Дзень народнага адзінства

15.09.2023

Дзень народнага адзінства адзначылі выхаванцы старшай групы і педагагічны калектыў нашай установы адукацыі. Дзеці трапілі ў падарожжа па Беларусі, задачамі якога было раскрыццё паняцця "адзінства" праз паняцці "Радзіма", "сяброўства", прывіццё павагі да прыроднай спадчыны беларускага народа і гісторыі сваёй краіны. Дзеці праз свае надрукаваныя далонькі перадалі цеплыню і сяброўства ўсяму педагагічнаму калектыву. Група стала больш дружнай і згуртаванай.

Меню раздзела