Адкрыццё Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"

15.12.2023

Адкрыццё Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" стартавала сустрэчай са свяшчэннікам Генадзіем Белаусам, благачынным Клецкай акругі.
У рамках сустрэчы ацец Генадзій пагутарыў пра надыходзячае свята Каляды, пра дабрыню і злосць, прывёў прыклады са Свяшчэннага Пісання, пагутарыў аб паслухмянасці бацькам і дзіцячых паводзінах, а таксама аб тым, што патрэбна дапамагаць і ўступаць адзін аднаму. А яшчэ выхаванцы разам са свяшчэннікам Генадзіем заклалі падмурак дому дабрыні і паслухмянасці. Закончылася сустрэча агульным фотаздымкам.
Працягам акцыі была экскурсія выхаванцаў рознаўзроставай групы 2 у Янавіцкую сярэднюю школу, дзе вучні падаравалі дзецям сняжынкі, вырабленыя сваімі рукамі, тым самым унеслі нотку дабрыні і святочнасці.

Меню раздзела