Экскурсія на пошту ў рамках сацыяльна-педагагічнага праекта "Пісьмо сябру"

02.03.2022

У рамках сацыяльна-педагагічнага праекта “Пісьмо сябру” выхаванцы старшай групы ДУА “Янавіцкі яслі-сад Клецкага раёна” наведалі аддзяленне паштовай сувязі ў аг. Янавічы. Паштальён расказала выхаванцам аб сваёй прафесіі, аб карэспандэнцыі, якую прывозіць на пошту спецыяльная машына.

Выхаванцы даведаліся, што на пошце можна атрымаць грашовы перавод, адправіць бандэроль і пасылку, купіць паштоўкі, часопісы, газеты і,  нават, прыгожыя размалёўкі. Паштальён уручыла выхаванцам пісьмы ад сяброў па перапісцы з г. Дзяржынска і г. Нясвіжа.

Аб сваіх уражаннях выхаванцы намалююць малюнкі і адправяць з пісьмом у аг. Маркава Маладзечанскага раёна.

Меню раздзела