Пераемнасць. Экскурсія ў спартыўную залу

30.03.2022

Больш за ўсіх наступленню вясны, як правіла, радуюцца дзеці. І не выпадкова, бо менавіта вясна дае выдатную магчымасць весела і з карысцю для здароўя праводзіць час.

З мэтай забеспячэння актыўнага адпачынку выхаванцаў ДУА “Янавіцкі яслі-сад Клецкага раёна” у перыяд вясновых канікул, для ўмацавання іх здароўя і стварэння спрыяльнай эмацыйнай абстаноўкі кожны дзень тыдня насычаны цікавымі падзеямі, якія спрыяюць развіццю індывідуальных і творчых здольнасцей выхаванцаў.

Так у рамках пераемнасці паміж ДУА “Янавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” і ДУА “Янавіцкі яслі-сад Клецкага раёна” выхаванцы яслі-сада наведалі спартыўную залу, дзе сумесна з вучнямі 1-га і 2-га класаў адбылася спартландыя “Самыя спрытныя”. Дадзенае мерапрыемства выклікала ў дзяцей радасць і задавальненне.

Меню раздзела