Зімовае майстэрства

21.01.2021

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі кіпела праца па ператварэнні гульнявых пляцовак у снежную казку. Цяперашняя зіма да гэтага часу была без снегу, таму дзеці з захапленнем прыняліся разам з педагогамі ствараць цікавыя і прыгожыя снежныя пабудовы сваімі рукамі.

Снег-выдатны прыродны матэрыял для дзятвы, з якім можна гуляць, ляпіць. Расчышчаючы сцяжынкі на гульнявых пляцоўках і звальваючы снег у гурбы, дзеці праяўлялі творчасць і фантазію ... Зімовыя пабудовы разнастайныя па сваім дызайне, да таго ж яны з'яўляюцца выдатным упрыгожваннем тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі

Меню раздзела