Месячнік бяспекі

25.02.2022

У Клецкім раёне праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі.

У перыяд з 28 лютага па 28 сакавіка бягучага года на тэрыторыі нашага раёна аб'яўлены месячнік па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе. Аналіз сітуацыі з пажарамі ў жылых дамах грамадзян паказвае, што асноўнай прычынай узнікнення вогненных НС з'яўляецца грэбаванне правіламі пажарнай бяспекі, у тым ліку курэнне ў памяшканнях, эксплуатацыя няспраўных электрасетак і абсталявання, печаў і іншых цеплагенерыруючых устройстваў.

У рамках месячніка будзе праводзіцца шырокамаштабная прафілактычная і тлумачальная работа з насельніцтвам, працоўнымі калектывамі, школьнікамі. Адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам будзе аказвацца адрасная дапамога ў прывядзенні домаўладанняў у пажарабяспечны стан, у тым ліку ў частцы рамонту печаў, замены электраправодкі, устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Для школьнікаў у агульнаадукацыйных установах раёна пройдуць інфармацыйна-пазнавальныя праграмы, а таксама навучальныя эвакуацыі і мерапрыемствы ў межах рэспубліканскай акцыі МНС “Дзень бяспекі. Увага ўсім!».

Па стане на 25 лютага 2022 года на тэрыторыі нашага раёна не зафіксавана ніводнага пажару, не дапушчана гібелі людзей у агні. Для таго, каб і будучым не было вогненных НС, неабходна выконваць простыя, але такія важныя правілы бяспекі: быць асцярожнымі пры выкарыстанні адкрытага агню, не пакідаць без нагляду ежу на пліце, не паліць у хаце, выконваць меры бяспекі пры спальванні смецця, развядзенні вогнішчаў , сачыць за спраўнасцю электрапрыбораў, разетак, не дапушчаць перакалы печаў, не эксплуатаваць іх пры наяўнасці расколін і іншых пашкоджанняў, не пакідаць малалетніх дзяцей адных у хаце. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Клецкі РАНС

Меню раздзела