Гісторыя

Гісторыя развіцця Янавіцкага ясляў-сада пачынаецца з лютага 1981 года. Яслі-сад быў разлічаны на 90 месцаў, функцыянавала 4 групы.

Першым кіраўніком ясляў-саду была Новік Соф’я Сяргееўна.

З 1981 па 1995 гады Яслі-сад знаходзіўся на балансе саўгаса “Племянны завод “Чырвоная Зорка”. Дэмаграфічная сітуацыя закранула і нашу мясцовасць. У сувязі з памяншэннем колькасці дзяцей у 1995 годзе была зачынена 1 група.

З 1995 года загадчыкам стала Гаргун Наталля Паўлаўна. Пад яе кіраўніцтвам яслі-сад не раз станавіўся прызёрам розных конкурсаў, пляцоўкай для правядзення раённых і абласных мерапрыемстваў. У 2000 годзе выхавальнікам Шыбут Зояй Іванаўнай ва ўстанове была ўкараняна методыка М. Мантэсоры. У 2005, 2006 гадах ёю былі паказаны заняткі для раёна і вобласці з выкарыстаннем элементаў вышэйпаказанай методыкі на тэму “Сімволіка Беларусі” і навучанне грамаце.

Са студзеня 2006 года “Янавіцкі яслі-сад” перайшоў з падпарадкавання Чырваназоркаўскага сельскага Савета ў падпарадкаванне аддзела адукацыі Клецкага раённага выканаўчага камітэта.

13.11.2009 года яслі-сад зарэгістраваны ў якасці юрыдычнай асобы ўстановы адукацыі “Янавіцкі яслі-сад Клецкага раёна”.

Тры гады (2007-2009) загадчыкам ясляў-саду была Канашэвиі Святлана Аляксандраўна.

З 19.05.2009 года кіраўніком прызначана Адуцкевіч Святлана Іванаўна. На працягу яе кіраўніцтва надаецца вялікая ўвага ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы: у групы набыта гульнявая дзіцячая мэбля, сучасныя інфармацыйныя стэнды, спартыўны інвентар і інш. Дзякуючы кіраўніку ў 2012 годзе на тэрыторыі з’явілася экалагічная сцежка. Першым яе пунктам быў “Куток лекавых раслін”, у 2016 годзе з’явіўся “Птушыны гарадок”, у якім зімой пабудавана “Зімовае кафэ для птушак”. Тэрыторыя ясляў-сада і памяшканні набылі новы сучасны выгляд.

У 2011 годзе Шамрук Марына Казіміраўна, кіраўнік фізічнага выхавання, падчас раённага конкурсу “Настаўнік года” выйшла ў фінал.

У раённым аглядзе-конкурсе “Лепшы спартыўны дзіцячы сад”, “Лепшы метадычны кабінет” яслі-сад заняў прызавыя месцы.

З 01.09.2015 года ў дашкольнай установе функцыянуюць 2 групы. Установу наведвае 33 выхаванцы. Калектыў складаецца з 14 супрацоўнікаў, з іх 4 педагогі: загадчык, 3 выхавальнікі дашкольнай адукацыі. 100% педагогаў маюць вышэйшую адукацыю. 1 педагог мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 3 – першую.

Ва ўстанове створаны ўсе ўмовы для ўсебаковага і гарманічнага развіцця дзіцяці: функцыянуюць спартыўная і музычная залы, спартыўная пляцоўка, у 2016 годзе створана тэматычная пляцоўка па навучанні правілам дарожнага руху.

Ва ўстанове аказваюцца дадатковыя адукацыйныя паслугі: штогод працуе гурток харэаграфічнай накіраванасці “Танцуем разам”, з 2016-2017 навучальнага года гурток інтэлектуальнай накіраванасці “Англійская мова ў ДДУ”.

З 22.08.2017 года кіраўніком прызначана Жукоўская Таццяна Мікалаеўна, якая надае вялікую ўвагу ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Установа дашкольнай адукацыі працуе ў цесным кантакце з кіраўніцтвам КСУП “Племянны завод Чырвоная Зорка”, з дапамогай якога вырабіліся пясочніцы на дзіцячых пляцоўках, драўляны плот, бясплатна нарыхтоўваецца гародніна для арганізацыі харчавання дзяцей.

З лістапада 2022 года афіцыйная назва ўстановы - Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Янавіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна"