Адукацыйны праект "Інфарматыка без разеткі"

У 2021/2022 навучальным годзе ў нашай установе дашкольнай адукацыі будзе арганізавана работа па рэалізацыі адукацыйнага праекту "Інфарматыка без разеткі".  

   Адукацыйны праект рэалізуецца сумесна з Паркам высокіх тэхналогій.

   Чаму інфарматыка без разеткі? Эксперты лічаць, што многія важныя паняцці інфарматыкі можна і трэба ўводзіць без выкарыстання кампутара. І пачынаць знаёмства з інфарматыкай неабходна ўжо ў дашкольным узросце.

Сёня выхаванцы вучыліся вызначаць прадмет, выкарыстоўваючы лагічнае адмаўленне; будаваць адмаўленне простых прыкмет з часціцай «НЕ»; развівалі ўменне разважаць, рабіць высновы, тлумачыць свой выбар; увагу, памяць, лагічнае мысленне і асновы алгарытмічнага мыслення а таксама ўменне вылучаць, абстрагавацца характэрныя прыкметы прадметаў.

 

Выхаванцы на занятку паказвалі свае ўменні абагульняць і класіфікаваць прадметы па агульнай прыкмеце, знаходзіць «лішні» прадмет, тлумачачы свой выбар; вызначалі прадмет, выкарыстоўваючы лагічнае адмаўленне; вучыліся разважаць, рабіць высновы, тлумачыць свой пункт гледжання; а таксама развівалі зрокавую ўвагу, памяць, творчае і лагічнае мысленне, асновы алгарытмічнага мыслення.

Самай цікавай была работа на напольным палатне.

Выхаванцы з катом Лесікам вучыліся адрозніваць паняцці ілжывыя і праўдзівыя выказванні, уменне разважаць, рабіць высновы, тлумачачы свой выбар

Выхаванцы атрымалі пісьмо ад ката Алесіка, у якім  ён просіць дапамогі. Дзецям неабходна будаваць выказванні са словамі "правільна" і "няправільна"

Разам з катом Алесікам выхаванцы адправіліся ў падарожжа па казках

Працягваем фарміраваць уменні будаваць праўдзівыя і непраўдзівыя выказванні з часціцай "не"

Выхаванцы ў краіне з незвычайнай назвай "Краіна "НЕ"

Выхаванцы адправіліся ў заапарк дзе выконвалі розныя заданні і вучыліся складаць адмаўленне па аналогіі

На занятку выхаванцы адправіліся на выставу карцін, скульптуры і дэкаратыўнага  мастацтва. Выхаванцы будавалі з LEGO-канструктара кветкі, малявалі хаты, замацоўваючы ўменне будаваць адмаўленне па аналогіі

Мэта і асаблівасці праекту

Мэта - стварэнне ўмоў для развіцця інтэлектуальных здольнасцяў дзяцей старшага дашкольнага ўзросту сродкамі алгарытмікі.

У чым асаблівасці вучэбнай праграмы «Інфарматыка без разеткі» для дашкольнікаў?

Па-першае, ранні ўзрост выхаванцаў. У 5-7 гадоў актыўна развіваецца мысленне, якое ляжыць у аснове паспяховага засваення ведаў, уменняў і навыкаў. Таму так важна сфарміраваць у дзяцей уменне думаць лагічна яшчэ да таго, як яны пачнуць сваё навучанне ў школе.

Па-другое, цесная сувязь курса з інфарматыкай. Напрыклад, фарміруючы ў гульнявой форме ў дзяцей уменне абагульняць і класіфікаваць прадметы па агульных прыкметах, знаходзіць «лішні» прадмет, мы фактычна падрыхтоўваем іх да ўмення карыстацца такім паняццем у інфарматыцы, як цыклічныя вылічальныя працэсы.

Па-трэцяе, дыдактычны матэрыял курса распрацаваны такім чынам, пры якім асноўным відам дзейнасці дзяцей з'яўляецца гульня. Дзеці праз гульню вучацца. Канцэнтрацыя, уменне чакаць і цярпець, рабіць выбар, унутраная матывацыя, актыўнае развіццё кагнітыўных функцый мозгу, крытычнае мысленне, праца з эмоцыямі - гэта ўсё, што дзеці развіваюць праз гульню.

згарнуць

Будзем знаёмы. Я - кот Алесік

Цікавае падарожжа адбылося для нашых выхаванцаў. Выхавальнік з дзецьмі ішлі па восеньскай лістоце і знайшлі карзіну, а каб даведацца, хто яе пакінуў неабходна было выканаць шэраг заданняў. Выхаванцы з задавальненнем працавалі. Нечаканым было для іх знаёмства з катом Алесікам. Дзеці пажадалі часцей сустракацца з новым сябрам.

Вось так пачалася ў нашай установе адукацыі рэалізацыя адукацыйнага праекту "Інфарматыка без разеткі"

згарнуць

Інфарматыка і каралева Восень

На занятку дзеці вучыліся будаваць адмаўленне простых прыкмет з часціцай "не", класіфікаваць і абагульняць прадметы па  агульнай прыкмеце, знаходзіць "лішні" прадмет, тлумачыць свой выбар. У завяршэнне каралева Восень абсыпала ўдзельнікаў залацістымі восеньскімі лістамі. 

       Дзеці з захапленнем і радасцю працавалі.

згарнуць

І зноў "ілжывыя" і "праўдзівыя" выказванні

Кот Алесік падрыхтаваў для сваіх сяброў заданні, якія патрабавалі ад выхаванцаў умення адрозніваць ілжывыя і праўдзівыя выказванні, разважаць, тлумачыць свой выбар. Пазнаёміліся з прафесіяй радыёвядучага (апісвалі дзіця). 

згарнуць