Інфармацыйна-метадычны кабінет

Змест і асноўныя накірункі інфармацыйна-метадычнага кабінета

Метадычны кабінет - гэта цэнтр усёй метадычнай работы ўстановы дашкольнай адукацыі. Яму належыць вядучая роля ў аказанні дапамогі педагагічным работнікам у арганізацыі адукацыйнага працэсу, забеспячэнні іх бесперапыннай самаадукацыі, абагульненні педагагічнага вопыту.
Мэтай дзейнасці кабінета з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўдасканалення прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў, росту іх творчага патэнцыялу, накіраванага на рознабаковае развіццё выхаванцаў установы дашкольнай адукацыі.
Наш віртуальны метадычны кабінет уключае ў сябе:

шматаспектнае інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе, арыентаванае на стварэнне неабходных умоў для павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці і творчага патэнцыялу педагагічных работнікаў;
магчымасць арганізаваць эфектыўную метадычную прастору для педагогаў з доступам да неабходнай інфармацыі ў любым месцы і любы час сутак;
магчымасць прыняць актыўны ўдзел у віртуальных метадычных мерапрыемствах, прадставіць свой досвед работы.
Віртуальны метадычны кабінет - гэта форма інтэрактыўных зносін і арганізацыі працэсу самаадукацыі педагагічных работнікаў, на старонках якога вы зможаце: азнаёміцца з нарматыўнымі прававымі дакументамі; дакументамі ў сферы дашкольнай адукацыі; метадычнымі матэрыяламі па арганізацыі атэстацыі, самаадукацыі і павышэння кваліфікацыі ва ўстанове адукацыі для дарослых; рэкамендацыямі па арганізацыі адукацыйнага працэсу з дзецьмі.

згарнуць

Структурныя кампаненты інфармацыйна-метадычнага кабінета

сектар нарматыўнага прававога забеспячэння (банк заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь: Канстытуцыя, Законы, Указы Прэзідэнта, дырэктывы, Кодэксы, пастановы Савета Міністраў, палажэнні, інструкцыі і г. д.);

сектар метадычнай работы (вучэбна-метадычныя комплексы - праграмы дашкольнай адукацыі, у тым ліку спецыяльнай, праграмы для аказання дадатковых паслуг, вучэбныя выданні, сродкі навучання і інш.);

кніжны фонд (дзіцячай мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры для педагагічных работнікаў і законных прадстаўнікоў, перыядычныя друкаваныя выданні; даведачная літаратура: слоўнікі, даведнікі, энцыклапедыі і інш.);

сектар аналітычнай работы (матэрыялы па вывучэнні і аналізу вынікаў маніторынгу якасці ўмоў дзейнасці дашкольнай установы, якасці здароўезберагальнага адукацыйнага працэсу, карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям і інш.);

сектар атэстацыі і павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў (заканадаўчыя акты і метадычныя матэрыялы па атэстацыі і павышэнню кваліфікацыі педагагічных работнікаў);

сектар інавацыйных педагагічных дасягненняў (інфармацыя аб фундаментальных практыка-арыентаваных даследаваннях у сферы дашкольнай адукацыі, абагульненне педагагічнага вопыту дашкольнай установы і інш.);

інфармацыйна-тэхнічны сектар (камп'ютарнае і праграмнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу: DVD-плэер, дыскі з аўдыё -, відэазапісамі і інш.);

сектар ідэалагічнай работы (дзяржаўная сімволіка, матэрыялы да адзінага дня інфармавання, актуальныя паведамленні ў сродках масавых інфармацый і інш.);

педагагічныя выставы - тэматычныя, пастаянна-дзеючыя, эпізадычныя, перасоўныя і інш.;

тэматычныя каталогі і картатэка метадычнага забеспячэння: навучальных выданняў, сродкаў навучання, абсталявання і інш.

згарнуць

Развіццё метадычнага патэнцыялу педагагічных работнікаў установы дашкольнай адукацыі

Напрамкі метадычнай дзейнасці педагагічных работнікаў установы дашкольнай адукацыі:

1.Самаадукацыя (тэмы па самаадукацыі выбіраюцца ўсімі педагагічнымі работнікамі на 2 гады, складаецца план дзейнасці самаадукацыі, вынікам працы з'яўляецца метадычны прадукт: сцэнарыі, мерапрыемствы, распрацоўкі адкрытых заняткаў, праекты і г.д. Вывучаны вопыт або прадукт педагагічнай дзейнасці прадстаўляецца на МА або любых іншых метадычных фарміраваннях).

2.Удзел у метадычных аб'яднаннях.

3.Удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства, па накірунку педагагічнай дзейнасці работніка.

4.Публікацыі педагагічных работнікаў, выступленні, усе віды вядзення справаздачнай дзейнасці.

5.Атэстацыя педагагічнага работніка (падрыхтоўка матэрыялаў, вопыту для атрымання пэўнай катэгорыі, прадстаўленне вопыту, пацверджанне).

згарнуць
поделиться в: