Рэспубліканская акцыя МНС “Канікулы без дыму і агню”

07.06.2022

У рамках рэспубліканскай акцыі МНС “Канікулы без дыму і агню”, якая стартавала 6 чэрвеня, у ДУА “Янавіцкі яслі-сад Клецкага раёна” інспектар прапаганды Клецкага РАНС Іванейчык Вольга Анатольеўна правяла пазнавальна-забаўляльную праграму для выхаванцаў яслі-сада. Выхаванцы прагледзелі мультфільм па правілах бяспекі і Вольга Анатольеўна расказала аб правілах паводзін з электрапрыборамі, на вадзе, пазнаёміла з пяццю крокамі выратавання пры пажары.

На развітанне ўсе выхаванцы атрымалі кніжку-размалёўку “Урокі бяспекі ад чароўнай феі”.

Меню раздзела