Пісьмо сябру

Пісьмо сябру

Паважаныя дарослыя!

На працягу 2021/2022 навучальнага года наш дзіцячы сад будзе удзельнічаць у рэалізацыі абласнога сацыяльна-педагагічнага праекту "Пісьмо сябру".

   

Дадзеная работа будзе садзейнічаць узбагачэнню матэрыяламі па выхаванню асноў грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе азнаямлення з прыроднымі і сацыяльнымі аб'ектамі бліжэйшага акружэння; развіццю звязнай мовы і культуры зносін.

Мы раскажам аб найбольш цікавых мясцінах і аб'ектах, якія можна наведаць, падскажам тэматыку гутарак, і як цікава пазнаёміць з імі меленькіх дашкалят.

Мы прапануем Вашай увазе серыю маршрутаў пад агульнай назвай “Падарожжа па роднай старонцы”.

Рэкамендуемы ўзрост дзіцяці: 4-5 гадоў.

Каштоўнасць аб’ектаў: выхаваўчая, пазнаваўчая.

Значэнне аб’ектаў: мясцовае.

Выкарыстанне аб’ектаў: экскурсія.

Сачыце за з'яўленнем новых маршрутаў. Першы з'явіцца ў кастрычніку.

згарнуць