Міні-музей "Беларуская хатка"

З вопыту работы

Прэзентацыя "Беларуская хатка". Выхавальнік дашкольнай адукацыі Шамрук М.К. 

Выкарыстанне этнаграфічнага міні-музея “Беларуская хатка” у далучэнні дзяцей да культурных каштоўнасцей беларускага народа (з вопыту работы)

 

Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Неабходна шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.

    З мэтай знаёмства выхаванцаў з жыццём і побытам нашых продкаў, адраджэння роднай мовы, далучэння дзяцей да культурных каштоўнасцей беларускага народа ў нашай установе дашкольнай адукацыі ёсць міні-музей беларускай культуры і быту “Беларуская хатка”.  Міні - музей "Беларуская хатка" створаны для азнаямлення выхаванцаў з культурай і побытам беларускага сялянства і, зыходзячы з таго, што ва ўзросце дзяцей дашкольнага ўзроста важна паказаць пэўныя прыклады, якія з'яўляецца магутным сродкам уздзеяння.

         Экспанаты міні - музея пастаянна папаўняюцца і абнаўляюцца, а таму і выкарыстоўваюцца для азнаямлення выхаванцаў са звычаямі і традыцыямі беларускага народа, на занятках па адукацыйнай галіне”Мастацтва”, пры правядзенні святаў "Масленiца", "Купалле", "Запрашаем на Калядкi", "Свята восенi", і іншыя. У традыцыю ўваходзіць правядзенне ў музеі “Беларускіх вячорак”, тэматычных гутарак (“Народнае адзенне”, “Рамёслы”, “Традыцыйныя віды працоўнай дзейнасці беларусаў”, “Традыцыі і звычаі беларускага народа”, “Нашы знакамітыя землякі”, “Беларуская прыгажуня”, выстава малюнкаў “Узор на беларускім касцюме”).

      Гульні дзяцей – неад’емная частка жыцця. У іх адлюстравана ўся разнастайнасць жыцця беларускага народа. Выхаванцы з захапленнем развучваюць і гуляюць у беларускія гульні .

      З мэтай выхавання пачуцця прыналежнасці да беларускай нацыі, мы распрацавалі цыкл заняткаў, зместам якога сталі старадаўнія беларускія традыцыі і звычаі, узаемадзеянне чалавека з прыродай, адлюстраванне жыцця беларусаў у працы і побыт. Былі распрацаваны канспекты  экскурсій у міні - музей для дарослых і дзяцей.      Экскурсіі праводзяць не толькі выхавальнікі дашкольнай адукацыі, але і самі выхаванцы старэйшага ўзросту.

        У сапраўдных музеях чапаць нічога нельга, а вось у міні-музеі нашай ўстановы дашкольнай адукацыі не толькі можна, але і трэба! Усе экспанаты сапраўдныя, яны неразмяшчаюцца за шклом і не стаяць за агароджай. Міні-музей можна наведваць кожны дзень, самому мяняць, перастаўляць экспанаты, браць іх у рукі і разглядаць, гуляць. Практычна ўсе прадметы можна ўдакладняць, разбіраць, прымяраць беларускія касцюмы. Фізічныя і эмацыйныя адчуванні з прадметам (яго фактура, вага, пах, смак, памер, спецыфічныярысы) больш, чым словы даюць уяўленне пра асаблівасці матэрыялаў, аб іх падабенстве ці адрозненні, пра спосабы асваення.

         Этнаграфічны пакой пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі, распрацоўваюцца разнастайныя экскурсіі і мерапрыемствы. Тут можна не толькі пачуць цікавую гісторыю пра старыя рэчы, але і ўбачыць работы сучасных умельцаў: цацкі-свістулькі, дэкаратыўныя пано, гліняны посуд і шмат іншых вырабаў. Тут дзеці і з беларускай казкай пазнаёмяцца, і ў народную гульню пагуляюць, і песню родную пачуюць.

         Праз арганізацыю прадметна-развіваючага асяроддзя, якое спрыяе развіццю дзіцяці і садзейнічае яго спазнавальнай актыўнасці, прывіваем любоў да свайго народа, далучаем дзяцей да культурных каштоўнасцей беларускага народа, выхоўваем эстэтычны густ.

Выхавальнікамі дашкольнай адукацыі праводзяцца экскурсіі і заняткі ў міні-музеі. Вядучую ролю ў азнаямленні дзяцей з культурнымі каштоўнасцямі беларускага народа, выконвае знаёмства з беларускім фальклорам, а таксама лепшымі класічнымі творамі для дзяцей. Таму ў сваёй працы педагогі асноўную ўвагу накіроўваюць на праслухоўванне, паўтарэнне беларускіх народных калыханак, песень, забаўлянак, кароткіх вершаў. Дзеці з цікавасцю заўсёды слухаюць і паўтараюць за дарослымі. Усё гэта суправаждаецца адпаведнымі зместу дзеяннямі (закалыхваннем лялек, плясканнем ў далоні, прытоптваннем, падскокамі, паўтарэннем гукаперайманняў, асобных слоў, выразаў і г.д.).

 Мэтанакіраванае навучанне беларускай мове, як правіла, адбываецца ў працэсе спецыяльна арганізаванай дзейнасці па адукацыйных галінах «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», “Дзіця і прырода”, “Дзіця і грамадства”, “Мастацтва” (лепка, аплікацыя, маляванне), пры правядзенні фальклорных святаў і іншых мерапрыемстваў.

У адукацыйны працэс выхавальнікамі дашкольнай адукацыі былі уключаны тэмы як: “Мая сям’я”, “Беларускія народныя цацкі”, “Мая Радзіма Беларусь”. Згодна тэме тыдня: “Беларускія народныя цацкі” дзеці пашыралі веды аб беларускіх народных цацках, гісторыі іх з’яўлення, матэрыялах вырабу .

На занятках па адукацыйных галінах "Дзіця і грамадства", “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, “Мастацтва”, “Мастацкая літаратура” згодна тэме тыдня: “Вусная народная творчасць і народнае мастацтва”, выхаванцы знаёміліся з асаблівасцямі нацыянальнай культуры, традыцыямі беларусаў, культурнымі мясцінамі нашай вёскі, удакладнялі і пашыралі ўяўленні музейных рэчаў, карысталіся фотаздымкамі.

Свае веды і ўражанні выхаванцы адлюстроўвалі ў малюнках, аплікацыі, вырабах па лепцы, гульнях і сумесных гутарках.

Згодна тэме тыдня “Мая Радзіма Беларусь” нашы выхаванцы даведаліся аб багацці жывёльнага свету Беларусі. З дапамогай мастацкай літаратуры і тэатральнай дзейнасці выхаванцы змаглі адчуць і паказаць яшчэ і прыгажосць роднага слова.

Асаблiвую ўвагу ў сваёй рабоце з дзецьмі выхавальнікі дашкольнай адукацыі надаюць дыдактычным, настольным, развіваючым гульням. Іх тэматыка разнастайная: “Назаві па-беларуску”, “Хто жыве ў беларускім лесе?”, “Садавіна, агародніна”, “Апрані хлопчыка і дзяўчынку ў беларускі касцюм”, “З чаго гэта зроблена?”, “Нацыянальныя стравы беларускай кухні”, “Адгадай казачнага героя па апісанню”, “Перакладчыкі” і іншыя. Асобную ролю па далучэнні дзяцей да  культурных каштоўнасцей выконвае лэпбук.

Цікавымі для выхаванцаў з’яўляюцца беларускія рухомыя гульні, як народныя, так і сучасныя. Яны суправаджаюцца словам і гэта далучае выхаванцаў да багацця культурных каштоўнасцей, узбагачае слоўнік, садзейнічае развіццю міжвольнай увагі, памяці. Іх педагогі уключаюць пры правядзенні заняткаў і ў свабоднай дзейнасці дзяцей, а таксама на прагулках. Падчас рухомых гульняў выкарыстоўваюць беларускамоўныя лічылкі, якія садзейнічаюць развіццю памяці і выразнага маўлення дзяцей. 

Адзін з адметных выхаваўчых сродкаў — народныя святы, прысвяткі, абрады. Як правіла, яны праводзяцца ў міні – музеі “Беларуская хатка” і дарослыя выконваюць вядучую ролю, а дзеці маюць магчымасць спяваць, скакаць, ладзіць гульні і інш.

У час зімовых канікул ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшоў “Вясёлыя гульні дзяцей - беларусаў”. У гэты дзень выхавальнікі дашкольнай адукацыі з дзецьмі развучвалі і гулялі ў беларускія народныя гульні, для дзяцей прайшло мерапрыемства “У гасцях у бабулі Настачкі” у міні-музеі, на якім  выхаванцы пазнаёміліся і пагулялі ў беларускія народныя гульні са скарбніцы нашых продкаў.

         Азнаямленне выхаванцаў з беларускімі народнымі казкамі спрыяе

пашырэнню іх слоўнікавага запасу, развівае навыкі звязнага беларускага маўленння падчас адказу на пытанні, пераказу зместу казкі.

Актыўна выкарыстоўваюцца экспанаты міні-музея ў адукацыйным працэсе.

У час канікулаў выхавальнікамі быў запланаваны і праведзены “Дзень беларускай народнай казкі”. У гэты дзень выхаванцы мелі магчымасць паслухаць беларускія народныя казкі ў выкананні выхавальніка, гуляць у гульні-драматызацыі па матывах беларускіх народных казак, намаляваць малюнкі “Мой любімы казачны герой”.

У працэсе музычнай дзейнасці выхаванцы  знаёмяцца з песнямі на беларускай мове, ладзяць карагоды, выконваюць танцы, знаёмяцца з музычнымі народнымі інструментамі. Усё гэта спрыяе ўвядзенню ў актыўны слоўнікавы запас музычных тэрмінаў. Музычны і літаратурны фальклор з радасцю ўспрымаецца дзецьмі і дарослымі. Ва ўстанове дашкольнай адукацыі ладзяцца  фальклорныя забавы.

У міні – музеі “Беларуская хатка” музычным кіраўніком падрыхтавана і праведзена забава “Восеньскі кірмаш” з удзелам выхаванцаў старэйшага і сярэдняга ўзросту, а таксама фальклорнае свята “Калядкі”. На гэтым свяце выкарыстоўваліся выключна беларускія песні, вершы, пазнаёміла з гісторыяй узнікнення гэтага свята.

Мы лічым, што створаны міні – музей “Беларуская хатка” у нашай установе дашкольнай адукацыі, які з’яўляецца месцам для арганізацыі спецыяльна – арганізаваная дзейнасць спрыяе якаснаму засваенню дзецьмі культурных каштоўнасцей беларускага народа, беларускай мовы.

 

Выхавальнік дашкольнай адукацыі                                  М.К.Шамрук

згарнуць