Дасягненні

З 22.08.2017 года кіраўніком прызначана Жукоўская Таццяна Мікалаеўна, якая надае вялікую ўвагу ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы.

За перыяд кіраўніцтва Таццяны Мікалаеўны ўстанова дашкольнай адукацыі неаднаразова станавілася прызёрам раённых аглядаў-конкурсаў: 2019 год раённы агляд-конкурс на лепшую групу ўстановы, якая рэалізуе вучэбную праграму дашкольнай адукацыі – рознаўзроставая група № 2 заняла ІІІ месца сярод рознаўзроставых груп, 2020 год раённы агляд-конкурс на лепшую групу ўстановы, якая рэалізуе вучэбную праграму дашкольнай адукацыі – дзве групы занялі І месца сярод рознаўзроставых груп, 2021 год раённы агляд-конкурс на лепшую групу ўстановы, якая рэалізуе вучэбную праграму дашкольнай адукацыі другая малодшая група заняла І месца сярод другіх малодшых груп, старшая група заняла І месца сярод старшых груп, 2022 год раённы агляд-конкурс на лепшую гульнявую (тэматычную) пляцоўку устаноў забяспечваюць рэалізацыю вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі – І месца сярод рознаўзроставых груп.