прыродзе; выконвае правілы дарожнага руху, правілы бяспечных паводзін: (піць чыстую ваду, не падыходзіць і не карміць з рукі жывёлу, не адчыняць незнаёмыя вадкасці, карыстацца кухоннымі прыладамі па прызначэнні, сумесна з дарослым пераходзіць праезную частку ў паказаных месцах і г.д.). Самастойна ставіць мэту працоўнай дзейнасці, плануе задуму, ажыццяўляе працэс працы, ацэньвае вынік, беражліва карыстаецца інструментамі, удзельнічае ў розных відах працы. Называе родны горад (пасёлак), краіну, яе сталіцу, іх славутасці, азёры, рэкі, запаведнікі. Называе дзяржаўныя сімвалы (флаг, герб, гімн); прозвішча, імя, імя па бацьку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, людзей, якія ўславілі Беларусь; выконвае правілы паводзін на цырымоніі падняцця Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Расказвае аб працы, адпачынку беларусаў, іх маральных якасцях, культурных традыцыях, людзях розных краін свету. Называе прадпрыемствы роднага горада, Рэспублікі Беларусь па вытворчасці адзення, абутку, мэблі, бытавой тэхнікі і інш. Расказвае пра мінулае, сучаснае і будучае прадметаў рукатворнага свету. Называе найпрасцейшыя паняцці асноў эканомікі («грошы», «кошт», «валюта», «танней» і інш.); прафесіі, звязаныя з эканамічнай дзейнасцю; базісныя эканамічныя якасці жыццядзейнасці людзей (беражлівасць, эканомнасць, працавітасць). Самастойна эканомна і з карысцю расходуе ваду, святло, матэрыялы. Самастойна арганізуе калектыўныя і індывідуальныя гульні, адрознівае ўмоўную і рэальную сітуацыі, далучае ўдзельнікаў, дамаўляецца, плануе і абмяркоўвае дзеянні дзяцей, якія гуляюць, выконвае правілы, прагназуе развіццё падзей, пераадольвае канфлікты ў гульні на аснове мірнага пагаднення, радуецца поспехам партнёра па гульні.
ПАЗНАВАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ
Выхаванец ад 5 да 6 гадоў
Пазнавальная актыўнасць Праяўляе дапытлівасць, пазнавальны інтарэс да з’яў прыроднага, прадметнага і сацыяльнага асяроддзя, недаступных знешняму назіранню. Праяўляе самастойнасць і настойлівасць у пазнавальна-практычнай дзейнасці, устанаўленні прычынна-выніковых сувязей, ініцыятыву ў вырашэнні пазнавальных задач. Праяўляе выбарачны інтарэс да калекцыянавання і іншых відаў дзіцячай дзейнасці. Праяўляе ўстойлівы інтарэс да пэўнай галіны пазнання (прырода, музыка, тэхніка), разнастайныя інтэлектуальныя пачуцці і эмоцыі (здзіўленне, сумненні, цікаўнасць, засмучэнне пры няўдачы, захапленне пры нечаканых адкрыццях і інш.). Задае дарослым і аднагодкам вялікую колькасць разнастайных пытанняў: азначальныя (Дзяўчынкі любяць гуляць з лялькамі? А лядзяш салодкі?), прычынныя (Чаму карова есць зялёную траву, а малако ў яе белае? Навошта робяць прышчэпкі?), пытаннігіпотэзы (Курыца дзяўбе ката, таму што ён хацеў з’есці куранят?). Развіццё сенсорных працэсаў (адчуванне і ўспрыманне) Валодае аналітычным успрыманнем, назіраннем. Абследуе прадметы паслядоўна і сістэмна, выкарыстоўвае як свае спосабы абследавання, так і рацыянальныя прыёмы, набытыя ў працэсе ўзаемадзеяння з дарослым пры пазнанні прадметаў, параўнанні іх функцый. Дыферэнцыруе сенсорныя эталоны (адрознівае колеравыя тоны па шкале светлаты, вылучае прамежкавыя колеры, арыентуецца ў варыятыўнасці геаметрычных форм, адрознівае па прапорцыях, велічыні і колькасці вуглоў і інш.). Арыентуецца і вызначае часавую паслядоўнасць у непарыўнай сувязі з дзейнасцю. Праяўляе эмпатыю да дарослых і аднагодкаў, апісвае эмацыянальны стан людзей, якія акружаюць, па знешніх праявах: міміцы, пантаміміцы, паставе, галасавой інтанацыі (радасць, гнеў і інш.). Вызначае і называе размяшчэнне ў прасторы ўласнага цела і навакольных прадметаў. Развіццё памяці і ўвагі Засяроджвае мэтанакіравана і доўга ўвагу на асобным аб’екце пры адцягненні ад усяго астатняга на працягу 20 і больш мінут (канцэнтрацыя і ўстойлівасць ўвагі). Называе змяненні і іх прычыны ў прадметным і прыродным свеце. Вылучае з агульнага фону 6–7 аднародных аб’ектаў (аб’ём увагі). Пераключае ўвагу з аднаго прадмета на другі, з аднаго віду дзейнасці на другі, паміж малавядомай дзейнасцю і знаёмай (размеркаванне ўвагі). Запамінае пры дапамозе вобразна-зрокавай памяці і на слых 5–7 аб’ектаў, пры выкарыстанні прыёму сэнсавай групоўкі – 9 і больш аб’ектаў. Выкарыстоўвае для запамінання розныя прыёмы: стварэння знешніх апор (падлік, асацыяцыя, мнемасхема, групоўка); стварэння сэнсавых апор (класіфікацыя, дабудова матэрыялу, структураванне, аналогія); лагічнага запамінання (падлік, сэнсавае суаднясенне, сэнсавая групоўка); зрокавага мадэлявання (выкарыстанне піктаграм пры запамінанні слоў, замалёўка эпізодаў пры запамінанні казак, апавяданняў). Валодае адвольнай рэгуляцыяй увагі і працэсаў памяці (успамінае жаданае, прагаворвае сам сабе і ўслых план дзеянняў). Расказвае і дэталёва апісвае вобразы ўсіх відаў памяці (зрокавыя, слыхавыя, датыкальныя, нюхальныя, смакавыя, рухальныя і эмацыянальныя). Прымяняе прыёмы самакантролю пры запамінанні, захаванні і ўзнаўленні матэрыялу (паўтарае, выпраўляе свае памылкі). Развіццё мыслення Абагульняе паняцці, называе агульныя ўласцівасці прадметаў і з’яў, устанаўлівае прычынна-выніковыя сувязі і залежнасці паміж імі (снег у цяпле растае, становіцца вадой – мая рукавіца стала мокрай, таму што на ёй быў снег, які нагрэўся ад маёй рукі і растаў). Ажыццяўляе разумовы аналіз: вылучае дэталі і сістэму прымет (уласцівасцей) аб’ектаў (успрымаючы прадмет або з’яву; узнаўляючы вобраз аб’екта па памяці). Устанаўлівае падабенства і адрозненне паміж аб’ектамі; вылучае істотныя прыметы аб’ектаў, якія параўноўваюцца; выконвае шматбаковае (поўнае, па ўсіх прыметах) параўнанне аб’ектаў. Групуе аб’екты па зададзенай прымеце з апорай на зрокавы ўзор і ўяўленні, па самастойна знойдзенай аснове, вызначаючы аснову аб’яднання ў групу зададзенай сукупнасці аб’ектаў, класіфікуе аб’екты па абагульняючым слове. Устанаўлівае заканамернасці з апорай на зрокавы ўзор. Устанаўлівае розныя адносіны паміж прадметамі і аб’ектамі: супрацьлегласці; паслядоўнасці; функцыянальныя: род – від; цэлае – частка; прычына – вынік. Выконвае складаныя інструкцыі, свядома пераходзячы ад аднаго віду дзейнасці да другога, прытрымліваючыся пры гэтым інструкцыі і мэты дзейнасці. Выяўляе і называе разнастайныя супярэчнасці ў з’явах прыроды (летам на досвітку няма расы на траве), прадметным свеце (нож не рэжа), назіраемых праяўленнях сацыяльнага жыцця (аднагодак бярэ цацку без дазволу). Выбірае самастойна розныя спосабы эксперыментавання (што зрабіць, калі раптам «тармозіць» цацачны цягнік: паспрабаваць самому ці запытацца ў таты). Прымае і разумее навучальныя інтэлектуальныя задачы. Развіццё ўяўлення Адвольна і самастойна стварае вобразы ўяўлення. Прыдумвае разгорнутыя і паслядоўныя гісторыі. Прыдумвае і ўяўляе ў розных відах дзейнасці. Праяўляе творчую ініцыятыву ва ўсіх відах дзейнасці. Прымяняе шырокае кола замешчаных дзеянняў, вобразаў, сімвалаў (пераўвасабленняў у гульні, тэатральнай дзейнасці, звыклай бытавой дзейнасці, прыдумванні ўласных гісторый). Выкарыстоўвае розныя прыёмы стварэння вобразаў ва ўяўленні (камбінаванне, тыпізацыя, змешванне прымет, акцэнтаванне, перабольшанне, пераменшанне, прыпадабненне). Адрознівае выдумку ад рэальнасці.
Выхаванец ад 6 да 7 гадоў Пазнавальная актыўнасць Праяўляе дапытлівасць, устойлівыя і выбарачныя пазнавальныя інтарэсы да прадметнага, прыроднага і сацыяльнага свету. Адвольна арганізоўвае ўласную пазнавальную дзейнасць, заснаваную на ўнутраных пазнавальных і сацыяльных матывах, патрэбнасцях у дасягненні і прызнанні. Праяўляе самастойнасць і настойлівасць у пазнавальна-практычнай дзейнасці, устанаўленні прычынна-выніковых сувязей, самастойна прыдумвае тлумачэнні з’яў прыроды і ўчынкаў людзей; назірае, эксперыментуе. Праяўляе ўстойлівы інтарэс да пэўных відаў дзейнасці, разнастайныя інтэлектуальныя пачуцці і эмоцыі (здзіўленне, сумненні, цікаўнасць, засмучэнне пры няўдачах, захапленне пры нечаканых адкрыццях і інш.). Вылучае ўласныя гіпотэзы, каб прадбачыць развіццё падзей, сітуацый міжасобаснага ўзаемадзеяння, вынікі сваіх учынкаў, эксперыментаў з аб’ектамі прыроднага свету. Развіццё сенсорных працэсаў (адчуванне і ўспрыманне) Выкарыстоўвае аналітычнае ўспрыманне і назіранне пры пазнанні аб’ектаў навакольнага свету. Асэнсавана і мэтанакіравана выкарыстоўвае рацыянальныя спосабы пры абследаванні прадметаў (разгляданне, абмацванне, накладанне, прыкладанне). Дыферэнцыруе і апісвае розныя віды сенсорных эталонаў (адценні колеру, варыянты формы, велічыні, прасторы, густу, паху і інш.). Выстройвае серыяцыйныя рады па адной-дзвюх прыметах. Арыентуецца і вызначае часавую паслядоўнасць. Прымяняе спосабы складанага мадэлявання ў практычнай дзейнасці (канструяванне з паперы, зборка тэхнічных цацак, мадэлі сумеснай з аднагодкамі дзейнасці, мадэль складу слова, гукавышыннага раду і інш.). Вызначае і называе ўласныя станы (актыўнасць – стомленасць, добрае самаадчуванне – дрэннае самаадчуванне), іншых людзей, персанажаў казак, выяўляючы суперажыванне і садзейнічанне. Вызначае і называе размяшчэнне ў прасторы ўласнага цела і навакольных прадметаў. Развіццё памяці і ўвагі Засяроджвае мэтанакіравана і доўга ўвагу (больш за 30 мінут) на асобным аб’екце пры адцягненні ад усяго астатняга (канцэнтрацыя і ўстойлівасць увагі). Вылучае з агульнага фону больш за 8 аб’ектаў (аб’ём увагі). Пераключае ўвагу з аднаго прадмета на другі, з аднаго віду дзейнасці на другі, паміж малавядомай дзейнасцю і знаёмай (размеркаванне ўвагі). Адвольна запамінае больш за 10 аб’ектаў. Выкарыстоўвае для запамінання розныя прыёмы, у тым ліку і прыёмы лагічнага запамінання (падлік, сэнсавае суаднясенне новага з ужо вядомым, сэнсавая групоўка). Валодае адвольнай рэгуляцыяй увагі і працэсаў памяці (успамінае жаданае, прагаворвае сам сабе і ўслых план дзеянняў). Расказвае і дэталёва апісвае вобразы ўсіх відаў памяці (зрокавыя, слыхавыя, датыкальныя, нюхальныя, смакавыя, рухальныя і эмацыянальныя). Прымяняе прыёмы самакантролю пры запамінанні, захаванні і ўзнаўленні матэрыялу (паўтарае, выпраўляе свае памылкі). Развіццё мыслення Абагульняе паняцці, называе агульныя ўласцівасці прадметаў і з’яў, устанаўлівае прычынна-выніковыя сувязі і залежнасці паміж імі. Разумее і прымае вучэбную задачу (умовы, змест, пытанне, рашэнне, вынік). Прымяняе лагічныя аперацыі (аналіз, сінтэз, абагульненне, параўнанне, групоўка, класіфікацыя, абстрагаванне, серыяцыя, канкрэтызацыя) для вырашэння пазнавальных задач. Ставіць мэту дзейнасці і прагназуе вынік. Ацэньвае і апісвае прадукцыйнасць, эфектыўнасць сваёй разумовай дзейнасці, выяўляючы крытычнасць у яе самаацэнцы (Гэта я тут пераблытаў і памыліўся). Вылучае гіпотэзы, робіць высновы. Знаходзіць творчае рашэнне практычных задач. Прымяняе новыя навучальныя ўменні (прымае вучэбную задачу, адрознівае ўмовы і пытанне, выконвае заданне ў адпаведнасці з указаннямі педагагічнага работніка, кантралюе сябе). Выкарыстоўвае сімвалічныя сродкі для пазнання навакольнага свету (знакі, мадэлі, схемы). Развіццё ўяўлення Стварае новыя вобразы (прыпісвае неіснуючыя ўласцівасці знаёмым прадметам, перамяншае або перабольшвае, камбінуе і выкарыстоўвае іх у разнастайных відах сваёй жыццядзейнасці). Адрознівае рэальны і ўяўны свет, рэальныя вынікі дзеянняў, учынкаў ад уяўных, абгрунтоўваючы свае вывады. Выкарыстоўвае ахоўную функцыю ўяўлення, каб адхіліцца ад негатыўных перажыванняў (аднагодкі не бяруць у гульню – прыдумаю сваю гульню і інш.). Прымяняе шырокае кола замешчаных дзеянняў, вобразаў, сімвалаў (пераўвасабленняў у гульні, тэатральнай дзейнасці, звыклай бытавой дзейнасці, прыдумванні ўласных гісторый).
Адукацыйная галіна «Элементарныя матэматычныя ўяўленні»
Выхаванец ад 5 да 6 гадоў Лічыць колькасным і парадкавым лікам да 10, выконваючы правілы. Вызначае парадкавае месца аб’екта. Называе склад лікаў ад 1 да 5 з адзінак і лікаў ад 1 да 10 – з двух меншых. Выкарыстоўвае спосабы вымярэння велічыні лінейных працягласцей (даўжыня, шырыня, вышыня) і аб’ёму вадкіх і сыпучых рэчываў з дапамогай умоўнай меркі. Адрознівае і называе геаметрычныя і аб’ёмныя геаметрычныя фігуры (круг, квадрат, трохвугольнік, прамавугольнік, авал, трапецыя, ромб, шар, куб, цыліндр, конус), абагульненае паняцце «чатырохвугольнік». Вызначае сувязі і адносіны паміж сумежнымі лікамі. Адрознівае і выкарыстоўвае знакі «больш», «менш», «роўна». Групуе і класіфікуе прадметы па адной-трох прыметах. Распазнае і называе часткі сутак, дні тыдня, поры года, іх паслядоўнасць па славесным апісанні, выяўленчай нагляднасці, вопыту ўласнай дзейнасці, назіранняў з’яў прыроды, з дапамогай мадэлі. Арыентуецца на лісце паперы, у знаёмай навакольнай прасторы, рухаецца ў зададзеным напрамку, выкарыстоўвае наглядныя мадэлі. Вызначае паслядоўнасць з дапамогай стрэлкі.
Выхаванец ад 6 да 7 гадоў Называе склад лікаў да 10 з двух меншых. Адрознівае і называе лічбы, матэматычныя знакі «0», «больш», «менш», «роўна», «+», «–», «<», «>», іх значэнне і прызначэнне. Вырашае простыя арыфметычныя задачы на складанне і адніманне. Адрознівае і называе геаметрычныя фігуры. Лічыць колькасным і парадкавым лікам да 20, выконваючы правілы. Вызначае сувязі і адносіны паміж сумежнымі лікамі. Вызначае час па гадзінніку з дакладнасцю да паўгадзіны. Выкарыстоўвае наглядныя мадэлі.
Адукацыйная галіна «Дзіця і прырода»
Выхаванец ад 5 да 6 гадоў Называе прыкметы, характэрныя для жывых істот і іх праяўленні ў раслін і жывёлы. Называе прыкметы сезонных змяненняў у нежывой прыродзе; раслінным і жывёльным свеце. Называе спосабы выкарыстання органаў пачуццяў для пазнання навакольнага свету. Пазнае і называе расліны, групуе іх па розных прыкметах: па жыццёвай форме (трава, куст, дрэва), будове лісця (лісцяныя, хвойныя), адносінах да чалавека (культурныя, дзікарослыя), спосабе выкарыстання (харчовыя, лекавыя, дэкаратыўныя), месцыпражывання (лес, луг, вадаём, сад, поле, агарод, кветнік, пакаёвыя); расліны розных кліматычных зон (пальмы, ананасы, апельсіны і інш. Пазнае і называе жывёлін, групуе іх па розных прыкметах: класах (птушкі, рыбы, звяры, насякомыя); месцыпражывання (лес, луг, вадаём і інш.), спосабе перамяшчэння (бегаюць, лётаюць, скачуць, плаваюць і інш.); прыродна-кліматычных зонах (белы мядзведзь, цюлень, пінгвін, жыраф, слон, малпа і інш.). Прымяняе розныя спосабы догляду раслін і жывёлы ў адпаведнасці з іх патрэбнасцямі. Вылучае і называе асаблівасці будовы органаў пачуццяў: вочы (павекі, вейкі), нос (крылы носа, ноздры), вуха (вушная ракавіна, слыхавы праход). Вылучае і называе ўласцівасці прадметаў і з’яў нежывой прыроды: пясок, камяні, гліна, вада, паветра, навальніца, вясёлка, снег і інш. Адрознівае і называе фазы Месяца (малады Месяц, Поўня, стары Месяц), сузор’і на небе (напрыклад, Вялікая Мядзведзіца, Малая Мядзведзіца). Называе правілы ўзаемадзеяння са свойскімі, бяздомнымі, дзікімі жывёлінамі, пакаёвымі раслінамі і раслінамі ў прыродным асяроддзі, з прадметамі нежывой прыроды.
Выхаванец ад 6 да 7 гадоў. Называе сезонныя змяненні ў нежывой прыродзе, у раслінным і жывёльным свеце, вопратцы, працы ў прыродзе і гульнях дзяцей. Называе спосабы размнажэння раслін (насеннем, цыбулінамі, клубнямі, дзеткамі, ліставымі і сцябловымі чаранкамі) і жывёл (нераставанне, адкладка яек, жыванароджанне). Адрознівае і называе асяроддзі пражывання жывых арганізмаў (вада, глеба, наземнапаветранае асяроддзе) і суадносіць расліны і жывёлу з асяроддзем іх пражывання. Заўважае і называе з’явы, прадметы нежывой прыроды і іх уласцівасці ў прыродзе. Характарызуе значэнне раслін у жыцці чалавека і ў прыродзе. Ажыццяўляе розныя спосабы дыферэнцыраванага догляду раслін і жывёлы ў адпаведнасці з іх патрэбнасцямі. Заўважае і называе маскіровачную афарбоўку (матылі, конікі, вераб’і, жабы, зайцы і інш.) і суадносіць з тымі аб’ектамі прыроды, пад якія яны маскіруюцца. Арыентуецца на сабе і паказвае, дзе знаходзяцца ў яго ўнутраныя органы: сэрца (размешчана ў грудзях), органы дыхання – лёгкія, органы стрававання – страўнік; косці. Называе правілы бяспечных паводзін у працэсе ўзаемадзеяння з раслінамі і жывёлінамі ў лесе, на лузе, на вадаёме. Называе правілы беражлівых адносін да свайго арганізма, раслін, жывёлы, прыродных рэсурсаў.
МАЎЛЕНЧАЕ РАЗВІЦЦЁ
Адукацыйная галіна «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін»
Выхаванец ад 5 да 6 гадоў. Называе значэнні мнагазначных слоў розных часцін мовы. Адрознівае абагульняльныя паняцці. Афармляе ў маўленні вынік супастаўлення прадметаў і з’яў па часавых і прасторавых адносінах, велічыні, колеры, вазе, якасці. Ужывае словы, найбольш дакладна прыдатныя да сітуацыі. Утварае формы загаднага і ўмоўнага ладу дзеясловаў, роднага склону назоўнікаў. Утварае назоўнікі з павелічальнымі, памяншальнымі, ласкальнымі суфіксамі. Выбірае словаўтваральныя пары (вучыць, кніга, ручка, настаўнік). Падбірае аднакаранёвыя словы. Змяняе сілу голасу, тэмп маўлення, інтанацыю ў залежнасці ад зместу выказвання, умоў зносін. Адрознівае свісцячыя, шыпячыя і санорныя, цвёрдыя і мяккія гукі – ізаляваныя, у словах і фразавым маўленні. Дыферэнцыруе пары гукаў [з] – [с], [ж] – [з], [ж] – [ш], [ч] – [ш], [л] – [р]. Ужывае сказы розных тыпаў. Падбірае словы і фразы, падобныя па гучанні. Узнаўляе мастацкі тэкст без дапамогі дарослага, інтанацыйна перадаючы дыялог дзеючых асоб і характарыстыку персанажаў. Складае апісальны або апавядальны расказ па змесце карціны, прыдумвае назву расказу ў адпаведнасці са зместам; складае апавядальны расказ або казку пра цацкі; апавяданні з асабістага вопыту.
Выхаванец ад 6 да 7 гадоў. Разумее значэнні мнагазначных слоў розных часцін мовы. Падбірае словы, якія абазначаюць уласцівасці і якасці прадмета, а таксама матэрыял, з якога ён зроблены. Ужывае сінонімы, амонімы, антонімы ва ўласным маўленні, праяўляе цікавасць да этымалогіі слоў, разумее сэнс некаторых фразеалагізмаў і іншых вобразных сродкаў мовы (загадкі, прымаўкі). Выкарыстоўвае ва ўласным маўленні розныя тыпы сказаў, змяняе і ўзгадняе паміж сабой розныя часціны мовы. Правільна ўжывае граматычныя формы (простая параўнальная ступень прыметніка, утвораная суфіксальным спосабам, родны склон множнага ліку назоўнікаў, нязменныя словы, складаныя словы). Правільна вымаўляе ўсе гукі роднай мовы. Выкарыстоўвае сродкі інтанацыйнай выразнасці, валодае навыкамі маўленчага самакантролю. Падбірае словы з зададзеным гукам, блізкія па гучанні словы. Прымае ўдзел у размове пра факты і з’явы, успрынятыя за межамі ўстановы дашкольнай адукацыі і апасродкавана (індывідуальна і ў падгрупах). Пераказвае літаратурныя творы, складае апавяданні, апісальныя і апавядальныя, звязныя выказванні з элементамі разважання. Выкарыстоўвае разнастайныя сувязі, якія забяспечваюць цэласнасць і складнасць тэксту; ажыццяўляе маўленчы самакантроль.
Образовательная область «Развитие речи и культура речевого общения»
Воспитанник от 5 до 6 лет .Употребляет слова – названия окружающих предметов: игрушек, учебных принадлежностей (карандаш, кисточка, тетрадь), посуды, мебели, одежды, домашних вещей (часы, диван, ковёр), животных (белка, кролик, бабочка), овощей и фруктов (лук, картофель); цвета (розовый, голубой), качеств (красивый, смелый, вкусный, хороший, плохой); действий (смотреть, видеть, встречать, расти). Употребляет обобщающие слова. Называет слова русского и белорусского языков, которые совпадают или похожи по произношению, но имеют разное лексическое значэние (неделя – нядзеля, диван – дыван, рэч – речь). Употребляет формы вежливости на русском языке. Правильно произносит специфические звуки русского языка: взрывные [г], [г’]; мягкие [р’], [ч’], [щ’] – изолированно, в словах и фразах. Правильно произносит русские и белорусские слова, похожие по звучанию (зверёк – звярок, ночь – ноч). Образовывает словосочетания, выраженные согласованием имён прилагательных и некоторых имён существительных (длинная тень, белый козлёнок, вясёлая гармонь). Образовывает слова, обозначающие притяжательные прилагательные (папин, Колин, тётин). Образовывает слова, выраженные наречиями (утром, зимой). Образовывает слова, обозначающие названия детёнышей животных (мышонок, тигрёнок). Формулирует вопросы с помощью частиц ли, разве. Употребляет предлоги, словосочетания с предлогами в, к (в лес, к другу), союз но. Употребляет специфически русские морфолого-синтаксические обороты (болит у кого, болеть чем, ходить по грибы, по ягоды, благодарить кого, смеяться над кем). Пересказывает короткие сказки и рассказы – как знакомые, так и впервые услышанные. Описывает ситуацию, решает определённую коммуникативную задачу – просьбу, рассказ, объяснение. Создаёт высказывания, самостоятельные по замыслу и языковому оформлению.
Воспитанник от 6 до 7 лет. Называет слова белорусского и русского языков, которые совпадают или похожи по произношению, но имеют разное лексическое значение. Употребляет в собственной речи некоторые особенности граматического строя русской речи: единственное и множественное число отдельных имён существительных; согласование имён прилагательных и некоторых имён существительных; образование некоторых падежных форм имён существительных; притяжательных прилагательных; сравнительной и превосходной форм сравнения имён прилагательных; наречий. Формулирует вопросы с помощью частиц ли, разве, употребляет в речи предлоги, словосочетания с предлогами в, к. Использует в собственной речи специфически русские морфолого-синтаксические обороты (болит у кого, болеть чем, ходить по грибы, по ягоды, благодарить кого, смеяться над кем). Правильно произносит специфические звуки русского языка в словах и фразах. Пересказывает короткие сказки и рассказы. Создаёт высказывания, самостоятельные по замыслу и языковому оформлению.
Адукацыйная галіна «Падрыхтоўка да навучання грамаце»
Выхаванец ад 5 да 6 гадоў. Разумее тэрміны: «сказ», «слова», «склад», «націскны склад», «гук», «галосны гук», «цвёрды зычны гук», «мяккі зычны гук», «націскны галосны гук», «ненаціскны галосны гук». Выдзяляе гукі ў складзе, склады ў слове, словы ў сказе вымаўляе ў пэўнай паслядоўнасці. Падбірае словы з рознай працягласцю гучання, падобныя і непадобныя па гучанні; падбірае словы з зададзеным гукам. Дзеліць 2–3-складовыя словы на склады. Вызначае слоўны націск і яго месца ў структуры аналізаванага слова. Вымаўляе словы з пастаянным і перанесеным націскам. Дзеліць на словы і складае сказы з 2–4 слоў без прыназоўнікаў і злучнікаў. Праводзіць гукавы аналіз трох-, чатырох-, пяцігукавых слоў рознай гукавой структуры.
Выхаванец ад 6 да 7 гадоў. Выдзяляе гукі ў складзе, склады ў слове, словы ў сказе вымаўляе ў пэўнай паслядоўнасці. Падбірае словы з рознай працягласцю гучання, падобныя і непадобныя па гучанні; падбірае словы з зададзеным гукам. Вымаўляе словы з пастаянным і перанесеным націскам, вызначае правільнае вымаўленне. Ужывае ў маўленні тэрміны «сказ», «слова», «склад», «націскны склад», «гук», «галосны гук», «цвёрды зычны гук», «мяккі зычны гук», «націскны галосны гук», «ненаціскны галосны гук». Праводзіць гукавы аналіз трох-, чатырох-, пяцігукавых слоў рознай гукавой структуры.
ЭСТЭТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ .
Адукацыйная галіна «Выяўленчае мастацтва»
Выхаванец ад 5 да 6 гадоў. Адрознівае і называе жанры жывапісу (пейзаж, партрэт, нацюрморт); віды кніжнай графікі, скульптуры, функцыі архітэктуры і дызайну. Разумее і апісвае змест твора мастацтва, сродкі мастацкай выразнасці твора, яго вобразы, сюжэты. Самастойна малюе прадметы, сюжэты, дэкаратыўныя элементы з натуры, па задуме; варыятыўна выкарыстоўвае розныя спосабы (канструктыўны, сілуэтна-контурны) і тэхнікі (жывапісныя, графічныя) малявання ў адпаведнасці з характарыстыкай вобраза, тэхнікі работы з маляўнічымі і графічнымі матэрыяламі, сродкі мастацкай выразнасці (колер, лініі, рытм, кампазіцыю). Выконвае графічныя дзеянні, неабходныя для авалодання пісьмом: малюе розныя лініі і ўмоўныя графічныя знакі ў абмежаванай прасторы. Самастойна лепіць прадметы, сюжэты, дэкаратыўныя элементы рознымі спосабамі і прыёмамі (канструктыўны, змешаны, прыёмы прышчыпвання, адцягвання, прымазвання, выкарыстанне стэкаў, штампаў); выкарыстоўвае сродкі мастацкай выразнасці для стварэння вобраза (аб’ём, форма, дынаміка (жэсты, позы), прапорцыі, кампазіцыя). Выкарыстоўвае розныя прыёмы і спосабы выразання (прамалінейнае, крывалінейнае). Выконвае калектыўную і індывідуальную аплікацыі: прадметную, сюжэтную, дэкаратыўную, плоскасную, паўаб’ёмную, з элементамі фларыстыкі, калажу з розных матэрыялаў (папера, тканіна, прыродны матэрыял). Стварае канструкцыі і мастацкія вобразы з будаўнічага матэрыялу, дэталей канструктараў, буйнагабарытных модуляў, прыроднага (дадатковага) матэрыялу, паперы; канструюе па ўзоры, схеме, задуме, умовах рознымі спосабамі, выкарыстоўвае ўласцівасці канструктыўнага матэрыялу, разнастайныя формы і велічыні, варыянты колеравага рашэння, фактуры матэрыялу. Выкарыстоўвае розныя віды выяўленчай дзейнасці ў працэсе заняткаў дызайнам; стварае даступныя аб’екты дызайну сваімі рукамі самастойна і сумесна з іншымі дзецьмі, эксперыментуе з рознымі мастацкімі матэрыяламі і тэхнікамі.
Выхаванец ад 6 да 7 гадоў. Адрознівае і называе віды мастацтва: выяўленчае (жывапіс, графіка, скульптура), дэкаратыўна-прыкладное, архітэктура, дызайн. Адрознівае і называе жанры выяўленчага мастацтва (партрэт, пейзаж, нацюрморт). Стварае індывідуальныя мастацкія вобразы ў розных відах выяўленчай і дызайндзейнасці. Інтэгруе розныя віды выяўленчай дзейнасці; выкарыстоўвае тэхнічныя навыкі і ўменні для яе рэалізацыі, задумы; розныя матэрыялы. Праяўляе індывідуальную творчасць у дызайн-дзейнасці; удзельнічае ў калектыўных мастацка-дэкаратыўных працах. Канструюе па зададзенай схеме і будуе самастойна схему будучай канструкцыі; праяўляе цікавасць да стварэння канструкцый, якія рухаюцца, знаходзіць простыя тэхнічныя рашэнні. Канструюе па ўмовах, якія задаюцца дарослым, сюжэтам гульні; прымяняе абагульненыя спосабы канструявання (камбінаторыка, апрадмечванне, уключэнне недастаючага і прыбіранне лішняга). Выкарыстоўвае спосабы (дужачны, з дапамогай завітка, колеравай плямы) і розныя мастацкія тэхнікі малявання. Прымяняе метады (скульптурны, рэльефны) і прыёмы лепкі, іх камбінаванне. Прымяняе разнастайныя прыёмы і спосабы (сіметрычнае, парнасіметрычнае) выразання.
Падрыхтоўка рукі да пісьма. Выхаванец ад 5 да 6 гадоў выконвае графічныя дзеянні, неабходныя для авалодання пісьмом: малюе розныя лініі і ўмоўныя графічныя знакі ў свабоднай і абмежаванай прасторы, рэгулюе руху рукі (па сіле націску, амплітудзе), штрыхуе.
Выхаванец ад 6 да 7 гадоў выконвае графічныя дзеянні, неабходныя для авалодання пісьмом: малюе выявы, у якіх спалучаюцца розныя віды ліній (гарызантальныя, вертыкальныя, нахільныя, хвалістыя), камбінуе элементы (пяцельныя, зігзагападобныя), замкнёныя формы; прытрымліваецца зададзенага прасторавага размяшчэння; робіць рытмічныя, раўнамерныя, плыўныя рухі рукой.
Адукацыйная галіна «Музычнае мастацтва»
Выхаванец ад 5 да 6 гадоў .Праяўляе суперажыванне музычным вобразам праслуханай музыкі (у міміцы, маўленні, рухах, музіцыраванні). Уважліва, зацікаўлена слухае, называе вакальныя і інструментальныя творы народнай, класічнай, сучаснай музыкі (у тым ліку аднаго жанру), іх аўтара, часткі (2–3). Перадае адначасова з успрыманнем музыкі характэрныя асаблівасці музычнага вобраза ў спевах, руху, музіцыраванні, творчасці і іншых відах дзейнасці. Адрознівае і называе музычныя інструменты сімфанічнага (скрыпка, флейта, габой, труба, фартэпіяна, арфа і інш.), беларускага народнага (гармонік, дудачка, дуда, цымбалы і інш.), дзіцячага (металафон, ксілафон, трохвугольнік, румба, бубен, барабан і інш.) аркестраў. Адрознівае і называе песні, танцы, карагоды, іх часткі. Адрознівае і называе віды спеваў, музычна-рытмічных рухаў, музіцыравання. Выказвае свае ўражанні пра пачуты музычны твор, прымяняючы веды пра сродкі музычнай выразнасці. Выказвае музычныя перавагі ў зносінах з аднагодкамі і дарослымі. Выразна спявае песні, папеўкі, выконваючы пеўчую ўстаноўку, сола, дуэтам, хорам, у карагодзе, з музычным суправаджэннем і без яго. Рытмічна, выразна выконвае музычна-рытмічныя рухі, танцы (2–3 фігуры) з атрыбутамі і без іх пад 2–3-часткавую музыку. Музіцыруе на асобных дзіцячых музычных інструментах (дудачка, металафон, ксілафон, цымбалы, трохвугольнік, румба, бубен, барабан і інш.) у ансамблі, шумавым і змешаным аркестры. Імправізуе сола, у міні-групе, ствараючы цэласныя арыгінальныя і разгорнутыя кампазіцыі-імправізацыі (танцавальныя, песенныя, песенна-інструментальныя), перадаючы ў іх інтанацыі рознага настрою (мажор, мінор), дынамікі, вышыні, рытму, тэмпу. Выконвае развучаныя песні, танцы, інструментальныя кампазіцыі ў розных відах эстэтычнай дзейнасці і жыццёвых сітуацыях. Выказвае ацэначныя меркаванні пра якасць уласнага выканання песні, музычнарытмічнага руху, музіцыравання і кампазіцыі-імправізацыі, выканання аднагодкамі.
ыхаванец ад 6 да 7 гадоў. Эмацыянальна ўспрымае і адгукаецца на вобразы розных жанраў музычнага мастацтва (у тым ліку творы аднаго і розных жанраў, аднаго і розных кампазітараў) у выкананні салістаў, аркестраў. Называе творы, іх аўтараў, саліруючы музычны інструмент, іх часткі (2–3). Расказвае пра выразна-выяўленчы змест музычных твораў, ужываючы музычную тэрміналогію і эмацыянальна-вобразныя характарыстыкі музыкі. Адрознівае і называе музычныя інструменты сімфанічнага (скрыпка, флейта, габой, труба, фартэпіяна, арфа і інш.), беларускага народнага (гармонік, дудачка, дуда, цымбалы і інш.), дзіцячага (металафон, ксілафон, трохвугольнік, румба, бубен, барабан) аркестраў. Называе і параўноўвае песні, танцы, карагоды, іх часткі, віды спеваў, музычнарытмічных рухаў, музіцыравання. Валодае спосабамі перадачы характэрных асаблівасцей музычных вобразаў у розных відах эстэтычнай дзейнасці (слуханне музыкі, спевы, музычна-рытмічныя рухі, музіцыраванне, творчасць). Абменьваецца эстэтычнымі ўражаннямі аб праслуханай музыцы, выкананым творы, сканструяванай кампазіцыі-імправізацыі, уласных музычных перавагах. Прапаноўвае для праслухоўвання і выканання новыя музычныя творы. Самастойна выразна выконвае песні, танцы (3–4 фігуры), карагоды, музіцыруе на выбар на дзіцячых музычных інструментах (дудачка, металафон, ксілафон, цымбалы, трохвугольнік, румба, бубен, барабан і інш.), зладжана іграе ў аркестры, актыўна праяўляе сябе ў музычных і тэатралізаваных гульнях, гульнях-драматызацыях, перадаючы розныя характары танцавальных і музычна-гульнявых вобразаў. Імправізуе сола, у міні-групе, ствараючы цэласныя арыгінальныя і разгорнутыя кампазіцыі-імправізацыі (танцавальныя, песенныя, песенна-інструментальныя), у розных жанрах, перадаючы ў іх інтанацыі рознага настрою (мажор, мінор), дынамікі, вышыні, рытму, тэмпу. Выконвае развучаныя песні, танцы, інструментальныя кампазіцыі ў розных відах эстэтычнай дзейнасці і жыццёвых сітуацыях. Ацэньвае якасць уласнага выканання песні, музычна-рытмічнага руху, музіцыравання і кампазіцыі-імправізацыі, выканання аднагодкамі.
Адукацыйная галіна «Мастацкая літаратура»
Выхаванец ад 5 да 6 гадоў .Слухае і адэкватна ўспрымае творы мастацкай літаратуры і фальклору. Адрознівае і называе жанры фальклору, літаратурныя жанры і іх асаблівасці (верш, казка, апавяданне, байка). Вызначае і апісвае настрой, характар літаратурнага (фальклорнага) твора. Выразна выконвае паэтычны твор, эмацыянальна і дакладна перадае змест, прымяняе патрэбныя інтанацыі, лагічныя націскі і паўзы, правільна ўзнаўляе тэмп, рытм вершаванай мовы, рэгулюе сілу голасу. Пераказвае празаічныя творы (апавяданне, казку і інш.).
Выхаванец ад 6 да 7 гадоў. Слухае і адэкватна ўспрымае творы мастацкай літаратуры і фальклору. Выбарачна ставіцца да твораў мастацкай літаратуры і фальклору: называе любімыя творы, тлумачыць, чым яны падабаюцца. Адрознівае і называе жанры фальклору, літаратурныя жанры і іх асаблівасці (верш, казка, апавяданне, байка). Вызначае і апісвае настрой, характар літаратурнага (фальклорнага) твора. Выразна выконвае паэтычны твор, эмацыянальна і дакладна перадае змест, прымяняе патрэбныя інтанацыі, лагічныя націскі і паўзы, правільна ўзнаўляе тэмп, рытм вершаванай мовы, рэгулюе сілу голасу. Пераказвае празаічныя творы (апавяданне, казку і інш.), выкарыстоўвае сродкі моўнай выразнасці пры іх пераказванні.
Крыніцы:
1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі./ М-ва адукацыі Рэсп.Беларусь, - Мінск, Нацыянальны інстытут адукацыі, 2022