Наяўнасць традыцыйных падзей, святаў, мерапрыемстваў у дзіцячым садзе - з'яўляецца неад'емнай часткай у дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі, паколькі спрыяе павышэнню эфектыўнасці адукацыйнага працэсу, стварае камфортныя ўмовы для фарміравання асобы кожнага дзіцяці.
Традыцыі накіраваны перш за ўсё на згуртаванне калектыву выхаванцаў, законных прадстаўнікоў і педагогаў дзіцячага сада, яны выконваюць вялікую ролю ў фарміраванні і ўмацаванні сяброўскіх адносін паміж усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.
Традыцыі дапамагаюць дзіцяці асвоіць каштоўнасці калектыву, спрыяюць пачуццю годнасці людзей, вучаць прагназаваць развіццё падзей і выбіраць спосабы дзеяння. Таму стварэнне традыцый у дзіцячым садзе і іх перадача наступнаму пакаленню выхаванцаў - неабходная і патрэбная праца. Традыцыі, у якіх выхаванцы прымаюць непасрэдны ўдзел разам з законнымі прадстаўнікамі і з выхавальнікам, трывала адкладаюцца ў дзіцячай памяці і ўжо непарыўна звязаны з дзяцінствам, з успамінам аб дзіцячым садзе, як родным агульным доме, дзе кожнае дзіця любяць і паважаюць.
Кожная традыцыя накіравана на дасягненне пэўнай выхаваўчай мэты і праверана часам.
Традыцыі нашай установы адукацыі:
"Ранішняя гімнастыка" пад музычнае суправаджэнне
"Сямейная майстэрня"
Мэта: Далучэнне выхаванцаў і законных прадстаўнікоў да сумеснай творчасці з мэтай усталявання добразычлівай атмасферы ў сям'і і пашырэння ведаў дзяцей пра сваіх блізкіх.
"Упрыгожванне вокнаў на навагодняе свята»
"Адзначаем Дзень нараджэння»
Мэта: развіваць здольнасць да суперажывання радасных падзей, выклікаць станоўчыя эмоцыі, падкрэсліць значнасць кожнага дзіцяці ў групе.
З дзецьмі праводзіцца традыцыйная карагодная гульня “Каравай”; спяваюцца песенькі для хлопчыка ці для дзяўчынкі. Кожнае дзіця групы выказвае імянінніку віншаванні і пажаданні.
"Умелыя ручкі»
Выраб падарункаў да свята, выкананне калектыўных работ сваімі рукамі. Гэтая традыцыя дапамагае выхаванцу ўсведамляць уласную годнасць, усталёўвае ў групе спрыяльны клімат, развівае творчыя навыкі.
Выраб падарункаў для блізкіх і родных людзей: Новы год, 23 лютага, 8 Сакавіка, Дзень Перамогі, Дзень Маці і інш.
"Чытанне мастацкай літаратуры перад дзённым сном»
Мэта: зняцце псіхаэмацыйнага напружання, дасягнення стану рэлаксацыі і камфортнага самаадчування дзяцей.