Акцыя "Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

03.03.2021

     Развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем, прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва – тыя мэты, якія ставілі перад сабой арганізатары рэспубліканскай акцыі «адзіны дзень бяспекі», якая праходзіла па ўсёй краіне з 20 лютага па 1 сакавіка. У гэтыя дні і ў Клецкім раёне адбыліся мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама праведзена навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аказанні першай медыцынскай дапамогі. 1 сакавіка, у Міжнародны дзень грамадзянскай абароны, ва ўсіх установах адукацыі былі праведзены навучальныя эвакуацыі, заняткі па асновах бяспекі, інтэлектуальныя гульні, працавалі навучальныя пляцоўкі.
     А ўжо з 2 сакавіка стартавала чарговая акцыя МНС "Дзень бяспекі. Увага ўсім!", мэтай якой з'яўляецца папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучанне насельніцтва дзеянням па сігнале грамадзянскай абароны "Увага ўсім!».
     Працягнецца акцыя да 31 сакавіка і будзе ўключаць у сябе два этапы, падчас якіх ратавальнікі правядуць мерапрыемствы ў інтэрнатах, гандлёвых аб'ектах, а таксама на адкрытых пляцоўках сельскіх саветаў, у дамах культуры, на дваровых тэрыторыях.
     У акцыі бяруць удзел афіцэрскі склад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, актывісты раённага аддзялення БМАОСП, прадстаўнікі БДПА, Чырвонага Крыжа, іншых зацікаўленых арганізацый.
     Падчас акцыі жыхары нашага раёна пазнаюць, як неабходна дзейнічаць па сігнале «Увага ўсім!», атрымаюць напамін аб правілах паводзін у час пажару ў месцах масавага знаходжання людзей.


Клецкі РАНС

Меню раздзела