Семінары, круглыя сталы

Семінар-практыкум "Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры"

Мэта: актуалізацыя ведаў законных прадстаўнікоў па далучэнні выхаванцаў да беларускай народнай культуры ў сям’і; выяўленне ўласных патэнцыйных магчымасцей законных прадстаўнікоў для ўдасканалення ведаў пра беларускую мову.

 

План правядзення:

  1. Уступнае слова вядучага.
  2. Праблема патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.
  3. Практычная частка “Размаўляем па-беларуску”.

3.1. Размiнка “Так цi не так?.

3.2. Практыкаванне Хуткамоўкi”.

3.3. Гульня “Адгадай беларускую казку”.

3.4. Гульня “Дапоўні прыказку”.

3.5. Крыжаванка “Святы беларусаў”.

  1. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія “Тры колеры”.

 

Ход семінара

  1. Вядучы. Добры дзень, паважаныя законныя прадстаўнікі! Мы рады той магчымасці, што можам сёння выступаць перад вамі! Хочам адразу падзякаваць Вам за тое, што вы знайшлі час прыйсці на наш семінар. Спадзяёмся, што сёння вы не будзеце абыякавымі слухачамі, а станеце актыўнымі ўдзельнікамі і мы з карысцю правядзём час.
  2. Дакладчык. Праблема патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення з’яўляецца адной з найбольш актуальных. Для беларусаў асабліва востра стаіць праблема фарміравання павагі да свайго народу, роднай мовы, культурна-гістарычнай спадчыны, выхавання нацыянальнай самасвядомасці.

Менавіта ў дашкольным узросце закладваюцца асновы каштоўнасных адносін да навакольнага свету, роднай краіны. Задача законных прадстаўнікоў: як мага раней абудзіць у выхаванцаў любоў да роднай зямлі, уменне бачыць прыгажосць роднай прыроды, з першых крокаў фармораваць рысы характару, якія дапамогуць дзіцяці стаць грамадзянінам грамадства, выхаваць любоў і павагу да сям’і, роднай хаты, дзіцячага сада, свайго горада, пачуццё гонару за дасягненні краіны, любоў і павагу да войска, развіваць цікавасць да даступных дзіцяці з’явам грамадскага жыцця.

Узаемадзеянне педагогаў і законных прадстаўнікоў – неабходная ўмова паспяховага фарміравання ў дзяцей асноў патрыятызму. Яны павінны дзейнічаць па адзінай праграме, выконваць адзіныя задачы і дапамагаць адзін аднаму.

Вядучы. Дзецям старэйшага дашкольнага ўзросту варта расказваць пра дзяржаўныя і народныя святы; дэкаратыўна-прыкладное мастацтва; народны лялечны тэатр, знаёміць з выдатнымі мясцінамі сталіцы рэспублікі, роднага горада, аграгарадка. Праца па кожнай тэме прадугледжвае выкарыстанне розных формаў: мэтавыя прагулкі, экскурсіі, гульні, гутаркі з дзецьмі, апавяданні выхавальніка дашкольнай адукацыі, разгляданне альбомаў, ілюстрацый, прагляд відэа-прэзентацый, заняткі, святы і г.д.

Варта падкрэсліць, што для дзяцей дашкольнага ўзросту характэрна кароткачасовасць інтарэсаў, няўстойлівая ўвага, стамляльнасць, вобразнасць і канкрэтнасць мыслення. Таму праца па патрыятычным выхаванні павінна праходзіць з шырокім выкарыстаннем педагагічных сродкаў: ілюстрацыйных матэрыялаў, мастацкай літаратуры, музычных твораў, прадметаў народна-прыкладнога мастацтва, відэа-прэзентацый на беларускай мове.

Выкарыстоўваюцца ва ўстанове адукацыі разнастайныя віды арганізацыі гульнявой дзейнасці:

ролевыя гульні, заснаваныя на мадэляванні сацыяльнага зместу дзейнасці;

рухомыя гульні, якія адлюстроўваюць нацыянальныя традыцыі “Лянок”, “Проса”, “Гарлачыкі”, “Млынок”, “Пастух і статак”, “Запляціся, пляцень”;

гульні-драматызацыі па матывах беларускіх песенек і казак “Дамавік”, “Як Варона салаўём прыкінулася”;

гульні-падарожжы “Экскурсія па горадзе”, “Паездка ў Клецк”, “Падарожжа па рэках ды азёрах Беларусі”, “Запаветныя мясціны Беларусі”;

дыдактычныя гульні “Хто дзе жыве”, “Таямніцы запаведнага лесу”, “Рэкі і азёры Беларусі”, “Падарожжа па карце  Беларусі”;

гульні спаборніцкага характару, якія стымулююць актыўнасць дзяцей у набыцці і дэманстрацыі ведаў нацыянальных асаблівасцяў, традыцый, фактаў гісторыі: конкурсы-віктарыны “Спадчына”, “Па сукенцы бачаць, хто такі ідзе”, “Вытокі”, “Крыжаванкі”.

  1. Практычная частка «Размаўляем па-беларуску».

Вядучы:  Зараз, мы з вамі, адправімся ў краіну дзяцінства і трошкі пагуляем.

Удзельнікі семінара выцягваюць адзін з пялёсткаў чырвонага ці зялёнага колеру і тым самым разбіваюцца на 2 каманды.

3.1. Размiнка “Так цi не так?

Каманды раяцца і запісваюць адказ на планшэце так, калі яны згодныя са сцвярджэннем і не” у адваротным выпадку.

Беларуская мова ўваходзіць у індаеўрапейскую моўную сямю (так).

У назоўніку таксі няма канчатка (так).

Беларускі алфавіт налічвае 33 літары (не).

Скульптурным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з’яўляецца помнік літары “Ў” у Мiнску (не, у Полацку).

На Каляды хадзілі калядоўшчыкі, “цыганы”, хлопчыкі-звездары, вадзілі «ката» (не).

У беларускай мове ёсць гукі, якія абазначаюцца дзвюма літарамі (так).

3.2. Практыкаванне «Хуткамоўкi».

Прадстаўнікі каманд выцягваюць па чарзе хуткамоўкі і зачытваюць іх як мага хутчэй.

Лянок не любiць лянот, лынот не любiць лянок.

Што б я калi дзе што-небудзь якое, а то я нiколi, нiдзе, нiчога, нiякага.

Пiлiп да лiпы прылiп.

Тры дрывасекi, тры дрываколы на трох дварах дровы колюць.

Дзе цётчынаму дзядзьку дзецца?

Дзятлы дзюбамi дзяўблi дзеравiну.

3.3. Гульня “Адгадай беларускую казку”.

Вядучы раздае карткі з урыўкамі тэкстаў казак. Законны прадстаўнік павінен зачытаць урывак і назваць казку.

  • Аднойчы пайшоў Коцік на паляванне, а Пеўнік зачыніў за ім дзверы ды пачаў абед  варыць. Бяжыць Лісіца,  убачыла хатку, падскочыла да акенца: - Гэй, хто тут гаспадар? ...

(“Коцік, Пеўнік і Лісіца”)

  • Жылі на адным двары курачка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун. Курачке даглядала сваіх куранятак, грэблася на сметніку, шукала зярнятак. А гусак Шыпун і індык Балбатун толькі шпацыравалі ўзад і ўперад па двары, як важныя паны, ды заўсёды вялі між сабою спрэчкі аб тым, хто з іх важнейшы і разумнейшы ...

(“Пшанічны каласок”)

  • Жылі-былі Курачка і Пеўнік. Курачка яйкі несла, а Пеўнік зярняткі здабываў, Курачку частаваў. Выграбе з ямкі зярнятка і кліча Курачку:

-Ко-ко-ко, Чубатка, знайшоў зярнятка! Вось аднойчы выграб Пеўнік вялікую бобіну ...

(“Як Курачка Пеўніка ратавала”)

Далей вядучы паказвае цацкі (зайка, мядзведзь, сабака, кот) і прапануе назваць казкі, героямі якіх з’яўляюцца гэтыя жывёлы. (Зайка – “Зайкава хатка”, “Заяц-хваста”, “Як кот звяроў напалохаў”, “Хвасты”, “Калабок” і г.д.).

3.4. Гульня “Дапоўні прыказку”.

Задача:  лагічна  і правільна злучыць часткі прыказак:

- Хто капейку не беражэ ... (той сам рубля не варты).

- Не ўмеў шанаваць .. (ідзі жабраваць).

- Дарагая тая хатка ... (дзе радзіла мяне матка).

         -Няма смачней вадзіцы .. (якая з роднае крыніцы).

- Родная зямля мякчэй ... (за чужую пярыну).

- У чужой старонцы ... (не так свеціць сонца).

3.5. Крыжаванка “Святы беларусаў”.

Абедзве каманды разгадваюць Крыжаванку. Перамагае каманда, якая хутчэй справіцца з заданнем

Народныя святы

 

 

 

 

 

 

2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

6

 

 

 

1

 

 

 

 

 

 

 

 

 

8

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5

 

7

 

 

 

 

 

 

 

4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

па гарызанталі

па вертыкалі

 

1. старажытные народнае свята, якое прысвячалася сканчэнню жніва;

3. старажытнае народнае земляробчае свята, звязанае з летнім сонцастаяннем, з росквітам прыроды і летняй цеплыні, адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня;

7. назва некалькіх народных святаў, што адзначаліся ў розныя часы года ў гонар памерлых продкаў;

2. галоўная падзея царкоўнага календара, найстаражытнае і найважнейшае хрысціянскае свята, усталявана ў гонар Уваскрэсення Ісуса Хрыста;

4. старажытнае земляробчае свята, звязанае з выспяваннем пладоў;

5. народнае зімовае свята, якое працягваецца дванаццаць дзён;

6. свята, якое успрымалася як канец лета і пачатак восені; 

8. свята 19 студзеня, падчас якога вернікі акунаюцца ў палонку.

 

                           

Адказы:

 

 

 

 

 

 

2  в

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

я

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

л

 

6 і

 

 

 

1  д

а

ж

ы

н

к

і

 

л

 

8 х

 

 

 

 

 

 

 

к

 

л

 

р

 

 

 

 

 

5 к

 

7 д

з

я

д

ы

 

 

 

4 с

 

а

 

з

 

 

 

ш

 

3  к

у

п

а

л

л

е

 

 

 

ч

 

 

 

а

 

я

 

н

 

 

 

э

 

 

 

с

 

д

 

ь

 

 

 

н

 

 

 

 

 

ы

 

 

 

 

 

н

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

е

 

Вядучы. Такiм чынам, народная культура аказвае вялікі ўплыў на маральнае і эстэтычнае развіццё дзіцяці. Шматвекавы вопыт чалавецтва паказаў важнасць далучэння дзяцей да культуры свайго народа, звароты да айчыннай спадчыны.

  1. Рэфлексія “Тры колеры».

Кожны ўдзельнік атрымлівае па тры рознакаляровыя лісткі.

На белым лістку неабходна напісаць той важны момант, які ўдзельнік вынес з мерапрыемства, гатовы забраць з сабой, выкарыстоўваць у сваім жыцці.

На зялёным лістку – тое, што аказалася непатрэбным, бессэнсоўным.

Чырвоны ліст – гэта тое, што апынулася цікавым, але пакуль не гатовым да ўжывання.

Затым усе меркаванні зачытваюцца, падводзіцца вынік.

 

Літаратура

1.Пралыгіна  Н.В. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі вуснай народнай творчасці/ Н.В. Пралыгіна. – Мазыр,  ТАА ВД “Белы Вецер”, 2010.

2.Дубініна Д.М. Родная  прырода ў вуснай народнай творчасці: дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі/ Д.М. Дубініна, А.А. Страха, Д.У. Дубінін.  - Мінск : НІА, 2012.

3.Ладутько  Л.К. Познаем мир и себя: пособие для педагогов дошкольных учреждений/ Л.К. Ладутько, С.В.Шкляр. – Минск: УП “ИВЦ Минфина”, 2004.

  1. Паўлаў С.Б. Праменьчыкі выхавання патрыятызму: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі/ В.С. Красюк, М.М. Сцепчанка, К.В.Шавяленка.- ТАА  ВД “Белы Вецер”, 2009.
  2. Цяленчанка В.М. “Мой родны кут…” : зборнік метадычных матэрыялаў па патрыятычным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту /В.М. Цяленчанка. – Мазыр : ТАА ВД “Белы Вецер”, 2006.

 

Выхавальнік дашкольнай адукацыі                               А.Т.Мардас

 

згарнуць

Круглы стол "Пагаворым аб патрыятычным выхаванні"

Мэта: пазнаёміць законных прадстаўнікоў з асаблівай роляй сям’і ў патрыятычным выхаванні дашкольнікаў, вызначыць сумесна спосабы выхавання.

Задачы:

пашыраць прадстаўленні і ўзбагачаць педагагічныя ўменні законных прадстаўнікоў па пытаннях патрыятычнага выхавання;

далучаць законных прадстаўнікоў у абмеркаванне педагагічных сітуацый;

стварыць умовы для самастойнага аналізу сітуацыі законнымі прадстаўнікамі;

даць рэкамендацыі законным прадстаўнікам па ажыццяўленні патрыятычнага выхавання.

 

Раздзел “Асновы грамадзянскасці”.

Фарміраванне любові да роднага краю арганічна звязана з мінулым, сучаснасцю і будучыняй нашай Радзімы. Асэнсаванне гэтай ісціны адбываецца разам са сталеннем дзіцяці, якая пашыраецца колам уяўленняў аб родным краі, краіне, яе людзях.

Гістарычна склалася так, што любоў да Радзімы, патрыятызм ва ўсе часы ў Беларусі былі рысай нацыянальна характару. Але ў сілу апошніх перамен усё больш прыкметнай стала страта нашым грамадствам традыцыйнай патрыятычнай свядомасці. Патрыятызм –складанае і высокае чалавечае пачуццё, яно так шматгранна па сваім змесце, што неазначальна некалькімі словамі. Пачуццё любові да Радзімы, пакланенне перад памяццю аб тых, хто аддаў за яе жыццё, не ўзнікнуць самі па сабе ў сэрцах нашых дзяцей, іх трэба абуджаць. Расказванне ў даступнай форме – адзін з самых эфектыўных сродкаў. Трэба даць дзецям адчуць сваё дачыненне да спраў краіны. Няхай яны ведаюць, што грамадскія падзеі – гэта і падзеі сямейныя, што любоў да роднага аграгарадка, веданне яго гісторыі, гонар за поспехі людзей працы, бацькоў – гэта ўклад у агульную скарбонку Радзімы і ў дабрабыт кожнай сям’і. Нават звычайнае, паўсядзённае спрыяе выхаванню ў іх патрыятычных пачуццяў. Выхаванне першых пачуццяў грамадзянскасці ў дзяцей звязана з выхаваннем любові і павагі да бацькоў, роднай хаты, дзіцячага садза, вуліцы, аграгарадка.

Усе мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а паняцце грамадзянскасці прадугледжвае рэалізацыю сваіх правоў і абавязкаў у адносінах да сябе, сваёй сям’і, калектыву, роднага краю, Айчыне. Менавіта бацькі на яркіх, даступных прыкладах жыцця, сваёй працы, адносіны дзяржавы да дзяцей дэманструюць дзіцяці, што на яго ўскладаюць надзеі не толькі родныя, але і ўсё грамадства, уся краіна. Дашкольнік старшага ўзросту ўжо павінен ведаць, што ўсе блізкія яго працуюць, што дзяржава аказвае дапамогу дзецям, хворым і састарэлым, што людзі не кідаюць сяброў у бядзе. На гэтай аснове будзе складвацца свядомасць сустрэчнай адказнасці перад народам, дабрыні, сумленнасці, працавітасці будучага грамадзяніна.

Пачынаць трэба з самага блізкага і дарагога, з выхавання любові да блізкіх, да сям’і. Што гэта значыць?

Дыскусія:

  1. Ці ведае дзіця аб вашай прафесіі, якую карысць грамадству прыносіць ваша праца, аб вашых поспехах, як вы знаёміце дзіця з вашай працай?
  2. Якія вашы захапленні? Як прымае дзіця ўдзел у вашых справах?
  3. Як вы лічыце, ці варта знаёміць дзяцей з традыцыямі сям’і, дзіцячага сада, з сімволікай горада, дзяржавы?
  4. Як вы лічыце, ці актуальная ў сучасным грамадстве тэма азнаямлення з радаводу сям’і? Ці ёсць у вашым доме сямейныя традыцыі?
  5. Ці дастаткова ў вас ведаў пра горад, у якім вы жывяце?
  6. Разглядаеце вы сямейныя фатаграфіі разам з дзецьмі?
  7. Якія святы і як вы адзначаеце дома? Якое месца ў іх адводзіцца дзіцяці? (выказванні бацькоў).
  8. Ці размаўляеце вы з дзіцем аб дзіцячым садзе? Якія пачуцці ён пры гэтым адчувае? Пачуццё любові да дзіцячага сада, выхавальнікаў, дзяцей? Гонар за свой дзіцячы сад, сваю групу? Вельмі добра, калі законныя прадстаўнікі выклікаюць давер да дзіцяці, да педагога і самі актыўна ўдзельнічаюць у жыцці групы.
  9. Як вы лічыце, ці трэба ведаць дзіцяці свой адрас, тэлефон, ці ведае дзіця дарогу да дома, свой двор? Ці трэба тлумачыць дзіцяці, што дом, у якім мы жывём, наш двор – гэта наш агульны дом, і мы павінны беражліва да яго ставіцца. Ці саджалі вы ў двары свайго дома кветкі, дрэвы, кусты? Ці трэба гэта для выхавання вашага дзіцяці?

Каб развіць у дзецях цікавасць да працы, неабходна на канкрэтных жыццёвых прыкладах, асабістым удзелам данесці да свядомасці дзіцяці важнае становішча: пра чалавека судзяць па яго справах, па яго адносінах да працы. Асабліва значнымі для дзіцяці выглядаюць працоўныя справы тады, калі ў працэсе сумеснай працы тлумачаць яго значэнне, падкрэсліваецца яго вынік.

Сумесныя прагулкі на справе надоўга застаюцца ў памяці ў дзяцей. Яркія ўражанні, атрыманыя ў дзяцінстве, нярэдка застаюцца ў памяці дзіцяці на ўсё жыццё. Выхоўваючы ў нашых дзяцей любоў да роднай прыроды, мы закладваем у іх першыя парасткі вялікага пачуцця любові да Радзімы. Тут ад дарослых патрабуецца карпатлівая праца, цярпенне, час, імкненне самім быць прыкладам для дзяцей.

Рэкамендацыі для бацькоў.

Калі ў дзяцінстве дзіця выпрабавала пачуццё жалю да іншага чалавека, радасць ад добрага ўчынку, гонар за сваіх бацькоў, то ён набыў эмацыйны вопыт, які дапаможа яму ў далейшым жыцці справіцца з многімі сітуацыямі. Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго – сям’і, роднага дома, дзіцячага сада, сваёй вуліцы і роднага аграгарадка.

Звяртайце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднага кутка.

Падчас прагулак раскажыце, што знаходзіцца на вашай вуліцы, пагаворыце пра значэнне кожнага аб’екта.

Разам з дзецьмі прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні дзіцячага сада і свайго двара.

Пашырайце уласны кругагляд.

Вучыце дзіця правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.

Чытайце дзіцяці кнігі пра Радзіму, яе героях, пра традыцыі, культуру свайго народа.

Заахвочвайце дзіця за імкненне падтрымліваць парадак, за прыкладныя паводзіны ў грамадскіх месцах.

Хадзіце па вуліцах аграгарадка і бываючы на прыродзе, фатаграфуйце дзіця. Сумеснае разглядванне альбома і раней перажытыя ўражанні збліжаюць усіх членаў сям’і.

Знаёмячы дзяцей з родным аграгарадком, расказвайце пра іншыя гарады, вёскі, развівайце ў яго пазнавальны інтарэс. І будзе добра, калі ў вас і дома будуць глобус і карта, цікавыя кнігі пра жыццё жывёл і раслін розных краін.

Падавайце дзецям магчымасць адлюстроўваць свае ўражанні ў малюнку, лепцы, аплікацыі.

Праводзьце больш часу са сваімі дзецьмі.

Служыце асабістым прыкладам у выхаванні патрыятызму ў дзяцей.

Раздзел “Пацоўнае выхаванне”.

  1. Якія самастойныя працоўныя ўменні даступныя дзіцяці 6 года жыцця? Што робіць ваша дзіця само?
  2. У якіх выпадках можна пахваліць дзіця? Прывядзіце прыклад, калі заахвочванне адыграла станоўчую ролю ў пераадоленні дзіцем цяжкасцяў. Чаму ў падрыхтоўцы да школы так важна ўменне даводзіць пачатую справу да канца?

“Я сам” – імкненне да самасцвярджэння. Гэта жаданне трэба падтрымліваць, не рабіць за дзіця таго, што ён можа зрабіць сам. Апека перашкаджае выхаванню працавітасці, нармальнаму развіццю дзіцяці. Нават у самых маленькіх дзяцей павінны быць абавязкі. Калі дзіця пастаянна чуе хвалу за найменшыя праявы працавітасці, то паступова прывыкае да таго, што ўсё даецца лёгка і проста, намаганні і старанні не патрэбныя. У дзіцяці можа не сфарміравацца сур’ёзнае стаўленне да вучобы, ён не авалодае ўседлівасцю, настойлівасцю. Калі дзіця бачыць, што вы сур’ёзна ставіцеся да яго справах, то ў яго павышаецца адказнасць да іх выканання. Хваліць трэба за старанні, за пераадоленне цяжкасцяў.

Удзельнікам прапануецца ўспомніць, як іх бацькі займаліся працоўным выхаванне. Пытанні для арганізацыі гутаркі:

Якія метады ўжывалі вашы бацькі, каб арганізаваць працоўнае выхаванне?

Успомніце канкрэтны выпадак са свайго дзяцінства, які наглядна дэманструе плюсы і мінусы розных спосабаў выхавання.

Праца – галоўны выхавальнік. Неабходна дапамагчы дашкольнікам ўбачыць у ім крыніцу развіцця сваіх здольнасцяў і маральных якасцяў.

Практыкаванне “Правілы працоўнага выхавання”.

Бацькам неабходна падзяліцца на 3 падгрупы.

Першая падгрупа складае правілы, якія паказваюць правільныя дзеянні бацькоў (хваліць дзіця за зробленую працу, арганізаваць працоўную прастору, дапамагчы спланаваць працу і г. д.).

Другая падгрупа – правілы, якія паказваюць на памылкі ў выхаванні (дзе гаворыцца, як рабіць нельга: нельга рэзка крытыкаваць працу дзіцяці, высмейваць нязграбнасць і няўмеласць дзіцяці, выкарыстоўваць працу ў якасці пакарання).

Трэцяя падгрупа – суддзі, якія павінны ацаніць распрацаваныя кожнай падгрупай правілы.

Абмеркаванне – трэцяя падгрупа выказвае меркаванні з нагоды распрацаваных правілаў, першай і другой групе таксама трэба даць магчымасць выказацца.

Падвядзенне вынікаў.

Сям’я адыгрывае важную ролю ў фарміраванні асобы чалавека. Выхаваць сваё дзіця – вялікае мастацтва. Народная мудрасць абвяшчае: “Дзіцятка, што цеста, як замесіш, так і вырасла”. Як жа трэба замясіць яго, каб вырасла яно ў сапраўднага чалавека і грамадзяніна, у гонар для сваіх бацькоў.

Прапануецца адказаць на пытанні:

што больш за ўсё запомнілася, што было цікавым на паседжанні;

ці была атрыманая інфармацыя карыснай;

як збіраецеся выкарыстоўваць гэтую інфармацыю.

Бацькі выказваюць свае пажаданні на будучыню (якія тэмы іх цікавяць, якой дапамогі яны чакаюць ад педагога і якую дапамогу могуць прапанаваць самі).

 

Крыніца:

[Электронны рэсурс]. Рэжым доступу:

 https://www.maam.ru/detskijsad/kruglyi-stol-s-roditeljami-pogovorim-o-patrioticheskom-vospitani.html /. – Дата доступу: 17.03.2023

 

Выхавальнік дашкольнай адукацыі                               А.Т.Мардас

згарнуць