Умовы прыёму ва ўстанову дашкольнай адукацыі

На падставе пункта 34 Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2022 г. № 230 (далей – Палажэнне), прыём (залічэнне) асобы для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці свабодных месцаў і на падставе:

заявы законнага прадстаўніка дзіцяці,

медыцынскай даведкі аб стане здароўя,

накіравання ва ўстанову для асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання ўстановы.
(Для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – заключэнне цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі).

Згодна з артыкулам 139 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі выхаванцы аб'ядноўваюцца ў групы з улікам узросту на 1 верасня адпаведнага навучальнага года.

Выхаванцы аб'ядноўваюцца ў групы:
першая малодшая (ад 2 да 3 гадоў);
другая малодшая (ад 3 да 4 гадоў);
сярэдняя (ад 4 да 5 гадоў);
старшая (ад 5 да 7 гадоў).

поделиться в:
Меню раздзела