Увага! Масачны рэжым

16.11.2020

     З 16 лістапада 2020 года рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 13.11.20 № 982 на тэрыторыі Мінскай вобласці ўводзіцца абавязковы масачны рэжым.
     Абмежаванне ўводзіцца з мэтай недапушчэння распаўсюджвання інфекцыі COVID-19.
     Выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны на тэрыторыі Мінскай вобласці павінны ва ўсіх без выключэння аб'ектах любой формы ўласнасці: гандлёвых аб'ектах, установах аховы здароўя, адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання, аптэках, аддзяленнях банкаў, сувязі, пошты, у адміністрацыйных будынках, у грамадскім транспарце, маршрутках і г. д.

Меню раздзела