Тэматычны дзень “Грыбное царства”

02.08.2022

У рамках тэматычнага дня “Грыбное царства” ва ўстанове адукацыі ДУА “Янавіцкі яслі-сад Клецкага раёна” прайшла экскурсія на экалагічнай сцежцы – аб’ект “Лес”. Выхаванцаў сустрэў грыб Баравік, які прапанаваў ім розныя заданні. Дзеці пазнаёміліся з назвамі грыбоў,  як правільна збіраць грыбы, паводзіць сябе ў лесе. У канцы экскурсіі выхаванцы гулялі ў гульню-драматызацыю па творы В.Суцеева “Под грибом”. З вясёлым і бадзёрым настроем яны вярталіся на сваю пляцоўку.

Меню раздзела