Публічная справаздача

за 2020/2021 навучальны год

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Янавіцкі яслі-сад Клецкага раёна” разлічана на 90 месц. У 2020/2021 навучальным годзе функцыянавала дзве групы: другая малодшая (13 выхаванцаў) і старшая (16 выхаванцаў). Усяго наведвала ўстанову дашкольнай адукацыі 29 выхаванцаў (2019/2020 навучальны год – 32). Рэжым працы – 10,5 гадзін.

З улікам запытаў сям’і развіваюцца новыя формы дашкольнай адукацыі. Для дзяцей, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі, функцыянавала на бясплатнай аснове прагулачная група кароткачасовага знаходжання, якую наведвала трое выхаванцаў (2019/2020 – 1), што садзейнічала лёгкай адаптацыі пры паступленні ў дашкольную ўстанову.

Педагагічны калектыў складаецца з 4 педагогаў: загадчык і 3 выхавальнікі. На 2020/2021 навучальны год педагагічнымі кадрамі ўстанова дашкольнай адукацыі ўкамплектавана на 66,7 % (вакансія – музычны кіраўнік 0,25 стаўкі і кіраўнік фізічнага выхавання 0,25 стаўкі).

100% педагогаў маюць вышэйшую адукацыю. Адзін выхавальнік дашкольнай адукацыі (25%) мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 3 педагогі – першую кваліфікацыйную катэгорыю (75%). Доля выхавальнікаў, якія маюць адукацыю па накірунку “педагогіка дзяцінства” складае 100%, раённы паказчык – 91,8%.

Кваліфікацыйны ўзровень у 2020/2021 навучальным годзе павышала выхавальнік дашкольнай адукацыі Шамрук М.К. у Дзяржаўнай установе адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” (далей – МАІРА), аднак кваліфікацыйны экзамен не здала.  У 2021/2022 навучальным годзе Шамрук М.К. неабходна працягваць работу над павышэннем кваліфікацыйнага ўзроўню праз год.

З мэтай павышэння адукацыйнага ўзроўню ў 2021/2022 навучальным годзе выхавальнікам дашкольнай адукацыі Мардас А.Т. і Шамрук М.К. неабходна прайсці курсы павышэння кваліфікацыі.

Па выніках медыцынскага агляду выхаванцаў вызначаны групы здароўя:

Навучальны год

Група здароўя

I

II

III

2020/2021

3 (10,3 %)

24 (82,8 %)

2 (6,9 %)

2019/2020

3 (9,4 %)

28 (87,5 %)

1 (3,1 %)

Назіраецца стабільная адсутнасць выхаванцаў з IV групай здароўя.

Групы па фізічнай культуры:

Навучальны год

Група па фізічнай культуры

Асноўная

Падрыхтоўчая

ЛФК

2020/2021

27 (93,1 %)

2 (6,9 %)

2019/2020

31 (96,9 %)

1 (3,1 %)

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца комплексны падыход да арганізацыі здароўезберагальнай прасторы: умацаванне, захаванне здароўя выхаванцаў.

Выхавацелямі дашкольнай адукацыі праводзіцца шырокі комплекс аздараўленчых мерапрыемстваў, які накіраваны на захаванне наяўнага патэнцыялу здароўя і на своечасовую карэкцыю пры ўзнікненні адхіленняў.

У 2020/2021 навучальным годзе колькасць прастудных захворванняў, іх працягласць не змянілася. Колькасць дзён, прапушчаных адным выхаванцам, складае 1,4 дні (2019/2020 – 1,4), раённы паказчык – 1,7 дзён. Усяго выпадкаў захворванняў – 6 (за 2019/2020 – 6): вострыя распіраторныя захворванні. Хранічныя захворванні ў выхаванцаў адсутнічаюць.

У забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі варта адзначыць са станоўчага боку ўзровень узаемадзеяння супрацоўнікаў за выкананнем патрабаванняў нарматыўных прававых актаў па прафілактыцы дзіцячага траўматызму. Выпадкаў траўматызму ва ўстанове адукацыі не зарэгістравана.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі вялікая ўвага павінна надавацца фізкультурна-аздараўленчай рабоце, якая спрыяе ўмацаванню здароўя выхаванцаў, фарміраванню здаровага ладу жыцця. Аднак з-за адсутнасці кіраўніка фізічнага выхавання, дадзеная работа праводзілася не ў поўнай меры. У 2021/2022 навучальным годзе плануецца перападрыхтоўка выхавальніка дашкольнай адукацыі Шамрук М.К. на кіраўніка фізічнага выхавання.

Працэс арганізацыі харчавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі засноўваецца на нарматыўных і метадычных дакументах па харчаванню, арганізаваны ў адпаведнасці з прыкладным 10-дзённым меню і адказвае патрэбам дзіцячага арганізма. Аналізуючы дадзеныя па харчаванню дзяцей дашкольнага ўзросту за 2020/2021 навучальны год, можна адзначыць, што на асноўныя прадукты харчавання нормы выконваюцца ад 90 % да 100 %. Працэнт выканання норм харчавання за 2020 год складае 97,4 % (2019 – 97,6 %), раённы паказчык – 93,3 %. 

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі прымалі ўдзел у раённых метадычных аб’яднаннях. Педагагічным вопытам дзяліліся Шамрук М.К. і  Мардас А.Т. па арганізацыі работы па фарміраванні элементарных уяўленняў аб асновах эканамічнай культуры ў спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці; па развіццю звязнага маўлення дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту сродкамі мастацкай літаратуры. Сістэматычна дзеляцца вопытам на паседжаннях педагагічных саветаў па правядзенню рухомых гульняў на прагулцы”; умовах арганізацыі і правядзення рухомых гульняў, рэгулярна публікуюць свае распрацоўкі і кансультацыі на сайце яслі-сада.

Своечасова афармлялася інфармацыйная прастора для педагагічных работнікаў з дапамогай выстаў і размяшчэння карыснай інфармацыі на стэндах. Разам з тым варта звярнуць увагу на недастатковы ўзровень афармлення матэрыялаў эфектыўнага педагагічнага вопыту для друку ў перыядычных выданнях.

Вынікі ўдзелу ў вебінары “Тэатральна-гульнявая дзейнасць як сродак развіцця дзіцячай творчасці” спрыялі набыццю тэатраў: настольных, пальчыкавых, ценяў, лыжкавых, лялек Бі-ба-бо, стэнда з наборам дэкарацый і персанажаў.

Семінар “Планаванне і арганізацыя зносін як віда дзіцячай дзейнасці” (у дыстанцыйнай форме) садзейнічаў выкарыстанню гульняў-драматызацый з імправізаванымі дыялогамі персанажаў, дыдактычных гульняў з парным узаемадзеяннем. Веды па тэме семінару “Сучасныя падыходы ў рабоце па фарміраванні асноў эканамічнай культуры ў дзяцей дашкольнага ўзросту” дапамаглі выхавальнікам дашкольнай адукацыі планаваць работу па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” раздзела “Асновы эканамічнай культуры”.

Па выніках анкетавання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі “Плануем метадычную работу” выяўлены праблемы ў выхаванні асноў патрыятызму і грамадзянскасці.

У працэсе працы над тэмай “Фарміраванне асноў эканамічных уяўленняў ў дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзросту ў розных відах дзейнасці” Шамрук М.К. выкарыстала не толькі гатовыя дапаможнікі, але і распрацавала дыдактычныя гульні, вырабіла атрыбуты да іх, склала картатэку. Мардас А.Т. працавала над тэмай “Развіццё дробнай маторыкі рук з дапамогай выкарыстання ручной працы”. Такім чынам, выкарыстанне дыдактычных гульняў у працы ў другой малодшай групе, паспрыяла развіццю маўленчай актыўнасці дзяцей і павышэнню выніковасці працы. У Шкуцько А.Г. распрацаваны гульні і практыкаванні для развіцця мовы дзяцей па тэме самаадукацыі “Развіццё звязнай мовы выхаванцаў сродкамі тэатралізаванай дзейнасці”.

Для павышэння навукова-тэарэтычнага ўзроўню педагогаў метадычны кабінет папоўніўся навінкамі вучэбных наглядных дапаможнікаў “Жыла-была казка”, вучэбна-метадычным комплексам серыі “Разумней-ка!”. Працэнт забяспечанасці праграмна-метадычнымі і вучэбнымі дапаможнікамі для педагогаў складае 85,9 % (2019/2020 – 80,4%), раённы паказчык – 87,1 %, для выхаванцаў – 91,1% (2019/2020 – 83,3 %), раённы паказчык – 87,4 %.

Педагагічны калектыў у 2020/2021 навучальным годзе працаваў над развіццём беларускага маўлення праз далучэнне выхаванцаў да этнакультурнай спадчыны.

Для рэалізацыі гадавой задачы праведзены пасяджэнні педагагічных саветаў “Рухомая гульня як сродак аздараўлення і развіцця дзіцячага арганізма”, “Роля этнакультурнай спадчыны ў фарміраванні асноў нацыянальнага самапазнання ў выхаванцаў”, семінары-практыкумы “Павышэнне рухальнай актыўнасці дзяцей у рэжымных момантах ва ўстанове дашкольнай адукацыі”, “Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры”.

Кансультацыі “Эфектыўныя накірункі вывучэння і ўкаранення беларускай мовы ў адукацыйным працэсе дашкольнай установы”, “Далучэнне дашкольнікаў да вытокаў народнай культуры з дапамогай малых форм фальклору”, “Формы і метады працы з дзецьмі па далучэнні да беларускай народнай культуры”, “Гульні для развіцця мовы дзяцей дашкольнага ўзросту”, “Музычны фальклор як дзейсны сродак далучэння дашкольнікаў да беларускай культуры”, “Беларуская народная творчасць. Яе роля ў развіцці роднай мовы”, “Беларуская гульня як сродак развіцця выхаванцаў”, “Сродкі далучэння выхаванцаў да беларускай народнай творчасці”, адкрытыя прагляды спецыяльна арганізаванай дзейнасці садзейнічалі павышэнню педагагічнага вопыту педагогаў.

Вынікі тэматычнага кантролю “Падрыхтаванасць дзяцей дашкольнага ўзросту да навучання на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі” паказалі, што ў дзяцей сфарміраваны перадумовы да авалодання гукавым аналізам: уменне правільна вызначаць паслядоўнасць гукаў у слове паказалі на высокім узроўні 60 %, на сярэднім – 40 %; вызначаюць колькасць складоў на высокім узроўні 50 % выхаванцаў. У дзяцей сфарміраваны паняцці зычных і галосных гукаў, аднак на высокім узроўні спраўляюцца з заданнем толькі 30 % выхаванцаў. Педагогам неабходна звяртаць увагу на гукавы аналіз слова.

Па адукацыйнай галіне “Элементарныя матэматычныя ўяўленні” выхаванцы ведаюць лічбы, валодаюць навыкамі колькаснага і парадкавага лічэння. Усе выхаванцы (100 %) правільна называюць і адрозніваюць геаметрычныя фігуры, цяжэй даецца веданне аб’ёмных фігур (60 %) і ўменне называць і вызначаць паслядоўнасць дзён тыдня (70 %), лічэнне ў адваротным накірунку (30 %).

Аналізуючы атрыманыя вынікі, можна адзначыць, што на канец навучальнага года выхаванцы атрымалі неабходныя навыкі вучэбнай дзейнасці. Яны ўмеюць канцэнтрыраваць увагу на заданні, самастойна працаваць.

Падчас адаптацыйнага перыяду выхавальнікі дашкольнай адукацыі выкарыстоўвалі гнуткасць у рэжымных момантах: паступова падаўжалі час знаходжання выхаванцаў з улікам таго, як хутка яны прывыкаюць.

Педагогі праяўлялі індывідуальны падыход да дзяцей, асабліва да адчувальных, замкнёных, якія моцна плакалі. Дзеці, якія камфортна сябе адчувалі ў першай палове дня, заставаліся на сон і вячэрні час. Ва ўсіх дзяцей (100 %) адаптацыя прайшла лёгка.

Кожны год ва ўстанове дашкольнай адукацыі захоўваецца праблема агульнага недаразвіцця мовы выхаванцаў. У 2020/2021 навучальным годзе на аснове абследавання выхаванцаў, заключэнняў дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” (далей – ЦКРНіР), заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) праведзена камплектаванне і залічэнне ў пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі (далей – ПКПД) 12 выхаванцаў з рознымі моўнымі парушэннямі:

Від парушэння

Колькасць дзяцей

Працэнтны паказчык

Агульнае недаразвіццё маўлення

9

75

Сцёртая дызартрыя

2

17

Памераная інтэлектуальная недастатковасць

1

8

Па выніках дэфекталагічнага абследавання на канец навучальнага года з выпраўленнем маўлення ў 3 (25 %) выхаванцаў адзначаны змены ў бок паляпшэння маўлення, 1 (8 %) – адукацыйны маршрут прадоўжыць у ЦКРНіР, астатнім – 8 (67%) рэкамендавана прадоўжыць заняткі ў ПКПД.

У рамках пераемнасці ўстановы дашкольнай адукацыі і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі быў праведзены бацькоўскі сход з удзелам адміністрацыі школы і настаўніка пачатковых класаў (дыстанцыйна), экскурсіі ў школьную бібліятэку, спартыўную залу, кабінет інфарматыкі, замежнай мовы, што спрыяла фарміраванню адзіных падыходаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу. Аднак запланаваныя сумесныя мерапрыемствы не былі праведзены ў сувязі з COVID-19.

Апіраючыся на запыты бацькоў ва ўстанове дашкольнай адукацыі былі аранізаваны адукацыйныя паслугі, што дазволіла надаць педагагічнаму працэсу развіваючы характар. У 2020/2021 навучальным годзе на платнай аснове працавала 3 адукацыйныя паслугі: харэаграфічнага накірунку “Танцуем разам”, інтэлектуальнага “Замежная мова (англійская)” і творчага “Тэхнічнае канструяванне” (у 2019/2020 навучальным годзе – 3). Дадатковымі паслугамі ахоплена 100% выхаванцаў ад 4 да 6 гадоў (2019/2020 навучальны год – 100 %).

Атрыманыя ўменні і навыкі выхаванцы харэграфічнага гуртка паказвалі на ранішніках, прысвечаных Дню маці, 8 Сакавіка, на Новы год, выпускным свяце. Свае веды па замежнай мове (англійскай) выхаванцы паказалі на бацькоўскім сходзе (інсцэніраванне казкі “Рэпка”). Вынікі адукацыйнай паслугі “Тэхнічнае канструяванне” – выставы работ выхаванцаў.

Якасць адукацыі забяспечваецца ў цесным супрацоўніцтве з сям’ёй. Работа з сям’ёй праводзілася мэтанакіравана, планамерна, сістэматычна і дала вынікі, якія садзейнічалі павышэнню педагагічнай культуры законных прадстаўнікоў і ўстанаўленню адзінства ў выхаванні і навучанні. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі Мардас А.Т., Шамрук М.К., Шкуцько А.Г. дапамагалі законным прадстаўнікам зразумець, як патрэбна прымяняць тэарэтычныя і практычныя рэкамендацыі, якія выкарыстоўваліся ў кансультацыях, памятках, буклетах. Праведзеныя з законнымі прадстаўнікамі кансультацыі на тэмы выхавання здаровага дзіцяці, падрыхтоўкі да навучання ў школе, развіццю мовы і дробнай маторыкі рук садзейнічалі цеснай узаемасувязі законных прадстаўнікоў і выхавальнікаў. Кансультацыйныя матэрыялы педагогі размяшчалі на інфармацыйных стэндах кожнай узроставай групы з выкарыстаннем QR-кода і на сайце ўстановы.

Вынікі правядзення анкетавання “Дзіцячы сад вачамі бацькоў” сведчыць аб станоўчай ацэнцы работы калектыва за 2020/2021 навучальны год. 100% законных прадстаўнікоў задаволены работай установы дашкольнай адукацыі.

Пэўная сістэма склалася ў рабоце з сем’ямі выхаванцаў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. На працягу навучальнага года выяўлена 1 сям’я (двое дзяцей) (2019/2020 навучальны год – 1).

Згодна складзенага плана абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх праводзяцца з сям’ёй прафілактычныя мерапрыемствы.

У летні аздараўленчы перыяд перад педагагічным калектывам стаяла мэта – забеспячэнне аховы жыцця і здароўя выхаванцаў, арганізацыя здароўезберагаючага рэжыму, папярэджанне захворванняў і траўматызму.

Папярэдняе апытванне законных прадстаўнікоў паказала, што 23,5 % (2019/2020 – 46,9 %) бацькоў (ад агульнай колькасці – 34 выхаванцы) збіраюцца правесці летні адпачынак разам з дзецьмі; будуць наведваць дзіцячы сад у чэрвені, ліпені, жніўні – 26 выхаванцаў. Такім чынам, аздараўленнем ва ўмовах дашкольнай установы ахоплена 76,5 % (у 2019/2020– 46,9 % (20 выхаванцаў)).

У адпаведнасці з фактычнай колькасцю ў летні перыяд функцыянавала 1 рознаўзроставая група.

Нормы харчавання ў сярэднім выкананы на – 99,0% (2019/2020 – 98,8%). Асаблівая ўвага ўдзялялая пітному рэжыму, так як надвор’е было гарачым і выхаванцы ўжывалі шмат вады.

Усе рэжымныя моманты, акрамя сну і харчавання, праводзіліся на свежым паветры (за выключэннем некалькіх дзён дрэннага надвор’я). Для іх арганізацыі было падрыхтавана вынасное абсталяванне (адрамантавана і пафарбавана). На гульнявой пляцоўцы былі створаны ўмовы для арганізацыі сюжэтна-ролевых гульняў “Бальніца”, “Крама”, “Цырульня”.

Аздараўленчыя мерапрыемствы з дзецьмі праводзіліся з улікам групы здароўя выхаванцаў. Значная ўвага надавалася загартоўванню дзяцей. Паветраныя ванны, мыццё рук, ног, твару вадой пакаёвай тэмпературы, садзейнічалі ўмацаванню здароўя дзяцей. Самым цікавым для дзяцей было абліванне ног вадой, аднак не заўсёды арганізоўвалася хаджэнне па квадраце “Здароўя”, чаму сведчаць адказы выхаванцаў, што прыводзіла да парушэння рэжымнага моманту.

На пачатак і канец аздараўленчага перыяду быў праведзены аналіз стану здароўя выхаванцаў. За перыяд аздараўлення адсутнічалі выпадкі захворванняў (2019/2020 – 0).

Штодзённа з дзецьмі праводзіліся рухомыя гульні і фізічныя практыкаванні. Ранішняя гімнастыка праводзілася на свежым паветры. Дзецям былі створаны ўмовы для правядзення практыкаванняў і гульняў з бегам, што садзейнічала адсутнасці захворванняў. На спартыўнай пляцоўцы ўстаноўлены футбольныя вароты, мішэні для кідкоў, спартыўны комплекс.

Адміністрацыяй яслі-сада праводзіўся аператыўны кантроль за правядзеннем загартоўвання, арганізацыяй харчавання, самастойнай рухальнай дзейнасці выхаванцаў у час прагулкі. Дадзеныя рэкамендацыі своечасова выпраўляліся.

Аздараўленне прайшло эфектыўна, аднак для больш якаснага правядзення летняга аздараўленчага перыяду выхавальнікам дашкольнай адукацыі неабходна актывізаваць работу па ландшафтнаму папаўненню тэрыторыі яслі-сада.

Матэрыяльная база ўстановы дашкольнай адукацыі папаўнялася з наступных крыніц фінансавання: дзейнасці папячыцельскага савета, спонсарскай дапамогі, выканання платных паслуг, збору і здачы макулатуры і маталалому.

За 2020/2021 навучальны год папячыцельскім саветам была  аказана дапамога ўстанове дашкольнай адукацыі на суму 307 руб. 50 кап. Згодна плана работы на гэтыя сродкі набыты фарбы для пакраскі абсталявання на пляцоўках, шафы для захоўвання спартыўнага абсталявання, вучэбныя наглядныя дапаможнікі серыі “Умней-ка” для выхаванцаў сярэдняга ўзросту.

У рамках раённага агляда-конкурса “Лепшы спартыўны вугалок, спартыўная зала” набыты гульні і гульнявое абсталяванне згодна ўзросту выхаванцаў, пашыты камплекты накідак для спартыўных гульняў. Па выніках агляду-конкурсу была адзначана другая малодшая група (выхавальнік Мардас А.Т.), якая заняла 3 месца і старшая група (выхавальнік Шамрук М.К.) – 1 месца.

У адпаведнасці з тыпавым пералікам працэнт забяспечанасці развіваючага асяроддзя груп складае 89,9 %, (2019/2020 навучальны год 88,7 %), раённы паказчык – 90 %. У навучальным годзе набыты ў другую малодшую групу (спартыўны вугалок) горка, міні-баскетбол, качалка, кальцаброс, у старшую групу – шафы для фізкультурнага абсталявання (2 шт.), спартыўныя гульні, настольныя гульні, у спартыўную залу – самакаты (3 шт.), велатрэнажор, міні-лыжы (2 пары); гульнявы комплекс на спартыўную пляцоўку.

З дапамогай спонсараў быў набыты лінолеум у спальню старшай групы, медыцынскі кабінет, плінтусы і камплектуючыя да іх; праведзены рамонт медыцынскага кабінета, ізалятара.

Сродкі, атрыманыя ад аказання дадатковых платных паслуг, здачы макулатуры і металалому, складаюць 1392 рублёў 26 капеек. Усяго за 2020/2021 навучальны год матэрыяльная база папоўнілася на суму 3569 руб. 26 кап.

У наступным навучальным годзе неабходна папоўніць прадметна-развіваючае асяроддзе: набыць гульнёвае абсталяванне ў выглядзе транспарту (грузавая машына, аўтобус, поезд), пласкасныя фігуры на “Сялянскі падворак”.

Такім чынам, зыходзячы з аналізу работы і існуючых праблем, калектыў установы дашкольнай адукацыі вызначыў накірункі работы на 2021/2022 навучальны год: фарміраваць асновы грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту праз гульнявую дзейнасць.

 

згарнуць