Пераемнасць з установай агульнай сярэдняй адукацыі

Для паспяховага навучання ў пачатковых класах дзіцяці неабходна адпаведная дашкольная падрыхтоўка: развіццё матывацыйнай, пазнаваўчай, эмацыянальнай, валявой і іншых сфер дзейнасці.

Арганізацыя работы па пераемнасці паміж ДУА "Янавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" і ДУА "Янавіцкі яслі-сад Клецкага раёна" ажыццяўляецца па наступных накірунках:

метадычная работа з педагогамі (сумесныя нарады пры дырэктары, правядзенне дыягностыкі па вызначэнні гатоўнасці дзяцей да школы; наведванне адкрытых заняткаў;  кансультацыі);

работа з дзецьмі (экскурсіі ў школу; наведванне школьных выстаў; удзел вучняў школы ў святах);

работа з бацькамі (правядзенне педкансіліумаў; сумесныя бацькоўскія сходы з педагогамі дашкольнай установы адукацыі, адміністрацыяй і настаўнікамі школы; кансультацыі).

У сваёй рабоце па арганізацыі пераемнасці паміж ўзроўнямі дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі кіруемся нарматыўным прававым забеспячэннем дзейнасці па арганізацыі пераемнасці. 

У рамках пераемнасці яслі-сада і ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе для выхаванцаў старшай групы арганізавана дадатковая адукацыйная паслуга «Падрыхтоўка да школы», якая працуе ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі на бюджэтнай аснове адзін раз на тыдзень, адказны настаўнік пачатковых класаў ДУА «Янавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» Шэйка І. Л.