Гуляем - гісторыю, традыцыі краіны вывучаем: пазнаваўчая гульнятэка

Настольна-друкаваная гульня "Знакамітыя мясціны Клецка"

          Задачы: пашыраць і паглыбляць уяўленні выхаванцаў пра знакамітыя мясціны

          роднага горада; развіваць зрокавае ўспрыманне; практыкаваць у колькасным лічэнні

          Матэрыял: гульнявое поле (Дадатак), кубік з каляровымі кропкамі, каляровыя фішкі па колькасці гульцоў

                                                   Ход гульні

           У гульні прымае ўдзел 2-4 гульцы. Па чарзе гульцы кідаюць кубік і пачынаюць рухацца са старта (чорны кружок), перасоўваючы свае фішкі па маршруту гульнявога     поля на колькасць кружкоў, якія адпавядаюць ачкам на грані кубіка. Калі фішка гульца пападае на каляровы кружок, то ён называе знакамітае месца Клецка.

           Перамагае той, хто першы закончыць маршрут (фіялетавы кружок).

Дадатак

 

згарнуць

Дыдактычная гульня "Беларускі арнамент"

         Задачы: пашыраць і паглыбляць уяўленні пра арнаменты Беларусі, практыкаваць ва ўменні складаць узор, злучаючы ромбы ў пэўнай паслядоўнасці

         Матэрыял: разразныя пластыкавыя карткі (Дадатак 1, 2)

                                                     Ход гульні

         У гульні прымае ўдзел адно дзіця.

         Складае арнамент  з частак

 

Дадатак 1

Дадатак 2

 

згарнуць

Дыдактычная гульня "Раслінны і жывёльны свет Беларусі"

       Задачы: сістэматызаваць уяўленні дзяцей пра прыроду Беларусі (раслінны,

       жывёльны свет), прыродныя згуртаванні (лес, вадаём); развіваць памяць, мысленне; практыкаваць у складанні выявы з частак

       Матэрыял: разразныя пластыкавыя карткі (Дадатак)

                                                     Ход гульні

       У гульні прымае ўдзел адно дзіця.

       Складае выяву расліннага і жывёльнага свету з частак

 

Дадатак

згарнуць

Дыдактычная гульня "Знакамітыя будынкі Беларусі"

      Задачы: пашыраць і паглыбляць уяўленні аб знакамітых будынках абласных цэнтраў,

      спрыяць развіццю мастацкага ўспрымання, замацоўваць назвы архітэктурных         

      будынкаў абласных цэнтраў

      Матэрыял: разразныя пластыкавыя карткі (Дадатак)

                                                    Ход гульні

      У гульні прымае ўдзел адно дзіця.

      Складае карту з частак, адпаведна размяшчэнню абласных цэнтраў

 

Дадатак

згарнуць

Дыдактычная гульня "Беларускі нацыянальны касцюм" (жаночы, мужчынскі)

 

        Задачы: узбагачаць  уяўленні дзяцей дашкольнага ўзросту аб беларускім

        нацыянальным адзенні (мужчынскае, жаночае);

        развіваць памяць, мысленне, практыкаваць у састаўленні адзення з частак рознай формы

        Матэрыял: разразныя пластыкавыя карткі (Дадатак 1, 2)

                                                 Ход гульні

       У гульні прымае ўдзел адно дзіця.

       Складае беларускі нацыянальны касцюм (жаночы або мужчынскі) з частак рознай

 формы.

 

Дадатак 1

Дадатак 2

 

 

 

 

 

згарнуць