Якасць атмасфернага паветра

Справаздача па выкананні задання 5.3.

29.02.2024

Cпіс удзельнікаў

5.3. Вызначыць ступень забруджвання паветра з дапамогай вывучэння снежнага покрыва і атмасферных ападкаў на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі альбо прылеглай да яе тэрыторыі

Правялі досведы аб ступені забруджвання атмасфернага паветра па стане снежнага покрыва і атмасферных ападкаў.

Інфармацыю размясцілі на сайце.

згарнуць

5.3. Вызначыць ступень забруджвання паветра з дапамогай вывучэння снежнага покрыва і атмасферных ападкаў на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі альбо прылеглай да яго тэрыторыі

Выхаванцы старшай групы выкарыстоўвалі снежнае покрыва як індыкатар забруджвання паветра. Дзеці прынеслі з вуліцы трохі снегу (узялі на тэрыторыі спартыўнай пляцоўкі) і паклалі ў міску. Далей пачакалі пакуль снег растаў пры пакаёвай тэмпературы, і пры дапамозе выхавальніка ваду прафільтравалі. Вада была чыстай. Рабяты зрабілі выснову, што паветра чыстае, бо на тэрыторыі дзіцячага сада пасаджана шмат дрэў і побач размяшчаецца парк.

згарнуць

Справаздача па выкананні задання 5.2.

13.06.2024

Cпіс удзельнікаў

5.2. Правесці назіранне за станам атмасфернага паветра на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі альбо прылеглай да е тэрыторыі па стане лісця дрэў

Стварылі метэастанцыю на тэрыторыі дзіцячага сада.

Правялі назіранні за сілай ветру.

Інфармацыю размясцілі на сайце.

згарнуць

Заданне 5.2. Назіранне за станам атмасфернага паветра на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі альбо прылеглай да яго тэрыторыі па стане лісця дрэў

Для вывучэння прыродных з'яў, на тэрыторыі дзіцячага сада ўстаноўлена метэастанцыя. Абсталяванне зроблена сваімі рукамі: флюгер і ветраны рукаў (прыборы для вызначэння напрамку і сілы ветру), сонечны гадзіннік. Дзеці адсочваюць надвор'е, пару года, напрамак і сілу ветру.

Выхаванцы дашкольнай установы падчас прагулкі могуць карыстацца абсталяваннем для назіранняў, прыборамі для фіксацыі стану надвор'я і стану навакольнага асяроддзя, а таксама вызначаць сілу ветру па стане лісця.

Сілу ветру дзеці вызначаюць з дапамогай ветранага рукавы і па стане лісця дрэў:

- Штыль - лісце на дрэвах нерухомае, рукаў не ўсталёўваецца па ветры.

- Ціхі вецер - калышуцца асобныя лісты, вагаецца рукаў.

- Лёгкі вецер - злёгку вагаецца рукаў, лісце часам шапаціць.

- Слабы вецер - лісце і тонкія галінкі дрэў пастаянна калышуцца, вецер развівае рукаў.

- Умераны вецер - вецер прыводзіць у рух тонкія галінкі дрэў, выцягваецца рукаў.

- Моцны вецер - гойдаюцца тоўстыя галіны дрэў, рукаў выцягваецца ва ўсю даўжыню.

згарнуць
поделиться в: