Дзень Незалежнасці

30.06.2022

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у ДУА "Янавіцкі яслі-сад Клецкага раёна" педагогамі ўстановы адукацыі была арганізавана і праведзена квэст-гульня «Я люблю цябе, мой край» да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь для выхаванцаў сярэдняга і старшага дашкольнага ўзросту.
Святочнае мерапрыемства пачалося з гімна. У рамках квэст-гульні "Я люблю цябе, мой край" выхаванцы ўспомнілі дзяржаўныя сімвалы, культурных дзеячаў роднага краю, актыўна гулялі ў беларускія народныя гульні, слухалі творы беларускіх аўтараў.

Арганізаванае мерапрыемства яшчэ раз паказала, што дзень 3 ліпеня – гэта сімвал адзінства нашай краіны, міру, мужнасці і гераізму, павагі традыцый. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай

Меню раздзела