Дзень здароўя "Здароўе дорыць Айбаліт"

30.10.2023

Нельга ўявіць жыццё дзіцяці ў дзіцячым садзе без вясёлых забаў, цікавых гульняў і спаборніцтваў. Арганізацыя Дня здароўя з'яўляецца ўніверсальным сродкам рашэння многіх важных педагагічных задач, галоўная з якіх - гадаваць выхаванцаў здаровымі, моцнымі і жыццярадаснымі.
30.10 ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень здароўя. Пачаўся ён з ранішняй гімнастыкі, на якую завітаў Карлсан. Разам з выхаванцамі ён выконваў танцавальныя рухі. У час снедання Карлсан звярнуў увагу на карысную і шкодную ежу, а на фізкультурным вольным часе, спаборнічаючы ў розных эстафетах, выхаванцы замацавалі атрыманыя веды. Спорт і рух даставілі ўсім радасць і вясёлы настрой.

Меню раздзела